viasna on patreon

На два месяцы працягнутае ўтрыманьне пад вартай Міхаіла Марыніча

2004 2004-06-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На такі ж тэрмін працягнутае расьсьледаваньне справы былога міністра. Адвакаты Міхаіла Марыніча ўжо заявілі, што будуць абскарджваць гэтае рашэньне ў судзе, -- паведаміла Радыё Свабода.

Пра тое, што Міхаілу Марынічу працягнулі ўтрыманьне ў сьледчым ізалятары КГБ, адвакат Вера Страмкоўская даведалася па тэлефоне ад сьледчага Скабцова, які вядзе гэтую справу. З матывацыяй сваіх дзеяньняў сьледчы прапанаваў азнаёміць адваката падчас сустрэчы ў КГБ, якая прызначаная на другую палову 25 чэрвеня.

Тым часам прэсавы сакратар КГБ Аляксандар Базанаў паведаміў, што Марыніча і будуць трымаць пад вартай у “амэрыканцы” яшчэ прынамсі два месяцы. Дакладнай фармулёўкі ён не назваў, але мяркуе, што яна будзе стандартная: “у сувязі з інтарэсамі сьледзтва”.

Вера Страмкоўская заявіла Радыё Свабода, што яе падабаронны наўрад ці пагодзіцца з утрыманьнем пад вартай і будзе абскарджваць гэтае рашэньне ў судзе. Ці пойдзе Міхаіл Марыніч на галадоўку, як раней папярэджваў кіраўніцтва КГБ, Вера Страмкоўская ня ведае. “Асабіста я супраць такой галадоўкі й паспрабую яго ў гэтым пераканаць”, — заявіла Вера Страмкоўская Радыё Свабода напярэдадні сустрэчы зь Міхаілам Марынічам.
Міхаіл Марыніч ужо два месяцы знаходзіцца пад вартай. Праваабаронцы і апазыцыйныя палітыкі ў Беларусі заяўляюць, што ягоная справа мае палітычныя прычыны.

Latest news

Partnership

Membership