viasna on patreon

Два гады калоніі прысудзілі аршанцу за абразу прэзідэнта

2022 2022-05-30T16:23:17+0300 2022-05-30T16:23:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/orsha-sud-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Орши и Оршанского района. Фото: "Беларускае Радыё Рацыя"

Суд Орши и Оршанского района. Фото: "Беларускае Радыё Рацыя"

У судзе Аршанскага раёна 30 траўня вынесены прысуд мясцоваму жыхару Антону Баброву. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта згодна з ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядала суддзя Святлана Кузьмічонак.

Антона Баброва затрымалі да суда 21 сакавіка і змясцілі ў Віцебскае СІЗА.

Па матэрыялах абвінавачання, Баброў у адным з тэлеграм-каналаў двойчы пакінуў абразлівыя каментары ў бок прэзідэнта Беларусі, якія лінгвістычная экспертыза палічыла ненарматыўнай формай маўленчага выказвання.

Сваю віну Антон Баброў у судзе прызнаў цалкам.

Працэс прайшоў за адзін дзень.

Баброва пакаралі пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.

Последние новости

Партнёрство

Членство