viasna on patreon

Вярхоўны Суд Беларусі адмовіў Міхаілу Марынічу ў пераглядзе прысуду

2006 2006-02-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 ru Правозащитный центр «Весна» Правозащитный центр «Весна»
Правозащитный центр «Весна»

Былы міністар і амбасадар у сьнежні 2004 году рашэньнем Менскага раённага суду быў прызнаны вінаватым у крадзяжы і асуджаны на тры з паловай гады зьняволеньня. Пазьней пакараньне скарацілі на год паводле амністыі.
Міхаіл Марыніч у сьнежні мінулага году напісаў скаргу на прысуд у Вярхоўны суд Беларусі і вось цяпер атрымаў адказ: Вярхоўны Суд Беларусі адмовіў ў пераглядзе рашэньня раённага суду, бо не знайшоў падставаў для адмены былога рашэньня.
Пра адмову апошняй судовай інстанцыі, куды мог скардзіцца Міхаіл Марыніч, паведаміла яму жонка Тацяна падчас кароткатэрміновага спатканьня ў калёніі. Вось што яна распавяла Радыё Свабода пра тое, як Марыніч адрэагаваў на адказ з суду: "Настрой Міхаіла Афанасевіча не зьмяніўся, ён сказаў, што гэта яго не асабліва засмуціць, бо іншага ён не чакаў. Ён сказаў, што трэба ісьці наперад, рыхтаваць скаргу ў Камітэт правоў чалавека ААН. І мы з адвакатам пачынаем гэта рабіць. Гэта цяпер адзіная інстанцыя, куды беларускія грамадзяне могуць зьвяртацца, каб неяк абараніць свае правы".

Ужо болей за два тыдні Міхаіл Марыніч знаходзіцца на лячэньні ў рэспубліканскім турэмным шпіталі. У яго абвастрылася захворваньне сэрца. Да таго ж дагэтуль відаць наступствы перанесенага год таму ў турме інсульту. Паводле Тацяны Марыніч, яе муж адчувае сябе не найлепшым чынам, але не губляе аптымізму і спадзяваньняў на датэрміновае вызваленьне. Праўда, 22 верасьня камісія аб умоўна-датэрміновым вызваленьні, якая зьбіраецца кожныя 6 месяцаў, ўжо адмовіла былому амбасадару, наступная павінна разгледзець ягонае пытаньне да канца сакавіка.

За кратамі Міхаіл Марыніч знаходзіцца з 26 красавіка 2004 году. Ад самага пачатку ён не прызнаваў сябе вінаватым і заяўляў, што яго перасьледуюць з палітычных прычынаў — як дзеяча апазыцыі і магчымага прэтэндэнта на прэзыдэнта.

Последние новости

Партнёрство

Членство