viasna on patreon

Чатырох маладзечанцаў асудзілі да калоніі за "счэпку" 9 жніўня 2020 году

2022 2022-04-12T17:15:43+0300 2022-04-13T09:13:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maladzechna_93.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маладзечанскага раёна 12 красавіка агучылі прысуды чатыром маладзёнам за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 году. Палітычных зняволеных Антона ДраздовічаАляксандра Новаша, а таксама Вольгу Чарняк і Руслана Шапунова абвінавацілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за тое, што яны стаялі ў "счэпцы" з бел-чырвона-белым сцягам. Трох хлопцаў асудзілі да паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а дзяўчыну — да аднаго года зняволення. Усе чацвёра ўтрымліваліся да суда пад вартай. Справу разглядала суддзя Вольга Дубовік, дзяржабвінавачванне падтрымлівала Юлія Жук. 

Маладзечна 9 жніўня 2020 году
Маладзечна 9 жніўня 2020 году

Згодна з версіяй абвінавачвання, 9 жніўня 2020 года Антон Драздовіч, Аляксандр Новаш, Руслан Шапуноў і Вольга Чарняк на "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" ў Маладзечне сталі ў "счэпку", выкрыквалі лозунгі і крычалкі, гучна пляскалі ў далоні, з мэтай здзяйснення правакацыйных дзеянняў, накіраваных на абвастрэнне сітуацыі на плошчы, разгарнулі палотны бел-чырвона-белага колераў. Двое з іх не толькі ўдзельнічалі, але і арганізоўвалі падобныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Паводле матэрыялаў справы, 22-гадовая Вольга Чарняк 9 жніўня 2020 года, у вячэрні час, накінуўшы сабе на плечы разгорнутае палатно бел-чырвона-белага колеру, а таксама яе знаёмы 30-гадовы Аляксандр Новаш, рухаліся па вуліцы Прытыцкага ў бок плошчы Цэнтральнай у горадзе Маладзечна. Заклікаючы на плошчы мінакоў далучыцца да іх, яны неслі з сабой незарэгістраваную сімволіку, выкрыквалі лозунгі. Пасля 23-і 24-гадовыя мясцовыя жыхары Антон Драздовіч і Руслан Шапуноў далучыліся да іх і ўсе пасля прынялі актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.

На судзе ўсе чацвёра прызналі віну.

Усе абвінавачаныя на судзе былі ў клетцы. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі Вольгу Чарняк 30 лістапада мінулага году, Аляксандра Новаша — 22 снежня, Антона Драздовіча — 23 снежня, Руслана Шапунова — невядома. 

Суд праходзіў каля двух тыдняў. Пракурорка Юлія Жук запрасіла ў суда для ўсіх абвінавачаных маладзечанцаў пакаранне ў выглядзе аднаго года і шасці месяцаў калоніі. Суддзя Вольга Дубовік вынесла такі прысуд тром хлопцам, а дзяўчыне прызначыла зняволенне на паўгода меншае.

Последние новости

Партнёрство

Членство