viasna on patreon

Трох мінчукоў асудзілі да двух гадоў "хіміі" за счэпку на акцыі пратэсту пасля выбараў

2022 2022-01-21T14:22:26+0300 2022-01-21T16:24:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/miting_bel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Савецкага раёна Мінска 17 студзеня да двух гадоў "хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту пасля выбараў асудзілі трох мінчукоў. Суддзя Алена Жуковіч асудзіла палітвязня Мікіту Саснова, Аляксея Кандраценку і Ягора Ж. па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Усіх ідэнтыфікавалі па фотаздымку ў счэпцы 9 жніўня 2020 году. Усе трое ўтрымліваліся пад вартай у СІЗА-1 па некалькі месяцаў, а пасля абвяшчэння прысуду іх вызвалілі ў зале суда і адпусцілі на волю да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

miting_bel.jpg
У счэпцы Ягор Ж., Аляксей Кандраценка і Мікіта Сасноў

24-гадовы палітвязень Мікіта Сасноў быў затрыманы 2 верасня 2021 года. Супраць яго, Ягора і Аляксея ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і змясцілі ў СІЗА-1.

Усе трое фігурантаў справы на судзе прызналі віну. Галоўны доказ іх віны — фотаздымак з інстаграма фатографа, які быў апублікаваны на многіх казахстанскіх сайтах. 

У выніку, суддзя Алена Жуковіч асудзіла палітвязня Мікіту Саснова, Аляксея Кандраценку і Ягора Ж. да двух гадоў "хіміі" кожнага. У цяперашні момант яны знаходзяцца на волі да накіравання ў месцы адбывання пакарання. 

Последние новости

Партнёрство

Членство