viasna on patreon

Палітзняволенай Алене Лазарчык прысудзілі 8 гадоў калоніі

2022 2022-09-19T16:27:08+0300 2022-09-19T17:53:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lazarchik_alena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 верасня Магілёўскі абласны суд разглядзеў справу Алены Лазарчык, якую абвінавацілі адразу па чатырох крымінальных артыкулах.

Судовае пасяджэнне ўзначаліў Павел Клімаў.

Алена Лазарчык — актывістка "Еўрапейскай Беларусі", была затрыманая 30 снежня 2021 года па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342). Пасля ёй таксама паставілі ў віну ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы) і ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

7 студзеня 2022 года жанчыну перавялі ў СІЗА. 22 ліпеня гэтага года КДБ унёс Алену ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

У канцы жніўня палітзняволеную перавялі з "Валадаркі" ў магілёўскі СІЗА.

12 верасня ў Магілёўскім абласным судзе пачаўся разгляд справы. Суддзя Павел Клімаў вырашыў праводзіць пасяджэнні ў закрытым рэжыме.

19 верасня Магілёўскі абласны суд прызнаў Лазарчык вінаватай па ўсіх інкрымінаваных ёй крымінальных артыкулах, прысудзіўшы 2 гады калоніі па арт. 342, 5 гадоў калоніі па ч.1 арт. 361-1, 7 гадоў калоніі па ч. 3 арт. 130 і 3 гады калоніі па ч. 1 арт. 368. Усяго — да 8 гадоў папраўчай калоніі з адбыццём пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму.

Падтрымаць палітзняволеную лістамі салідарнасці можна па адрасе: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А. Алене Мікалаеўне Лазарчык.

Latest news

Partnership

Membership