Праваабаронца патрабуе ўнесці змены ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс
Праваабаронца Сяргей Усцінаў звярнуўся ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў з просьбай распрацаваць законапраект па ўнясенню ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь зменаў, якія рэгламентуюць правядзенне агляду.
Ператрус і агляд памяшканняў з'яўляюцца працэсуальнымі дзеяннямі, звязанымі з уварваннем у жыллё і іншыя законныя ўладанні. Пры гэтым, Крымінальна-працэсуальны кодэкс устанаўлівае аналагічныя нормы, якія рэгламентуюць падставы для правядзення ператрусу і агляду, правядзенне дадзеных следчых дзеянняў і складанне пратаколаў, як ператрусу, так і агляду.
Аднак крымінальна-працэсуальнае заканадаўства не прадугледжвае ўручэнне копіі пратаколу асобе, у якога былі зроблены агляд і канфіскацыя, у той час як копія пратаколу ператрусу ці выемкі ўручаецца пад распіску асобе, у якога быў зроблены ператрус або выманне.
“Паколькі копіі пратаколу агляду з вопіс адабранай маёмасці не прадастаўляецца асобе, у якой быў зроблены агляд, то ў асобы адсутнічае дакумент, які пацвярджае факт канфіскацыі тых ці іншых прадметаў. У такой сітуацыі дадзеная асоба не можа быць упэўнена ў захаванасці канфіскаваных прадметаў, а таксама ў тым, што ў дадзеным пратаколе, копіі якога ў яго няма, не з'явяцца якія-небудзь іншыя дакументы або прадметы, што не з'яўляюцца яго ўласнасцю”, - каментуе праваабаронца.
Сяргей Усцінаў лічыць, што нормы КПК неабходна змяніць такім чынам, каб пры правядзенні агляду копія пратаколу агляду або канфіскацыі, як і ў выпадку ператрусу і выемкі, уручалася пад распіску асобе, у якой яны былі зроблены, альбо паўналетняму члену яго сям'і.
“Апошнія палітычныя справы, адзначаліся адной цікавай асаблівасцю: супрацоўнікі органаў унутраных спраў прыходзілі выключна з аглядам, пры якім натуральна не ўручаецца копія пратаколу агляду або канфіскацыі, бо гэта не прадугледжана Крымінальна-выканаўчым кодэксам. Лічу гэта сур'ёзным прабелам ў заканадаўстве, які можа пацягнуць непапраўныя наступствы пры пэўных абставінах”, - патлумачыў праваабаронца.