viasna on patreon

Гомельскага "тэрарыста" Альхова накіравалі ў псіхіятрычную лякарню са строгім наглядам

2022 2022-10-25T16:30:50+0300 2022-10-25T16:31:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/alhou-igar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Игорь Альхов

Игорь Альхов

Праваабаронцы дазналіся пра лёс гомельскага “тэрарыста” Ігара Альхова, якога суд Цэнтральнага раёна Гомеля абвінавачваў у акце тэрарызму (ч.1 арт. 289 Крымінальнага кодэкса) і абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 386 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс пачаўся яшчэ 26 траўня і з доўгімі перапынкамі доўжыўся да 15 жніўня 2022 года.

Справу разглядаў суддзя Сяргей Кармановіч.

Па матэрыялах абвінавачання, Ігар Альхоў, нібыта хацеў у мэтах перашкоды палітычнай дзейнасці, застрашвання насельніцтва і дэстабілізацыі грамадскага парадку ўзарваць адміністрацыйны будынак у Гомелі па вуліцы Білецкага, дзеля чаго азнаёміўся на адным з ютуб-каналаў са спосабамі вырабу выбуховых рэчываў. Затым набыў неабходныя кампаненты для іх вырабу, у тым ліку для сумесевых складаў тыпу "акісляльнік плюс гаручае" і прыгатаваў такую сумесь. Пазней  спрабаваў набыць радыёпульт для ініцыявання зарадаў самаробных выбуховых прылад на адлегласці, аднак ягоная супрацьпраўная дзейнасць была спыненая праваахоўнымі органамі.

Ён жа, публічна ў непрыстойнай форме абразіў, прынізіў гонар і годнасць дзеючага прэзідэнта ў сувязі з ажыццяўленнем ім сваіх паўнамоцтваў. Альхоў уласнаручна напісаў тэкст, агучыўшы і зафіксаваўшы яго з дапамогай неўстаноўленай відэазапісваючай прылады, пасля чаго адаслаў дадзены відэазапіс  не менш, чым двум карыстальнікам месэнджара Tэлеграм.

Аднак, у ходзе судовага працэсу і пасля вынікаў псіхіятрычнай экспертызы, у Альхова былі выяўленыя парушэнні ў псіхічнай сферы, на час здзяйснення злачынства ён не мог усведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі, быў не здольны да адэкватнага ўспрымання рэчаіснасці.

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 15 жніўня вынес вызначэнне, згодна з якім пастанавіў прымяніць у дачыненні да Альхова з прычыны здзяйснення ім у стане непрытомнасці грамадска - небяспечных дзеянняў, прадугледжаных ч. 1 арт. 13, ч. 1 арт. 289, ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса прымусовыя меры бяспекі і лячэння ў выглядзе прымусовага лячэння ў псіхіятрычным стацыянары са строгім наглядам.

Последние новости

Партнёрство

Членство