viasna on patreon

“Сродкам выяўлення негатыўнай ацэнкі з’яўляецца лексема Б.”: кобрынца асудзілі на тры гады “хіміі” за абразу Лукашэнкі

2023 2023-02-14T17:34:47+0300 2023-02-14T18:11:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uladzimir-balcjankou_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Кобрынскага раёну 16 студзеня асудзілі Уладзіміра Балцянкова паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Каберская прызначыла Уладзіміру тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу (“хіміі”).

Уладзімір Балцянкоў
Уладзімір Балцянкоў (справа). Фота са старонкі Уладзіміра "Вконтакте"

Уладзіміра абвінавацілі ў тым, што ён пакінуў абразлівы каментар у сацсетцы “Вконтакте” пад допісам пра Лукашэнку. У допісе было размешчана фота апошняга і тэкст яго выступу “па тэме вайсковых дзеянняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”. Уладзімір пакінуў каментар са старонкі і тэлефона сваёй сястры, калі быў у яе ў гасцях.

Мужчына цалкам прызнаў сваю віну. Таксама вядома, што 3 лютага кобрынца ўключылі ў спіс "экстрэмістаў". 

Прысуд ужо набыў моц і хлопец адбывае пакаранне. 

Уладзіміру Балцянкову 24 гады. Ён мае сярэдне-спецыяльную адукацыю. 

Последние новости

Партнёрство

Членство