viasna on patreon

Сёмы дзень галадае ваўкавыскi прадпрымальнiк Мiкола Аўтуховiч. 19-га сакавiка да галадоўкi далучылiся восем чалавек. У блiжэйшы час да акцыi пратэсту далучацца яшчэ некалькi дзясяткаў чалавек.

2005 2005-03-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 ru Правозащитный центр «Весна» Правозащитный центр «Весна»
Правозащитный центр «Весна»

Пра гэта паведамляе сайт pahonia.promedia.by

Усе галадоўшчыкi – былыя “афганцы”, таксама, як i Мiкола Аўтуховiч. Сямёра з iх працуюць у фiрме “Нiка-транс” i ў выпадку арышту рахунку прадпрыемства застануцца без працы.
У кастрычнiку 2003 года ўладальнiк фiрмы “Радыё-таксi” Аўтуховiч таксама трымаў галадоўку супраць дзеянняў падатковай iнспекцыi, якая, на яго думку, знiшчае ягоны бiзнэс. Тады да гэтай акцыi далучылiся 30 супрацоўнiкаў Аўтуховiча i фiрмы “Нiка-транс”. На працягу двух гадоў Мiкола Аўтуховiч падаваў скаргi ва ўсе iнстанцыi, а таксама ў пракуратуру. Зараз са значным спазненнем ён атрымаў адказ Вышэйшага Гаспадарчага суда аб парушэннях прадпрымальнiцкай дзейнасцi. З гэтай нагоды ў прадпрымальнiка няма магчымасцi абскардзiць рашэнне суда. Але, на думку Аўтуховiча, гэта ўжо не мае сэнсу. Ён рыхтуе адкрыты лiст да прэзiдэнта i трымае галадоўку.
Сёння ў фiрме “Нiка-транс” адбыўся сход, на якiм супрацоўнiкi вырашылi далучыцца да акцыi пратэсту. Як лiчыць Мiкалай Аўтуховiч, галадоўка можа прыцягнуць увагу не толькi да праблем прадпрымальнiцтва ў Ваўкавыску, але i наогул да становiшча малога бiзнэсу ў краiне.
Наталля Макушына
pahonia.promedia.by

Последние новости

Партнёрство

Членство