Чыгуначніка з Оршы за абразу прэзідэнта асудзілі на паўтара года калоніі
https://spring96.org/be/news/108245
2022
2022-07-04T14:26:14+0300
2022-07-04T14:26:14+0300
2022-07-04T15:14:39+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/orsha-sud-2020.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Оршы і Аршанскага раёна 4 ліпеня вынес прысуд мясцоваму жыхару Аляксею Чэкелю, якога абвінавацілі ў абразе прэзідэнта Беларусі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядала суддзя Юлія Вяршыніна.
Пра Чэкеля вядома, што ён працаваў да затрымання на чыгунцы, з месца працы ў суд прадстаўленая станоўчая характарыстыка.
Па матэрыялах абвінавачання Аляксей Чэкель пакінуў два абразлівыя каментары (адзін з іх — "Пр…") пад пастамі пра Аляксандра Лукашэнку ў групах "Вікінг" і "Мая краіна Беларусь".
Суд палічыў змякчальнымі абставінамі наяўнасць у абвінавачанага на выхаванні непаўнагадовага сына.
Суддзя Вяршыніна прызнала віну Чэкеля даказанай і прысудзіла яму пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на паўтара года.