viasna on patreon

1 снежня Пракуратура Рэспублікі Беларусь ўзяла тлумачэньні ў дырэктара зарэгістраванага ў Вільні Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД) Алег Манаева.

2005 2005-12-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 ru Правозащитный центр «Весна» Правозащитный центр «Весна»
Правозащитный центр «Весна»

Пракуратура праводзіць разьбіральніцтва ў сувязі з апошнімі інтэрвію і публікацыямі навукоўца ў беларускай прэсе, прысьвечанымі апытаньням грамадзкай думкі.

Старшы сьледчы пракуратуры Беларусі Станіслаў Новікаў выклікаў прафэсара Алега Манаева ў сувязі зь ягонымі публікацыямі ў “Нашай Ніве” наконт рэйтынгу адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча і ў “Белгазэце” – пра рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі.

Сьледчы высьвятляў, ці не парушае прафэсар Манаеў заканадаўства, дзейнічаючы ад імя закрытай у судовым парадку арганізацыі. Нагадаем, сёлета Вярхоўны суд Беларусі закрыў НІСЭПД паводле пазову Мінюста, і арганізацыя была вымушаная зарэгістравацца за межамі краіны, у Літве.

Прафэсар Манаеў патлумачыў пракуратуры, што ён дзейнічае як прыватная асоба, навуковец, які разам з калегамі садзейнічае правядзеньню ў Беларусі розных дасьледаваньняў, у тым ліку сацыялягічных апытаньняў, паведаміла Радыё свабода.

Последние новости

Партнёрство

Членство