viasna on patreon

Маму блогеркі Вольгі Такарчук асудзілі да трох гадоў калоніі

2024 2024-08-14T14:28:05+0300 2024-08-22T09:47:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/iryna-i-volga-takarchuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 14 жніўня вынеслі прысуд 64-гадовай палітзняволенай Ірыне Такарчук, якую затрымалі падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў. Маму блогеркі Вольгі Такарчук абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суддзя Таццяна Фалькоўская прызначыла ёй тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша "Краіна для жыцця".

Нагадаем, Ірыну Такарчук затрымалі 23 студзеня 2024 году падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў. 

Справу жанчыны пачалі разглядаць 1 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе. Па справе адбылося чатыры пасяджэнні. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, гэта ўжо сёмы суд над затрыманымі падчас студзеньскага рэйду КДБ.

Месца ўтрымання: СІЗА-1, 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Latest news

Partnership

Membership