45681 |
2008-06-12 |
Атрошчанкаў Аляксандр |
м |
25.1 КаАП – «непавага да суду» (былы 24.1) |
2008-04-23 |
|
Менск, Цэнтральны |
15 сут. |
|
23 красавіка 2008г., калі судзьдзя Ільіна зачытвала прысуд у крымінальнай справе, якую назвалі “справай 14-ці”, нехта з судовай залі яе абразіў.
Судзьдзя загадала спэцназаўцам затрымаць дэмакратычнага актывіста Аляксандра Атрошчанкава. На яго ў кабінэце суду быў складзены адміністрацыйны пратакол паводле артыкулу 24.1. КаАП РБ "непавага да суду" |
45682 |
2008-06-08 |
Віталь Ізотаў |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2008-06-09 |
|
Лагойск, раённы |
|
|
Віталь Ізотаў быў затрыманы 8 чэрвеня ў Лайгойскім спартовым комплексе, дзе адбываўся "Бітлз Фэст". Маладога чалавека затрымалі за выкарыстаньне нацыянальнай сымболікі. Ён быў абвінавачаны ў парушэньні артыкула 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Пры затрыманьні з боку міліцыянтаў выкарыстоўвалася фізічная сіла.
ПРАТАКОЛ АДПРАЎЛЕНЫ НА ДАПРАЦОЎКУ. |
45683 |
2008-06-03 |
Сіўчык Вячаслаў |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-06-04 |
Тулейка Вячаслаў |
Менск, раённы |
10 сут. |
|
Старшыня секцыі "Мемарыял" Беларускага добаахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Вячаслаў Сіўчык абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыяваным мерапрыемстве — падвядзеньні вынікаў фотаконкурсу беларускай службы "Радыё Свабода" ("Маё фота — мае Курапаты"), якое прайшло ва ўрочышчы 3 чэрвеня.
Супрацоўнікі Мінскага РУУС затрымалі В.Сіўчыка ў Курапатах напярэдадні цырымоніі памінаньня ахвяраў сталінізму ў сувязі з 20-годдзем адкрыцьця сьвету трагедыі ўрочышча. |
45684 |
2008-05-29 |
Чыгір Алесь |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1), 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2008-05-30 |
Чарапуха Натальля |
Бабруйск |
|
|
Актывіст Руху "За Свабоду" Алесь Чыгір, быў затрыманы ўвечары 29 траўня ў Бабруйску, напярэдадні візіту лідэра Руху Аляксандра Мілінкевіча, заплянаванага на 31 траўня. Пры затрыманьні з боку міліцыянтаў ужывалася фізічная сіла.
СПРАВА АДПРАЎЛЕНАЯ НА ДАПРАЦОЎКУ. |
45685 |
2008-05-29 |
Чыгір Алесь |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2008-10-01 |
Клімаў Аляксей |
Бабруйск |
10 сут. |
65 б.в. 2 270 000 руб. |
Судовая справа была заведзена на Чыгіра пасля выпадка з таксістам, які 29 траўня вёз Аляксандра разам з дачкой і жонкай дахаты. Таксоўшчык адмовіўся даць чэк (касавага апарата ў яго не было), і завёз пасажыра ў пастарунак. Пасля гэтага Аляксандра Чыгіра абвінавацілі ў пагрозах у адрас таксоўшчыка, пашкоджанні машыны і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Негледзячы на нанесеныя міліцыянтамі пабоі, іх дзеянні былі прызнаны судом правамернымі, а Чыгіра пакаралі 10 суткамі арышта і штрафамі. |
45686 |
2008-05-27 |
Азарка Наста |
ж |
22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) |
2008-06-11 |
Севярэнь В.С. |
Нясьвіж, раённы |
|
25 б.в. 875 000 руб. |
11 чэрвеня Адміністратыўная камісія пры Нясьвіжскім раённым выканаўчым камітэце аштрафавала Анастасію Азарка за парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня населеных пунктаў-арт. 21.14 КаАП. |
45687 |
2008-05-17 |
Гаўрыленка Мікалай |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1), 19.3 КаАП – «распіванне алкагольных напояў ў грамадскім месцы» (былы 17.3) |
2008-06-16 |
Касінскі С. М. |
Лельчыцы |
|
10 б.в. 350 000 руб. |
16 чэрвеня Лельчыцкі РАУС аштрафаваў Гаўрыленка Мікалая на 350000 рублёў –арт.17.1, 17.3 КаАП |
45688 |
2008-05-16 |
Ластавецкі Арцём |
м |
22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) |
2008-05-17 |
|
Баранавічы |
|
2 б.в. 70 000 руб. |
У ноч на 17 траўня ў Баранавічах быў затрыманы актывіст мясцовай філіі Маладога Фронту Арцём Ластавецкі. Хлопца абвінавацілі ў нанясеньні палітычных графіці, якіх у Баранавічах за адну ноч зьявілася больш за 200. |
45689 |
2008-05-15 |
Мілінкевіч Аляксандр |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-05-15 |
|
Салігорск |
|
20 б.в. 700 000 руб. |
Лідэр Руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч быў затрыманы 15 траўня ў Салігорску, дзе на мясцовым рынку праходзіла яго сустрэча з жыхарамі. На судовы працэс не былі дапушчаныя журналісты. |
45690 |
2008-05-15 |
Сцешык Яраслаў |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2008-05-16 |
|
Менск, Цэнтральны |
5 сут. |
|
15 траўня пазаштатны карэспандэнт газеты «Наша Ніва» Яраслаў Сьцешык знаходзіўся ў месцы правядзеньня вулічнага апытаньня, якое ладзілі ўдзельнікі моладзевага руху «Бунт» каля гандлёвага дому «На Нямізе». Сам жуналіст у судзе паведаміў, што ён толькі фатаграфаваў гэтую акцыю, і што супрацоўнікі міліцыі пагражалі яму «непрыемнасьцямі» з-за таго, што ён здымае іх твары. |
45691 |
2008-05-14 |
Істомін Юры |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-06-05 |
Козел Натальля |
Гародня, Ленінскі |
|
50 б.в. 1 750 000 руб. |
14 траўня на кіраўніка абласной суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрыя Істоміна склалі адміністрацыйны пратакол па парушэнні артыкула 23.34 ч.3 КаАП РБ – актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Супрацоўнікі праваахоўных органаў Гродна палічылі такім мерапрыемствам канцэрт вядомага польскага гурта Lombard у Гродне. |
45692 |
2008-05-14 |
Сазонаў Віктар |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-06-05 |
Козел Натальля |
Гародня, Ленінскі |
|
30 б.в. 1 050 000 руб. |
14 траўня 2008 г. у Гародні ў адносінах да грамадзка-палітычнага актывіста і праваабаронцы Віктара Сазонава быў складзены адміністратыўны пратакол па арт. 23.34 КаАП (Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавага мерапрыемства) за ўдзелу ў канцэрце польскага гурту “Lombard”, калі Віктар Сазонаў размахваў бел-чырвона-белым сьцягам. Вулічны канцэрт адбыўся 2 траўня ў Дзень палоніі — палякаў усяго сьвету на прыватным падворку па адрасу вул. Будзёнага, 48а —пад вокнамі Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча. |
45693 |
2008-05-14 |
Каралёнак Сяржук |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-05-15 |
Світык Вікторыя |
Полацак |
|
10 б.в. 350 000 руб. |
Актывіст "Маладога фронту" Сяржук Каралёнак затрыманы 14 траўня ў Полацку падчас правядзеньня пікету каля помніку Францыску Скарыне.
У гэты дзень актывісты "Маладога фронту" выйшлі ў цэнтр гораду з расьцяжкай "Свабоду палітвязьням!". |
45694 |
2008-05-14 |
Сакалоў Зьміцер |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-05-15 |
Світык Вікторыя |
Полацак |
|
10 б.в. 350 000 руб. |
Актывіст "Маладога фронту" Зьміцер Сакалоў затрыманы 14 траўня ў Полацку падчас правядзеньня пікету каля помніку Францыску Скарыне. У гэты дзень актывісты "Маладога фронту" выйшлі ў цэнтр гораду з расьцяжкай "Свабоду палітвязьням!". |
45695 |
2008-05-14 |
Круткін Алесь |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-05-15 |
Світык Вікторыя |
Полацак |
|
35 б.в. 1 225 000 руб. |
Актывіст "Маладога фронту" Алесь Круткін быў затрыманы 14 траўня ў Полацку падчас правядзеньня пікету каля помніку Францыску Скарыне. У гэты дзень актывісты "Маладога фронту" выйшлі ў цэнтр гораду з расьцяжкай "Свабоду палітвязьням!". Гэта ўжо 4 пратакол за 2008 год, складзены на Алеся па гэтым артыкуле адміністратыўнага кодэкса. |
45696 |
2008-05-09 |
Шыталь Кастусь |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-07-10 |
|
Докшыцы, Докшыцкі раён |
|
2 б.в. 70 000 руб. |
На суд, які адбыўся 10 ліпеня 2008 года, Кастуся, па яго словах, ніхто не выклікаў, хоць у пастанове суда напісана, што ён быццам «не явился на суд, хотя был надлежащим образом уведомлён».
9 траўня 2008 года Кастусь Шыталь правёў у Докшыцах пікет супраць абортаў пад дэвізам «Фашыстаў перамаглі, а дзяцей усё роўна забіваюць», які нарабіў шмат розгаласу як сярод мясцовага насельніцтва, так і ў сродках масавай інфармацыі |
45697 |
2008-05-08 |
Ільля Копыль |
м |
22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) |
2008-05-09 |
|
Менск, адміністратыўная камісія Савецкага раёну |
|
5 б.в. 175 000 руб. |
8 траўня ветэран партыі БНФ Ільля Піліпавіч Копыль расклейваў самаробныя бел-чырвона-белыя сьцяжкі на дрэвах уздоўж ходнікаў па вуліцы Сурганава. Недалёка да станцыі Кульман фронтаўца спынілі чацьвёра міліцыянтаў з аўтаматамі. Ілю Копыла затрымалі і адвялі ў міліцэйскі пастарунак, дзе той правёў дзьве гадзіны. Быў складзены пратакол за парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў. |
45698 |
2008-05-02 |
Борыс Анжаліка |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-06-09 |
|
Гародня, Ленінскі |
|
40 б.в. 1 400 000 руб. |
Паводле адміністрацыйнага пратакола, складзенага супрацоўнікамі гродзенскай міліцыі, Анжаліку Борыс абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства — канцэрце знакамітага польскага гурта Lombard, які адбыўся ў Гродне 2 траўня |
45699 |
2008-05-01 |
Статкевіч Мікалай |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-05-02 |
Гарбатоўскі Юры |
Менск, Першамайскі |
10 сут. |
|
Старшыня БСДП (НГ), адзін з лідэраў кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Мікалай Статкевіч быў затрыманы 1 траўня падчас мітынгу каля Нацыянальнай бібліятэкі. |
45700 |
2008-05-01 |
Афнагель Яўген |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-05-15 |
|
Менск, Першамайскі |
7 сут. |
|
Актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Яўген афнагель быў затрыманы першага траўня ў Менску падчас мітынгу каля Нацыянальнай бібліятэкі. |