Загадам мiнiстра iнфармацыi Беларусi Мiхаiла Падгайнага прыпынены выхад недзяржаўнай газеты “Правiнцыялка, якая распаўсюджвалася ў Столiнскiм раёне Брэсцкай вобласьцi
https://spring96.org/ru/news/7431
2003
2003-04-22T10:00:00+0300
2003-04-22T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
ru
Правозащитный центр «Весна»
Правозащитный центр «Весна»
Правозащитный центр «Весна»
Правозащитный центр «Весна»
Падставай для прыпыненьня выхаду газеты зьявілася тое, што, рэдакцыя “Правiнцыялкi” без узгадненьня зь Мiнiстэрствам iнфармацыі і мясцовымi ўладамi зьмянiла тэматыку выданьня i юрыдычны адрас. Варта заўважыць, што раней нiякiх афiцыйных папярэджаньняў аб парушэньнях закону рэдакцыя не атрымлiвала. Апошнi час “Правiнцыялка” выходзiла замест iншай незалежнай газэты — “Вечерний Столин”, якая таксама была закрытая Мiнiстэрствам iнфармацыi на трохмесячны тэрмiн. Здарылася гэта напярэдаднi выбараў у мясцовыя саветы. Заснавальнiк i рэдактар абедзьвюх газэтаў Аляксандар Iгнацюк упэўнены, што iнiцыятыва спыненьня выхаду ягоных выданьняў належыць берасьцейскiм i столiнскiм уладам. (Паводле «Радыё Свабоды»)