viasna on patreon

Салігорцаў асудзілі за актыўны ўдзел у акцыі пратэсту і супраціўленне міліцыянтам

2021 2021-12-21T18:45:47+0300 2021-12-22T11:03:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-fanaty-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На судебном заседании

На судебном заседании

Суд Салігорскага раёна 20 снежня вынес прысуды цэлай групе ўдзельнікаў мінулагодняй акцыі пратэсту, якіх абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 2 арт 363. (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак).

Справу разглядаў суддзя Юрый Блоцкі.

На лаве падсудных – чацвёра: Павел Крашакоў, Ігнат Ігнаценя, Кірыл Рамашко і Данііл Басяк.

Да суда ўсе чацвёра знаходзіліся пад вартай. Судовы працэс распачаўся 7 снежня.

Прысуды даволі суровыя.

Паўла Крашакова пакаралі пазбаўленнем волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два з паловай гады і 2 000 рублёў кампенсацыі пацярпелым супрацоўнікам міліцыі;

Кірылу Рамашко – пазбаўленне волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два з паловай гады і 2 000 рублёў кампенсацыі;

Данілу Басяку – пазбаўленне волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два з паловай гады і 2 000 рублёў кампенсацыі;

Ігнату Ігнаценю – пазбаўленне волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на тры гады і 2 000 рублёў кампенсацыі.

Последние новости

Партнёрство

Членство