viasna on patreon

Жыхара Ліды асудзілі на паўтара года калоніі за абразу Лукашэнкі

2022 2022-11-15T10:50:23+0300 2022-11-15T11:26:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tumilevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерий Тумилевич

Валерий Тумилевич

Суд Лідскага раёна 27 верасня разгледзеў крымінальную справу палітвязня Валерыя Тумілевіча, абвінавачанага ў абразах прэзідэнта (ч. 1 арт 368 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Мішуроў.

Да суда лідчанін утрымліваўся ў турме №1 Гародні.

Палітзняволенага Валерыя Тумілевіча затрымалі 17 ліпеня 2022 года, асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 19.11 КаАП, але на волю ён так і не выйшаў. На Валерыя была заведзена крымінальная справа за абразу Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу) - нібыта Валерый абразіў яго, калі знаходзіўся за мяжой. Ён працяглы час знаходзіўся ў Польшы, а па вяртанні, проста на мяжы яго затрымалі.

На другі дзень, 18 ліпеня, у праўладных Telegram-каналах з'явілася відэа з затрыманнем жыхара Ліды. У роліку мужчына тлумачыць, што быў затрыманы за тое, што ў тэлеграм-чаце абразіў Аляксандра Лукашэнку і "распаўсюджваў матэрыялы экстрэмісцкіх каналаў".

Па матэрыялах абвінавачання, Валерый Тумілевіч, знаходзячыся ў неўстаноўленым месцы, у месэнджэры Telegram, з’яўляючыся актыўным удзельнікам чатаў чата “Гордыя лідчане чат” і “Чат 97% ДКЖ”, размясціў некалькі паведамленняў з непрыстойнымі па форме і зневажальнымі па накіраванасці словамі, якія даюць негатыўную ацэнку Прэзідэнту Лукашэнку, прыніжаюць ягоныя гонар і годнасць і выяўленыя ў непрыстойнай і абразлівай форме.

У судзе сваю віну прызнаў цалкам.

Суд пастанавіў прызнаць Тумілевіча вінаватым і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апеляцыйная скарга абвінавачанага разгледжаная Гарадзенскім абласным судом 8 лістапада і пакінутая без задавальнення.

Последние новости

Партнёрство

Членство