viasna on patreon

Яшчэ двух жыхароў Жлобіна асудзілі да "хатняй хіміі" за падзеі 9-10 жніўня

2021 2021-07-30T20:48:46+0300 2021-07-30T20:48:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhlobin-sud-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Жлобинского района

Суд Жлобинского района

29 ліпеня суд Жлобінскага раёна разглядзеў крымінальную справу ў дачыненні да Іллі Груздзёва і Сяргея Якубенка, якіх вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеннях, што груба парушаюць грамадскі парадак у ноч з 9 на 10 жніўня ў Жлобіне (ч. 1 арт. 342 КК).

Справу разглядаў суддзя Яўген Ерафееў. Бок дзяржабвінавачвання падтрымлівала Ціпашкіна.

Паводле абвінавачвання, Ілля Груздзёў, Сяргей Якубенка сумесна з іншымі неўстаноўленнымі асобамі вечарам 9 жніўня прыйшлі ў цэнтральную частку города Жлобіна, дзейнічалі сумесна і ўзгодненна, з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэста супраць хода і вынікаў выбараў, а таксама вядзення дэкструктыўнай дзейнасці, накіраванай на абвастрэння напружанасці ў грамадстве, прынялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак і спалучаных з яўным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады. Пры гэтым, абвінавачаныя сумесна з іншымі актыўнымі ўдзельнікамі мітынгу наўмысна перашкаджалі руху транспарта і працы прадпрыемстваў: выйшлі і знаходзіліся на праезднай частцы дарогі вул. Першамайскай, стаялі у счэпцы, гучна крычалі і пляскалі ў далоні, выкрыквалі лозунгі, свісцелі, дэманстратыўна і адкрыта адмаўляліся выконваць патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі. У выніку такіх дзеянняў некалькі аўтобусаў былі вымушаныя змяніць маршрут свайго руху, таксама вымушана спыніў працу магазін “Мір прадуктаў”.

Абвінавачаныя прызналі віну поўнасцю. Пры гэтым Ілля Груздзёў і Сяргей Якубенка паміж сабой знаёмыя не былі, камяні не кідалі, у счэпцы не стаялі.

Якубенка прыйшоў у цэнтр горада ў кафэ, каб выпіць піва. Праз некаторы час пабачыў, як людзі пачалі збірацца на вуліцы, з’явіліся і міліцыянты. Натоўп выйшаў на праездную частку, пачалі выкрыкваць лозунгі, у тым ліку “Жыве Беларусь” і “Милиция с народом”, людзі камунікавалі паміж сабой. Пад “уздзеяннем натоўпу” Сяргей Якубенка таксама выйшаў на праезную частку. Паводле відэазапіса, які быў паказаны абвінавачанаму, Якубенка выкрыкнуў у бок міліцыянтаў выраз: “Вы супраць народу ідзеце”. Кажа, што чуў, як міліцыя загадвала людзям разыйсціся. Прызнае віну ў тым, што быў у стане алкагольнага ап’янення, перашкаджаў руху транспарта і працы магазіна. Шчыра раскайваецца.

У судзе выступілі сведкі, некаторыя сведкі ў суд не з’явіліся, пасля былі вывучаныя пісьмовыя матэрыялы справы.

У выніку суд пакараў абвінавачаных абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу: Сяргея Якубенку тэрмінам на 3 гады, а Іллю Груздзева – на 2 гады і 6 месяцаў.

Последние новости

Партнёрство

Членство