viasna on patreon

У Гродне за надпісы на кіёсках і будынках палітвязня Максіма Плятнёва пакаралі годам калоніі

2022 2022-08-22T17:31:22+0300 2022-08-22T17:48:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_minsk.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 жніўня суд Ленінскага раёна Гродна вынес рашэнне па справе Максіма Плятнёва, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 341 "Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці".

Судовае пасяджэнне ўзначаліў Руслан Гурын.

Вядома, што абвінавачанаму 34 гады. Раней мужчыну ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па так званых "народных" артыкулах. 2 чэрвеня гэтага года яго затрымалі па падазрэнні ў тым, што ён нанёс 7 надпісаў на кіёск, электрападстанцыі, будынкі цепласетак і шматпавярхоўкі.

Максім Плятнёў
Максім Плятнёў

Па дадзеных MAYDAY, у якасці пакарання дзяржабвінаваўца прасіў для палітвязня 1,5 года калоніі.

19 жніўня суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў Максіма Плятнёва вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 341 "Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці", аднак пакаранне прызначыў меншае за тое, што запытваў пракурор, — 1 год калоніі з адбыццём пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму.

Последние новости

Партнёрство

Членство