45481 |
2009-01-16 |
Фінькевіч Артур |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Байцы спэцназу ў цывільным затрымалі лідэра руху «Маладая Беларусь» Артура Фінькевіча разам з актывістам арганізацыі Сяргеям Кастыленкам. Гэта адбылося праз некалькі хвілінаў пасьля завяршэньня акцыі, якую праводзілі актывісты “Маладой Беларусі” каля сталічнага ўнівэрсаму Серабранка ў гонар Дня салідарнасьці. Актывісты раздавалі ўлёткі зь інфармацыяй пра зьніклых. Пасьля завяршэньня акцыі маладыя людзі стаялі на прыпынку аўтобусу, калі ля іх спыніўся мікрааўтобус з танаваным шклом, і адтуль выскачылі людзі ў цывільным. Яны схапілі Філнькевіча. У Першамайскім РУУС, куды быў адвезены Фінькевіч, сьледчы Смірноў паведаміў, што Артур дастаўлены ў РУУС па справе сьнежаньскіх падзеяў у якасьці пацярпелага. Раней Фінькевіч казаў, што міліцыя Першамайскага раёну пагражалі прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасьці за ілжывы данос. Справа тычыцца сьнежаньскіх падзеяў, калі Артура схапілі каля пад’езду, закінулі ў мікрааўтобус, дзе зьбівалі, а потым выкінулі ў поле.
Адпушчаны пасьля допыту. |
45482 |
2009-01-16 |
Кастыленка Сяргей |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Байцы спэцназу ў цывільным затрымалі актывіста руху «Маладая Беларусь» Сяргея Кастыленку разам з лідэрам гэтай арганізацыі. Гэта адбылося праз некалькі хвілінаў пасьля завяршэньня акцыі, якую праводзілі актывісты “Маладой Беларусі” каля сталічнага ўнівэрсаму Серабранка ў гонар Дня салідарнасьці. Праз пэўны час адпушчаны без складання пратаколу. |
45483 |
2009-01-16 |
Вячорка Франак |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным і АМАПу ў камуфляжы ўварваліся ў абласны шпіталь, дзе праходзіў прымусовае абсьледваньне моладзевы актывіст, старшыня Моладзі БНФ, Франак Вячорка. Па апошніх зьвестках з ужываньнем грубай фізічнай сілы у кайданках ён быў гвалтоўна вывезены на чорнай машыне і дастаўлены ў ваенкамат Савецкага раёну. Ніякіх дакументаў і медычнага заключэньня абласнога шпіталю прадстаўлена не было, на словах Франаку сказалі, што ён прызнаны годным да вайсковай службы, у ваенкамаце актывісту ўрычылі заключэньне медабсьледваньня, позву на 26 студзеня і адпусьцілі. Праваабаронцы расцэньваюць падобныя дзеяньні спецлужбаў у дачыненьні да моладзевых актывістаў, як палітычна матываваны перасьлед, выкарыстаньне Узброеных сілаў у мэтах барацьбы з іншадумцамі ў краіне. |
45484 |
2009-01-16 |
Гагарын Аляксандр |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2009-12-17 |
Рэлява Аксана |
Менск, Савецкі |
|
3 б.в. 105 000 руб. |
Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за правядзенне акцыі каля Іранскай амбасады ў Мінску супраць пакарання смерцю іранскіх гомасэксуалістаў. Трое актывістаў ЛГБТ перадалі петыцыю ў Іранскую амбасаду і ўзнялі плакаты перад уваходам у Іранскую амбасаду. Пасля чаго былі затрыманыя і дастаўленыя ў Савецкі РУУС, дзе былі складзены пратаколы адміністратыўнага правапарушэння за правядзення несанкцыянаванай акцыі. |
45485 |
2009-01-15 |
Рабянок Дзяніс |
м |
10.9 КаАП – «парушэньне заканадаўства аб адкліканьні дэпутата» (былы 9.10) |
|
|
Ельск, раённы |
|
30 б.в. 1 050 000 руб. |
15 студзеня ў суд Калінкавіцкага раёну быў выкліканы сябра АГП Дзяніс Рабянок, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, быў назіральнікам падчас парламенцкіх выбараў. Судовы выканаўца Антаніна Ўласава запатрабавала, каб беспрацоўны актывіст сплаціў 1 мільён 50 тысяч беларускіх рублёў штрафу, завочна вынесенага Ельскім раённым судом нібыта за парушэньне заканадаўства аб выбарах. У верасьні яго абвінавацілі ў тым, што ў жніўні ён, ня будучы сябрам ініцыятыўнай групы, нібыта зьбіраў подпісы ў Ельску за кандыдата ў дэпутаты ад АДС у Палескай выбарчай акрузе № 43 Мікалая Гаўрыленку. |
45486 |
2009-01-12 |
Пахабаў Мікалай |
м |
|
|
|
Салігорск |
|
|
Мікалай Пахабаў, актывіст незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) затрыманы супрацоўнікамі міліцыі Салігорскага РАУС накіроўваўся ў Салігорск зь Менску. Супрацоўнікі міліцыі спынілі яго аўтамабіль і ў багажніку знайшлі надрукаваны зварот прыхільнікаў РЭП да кіраўніцтва гораду пра неабходнасьць будаўніцтва новай паліклінікі. Таксама ў яго былі кампакт-дыскі і інфармацыйны бюлетэнь “За Волю”. Адпушчаны без складаньня пратаколу пасьля гутаркі са сьледчым. |
45487 |
2009-01-08 |
Вячорка Франак |
м |
|
|
|
|
|
|
Лідэр Моладзі БНФ Франак Вячорка быў затрыманы ў прыватным доме ў Ракаве Менскай вобласьці, дзе гасьцяваў у сяброў. У дом гвалтам уварваліся менскія міліцыянты, запатрабавалі пашпарты ва ўсіх, хто знаходзіўся ў доме, і затрымалі Франака Вячорку. Відавочна, месцазнаходжаньне моладзевага лідэра было вызначанае па мабільным тэлефоне.
Лідэра Моладзі БНФ, нягледзячы на тое, што не было ніводнага выпадку, калі б Франак не зявіўся ў ваенкамат без паважнае прычыны, яго гвалтоўна адвезлі ў ванкамат Савецкага раёну, з ваенкамату Савецкага раёну павезлі ў шпіталь у суправаджэньні двух міліцыянтаў і чалавека ў цывільным. |
45488 |
2008-12-30 |
Бакур Юрый |
м |
|
|
|
Берасьце |
|
|
Супрацоўнікамі міліцыі Ленінскага раёну Берасьця затрыманы Юрый Бакур, актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” за распаўсюд газеты, прысьвечанай праблемам сям’і Абрамавых, якую паводле судовага рашэньня пазбавілі жытла. Актывіст дастаўлены ў Ленінскі РАУС. Адпушчаны праз пэўны час без складаньня пратаколу адміністратыўнага правапарушэньня. |
45489 |
2008-12-30 |
Кісляк Раман |
м |
|
|
|
Берасьце |
|
|
Супрацоўнікамі міліцыі Ленінскага раёну Берасьця затрыманы Раман Кісляк, юрыст, праваабаронца за распаўсюд газеты, прысьвечанай праблемам сям’і Абрамавых, якую паводле судовага рашэньня пазбавілі жытла. Праваабаронцу даставілі ў Ленінскі РАУС. Вызвалены праз пэўны час без складаньня пратаколу. |
45490 |
2008-12-30 |
Маісеенка Марта |
ж |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2008-12-31 |
|
Менск, Цэнтральны |
|
|
Актывістка кампаніі "Еўрапейская Беларусь" затрыманая за спробу вывесіць бел-чырвона-белы сьцяг на Кастрычніцкай плошчы Менску, дастаўленая ў РУУС Цэнтральнага раёну, дзе правяла ноч да суда. Суд перанесены на 12 студзеня 2009 году з-за таго, што сьведкі, супрацоўнікі міліцыі, не з'явіліся на паседжаньне. Да новага разгляду актывістка вызваленая з-пад варты. |
45491 |
2008-12-16 |
Фінькевіч Артур |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Адзін з лідэраў ініцыятывы "Маладая Беларусь" затрыманы ў студэнцкім гарадку БДУ, ва ўнутраным двары універсітэта за раздачу студэнтам улётак з інфармацыяй пра зніклых беларускіх палітыкаў. Ва ўлётках таксама нагадвалася, што 16-га дня кожнага месяца ў Беларусі праводзіцца акцыя салідарнасці з сем'ямі зніклых. Дастаўлены ў Маскоўскі РУУС г. Менску. Пратакол правапарушэньня не складаўся. Адпушчаны праз пару гадзін. |
45492 |
2008-12-16 |
Сцепаненка Аляксандр |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Актывіст ініцыятывы "Маладая Беларусь" затрыманы ў студэнцкім гарадку БДУ, ва ўнутраным двары універсітэта за раздачу студэнтам улётак з інфармацыяй пра зніклых беларускіх палітыкаў. Ва ўлётках таксама нагадвалася, што 16-га дня кожнага месяца ў Беларусі праводзіцца акцыя салідарнасці з сем'ямі зніклых. Дастаўлены ў Маскоўскі РУУС г. Менску. Пратакол правапарушэньня не складаўся. Адпушчаны праз пару гадзін. |
45493 |
2008-12-16 |
Саковіч Валер |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Актывіст ініцыятывы "Маладая Беларусь" затрыманы ў студэнцкім гарадку БДУ, ва ўнутраным двары універсітэта за раздачу студэнтам улётак з інфармацыяй пра зніклых беларускіх палітыкаў. Ва ўлётках таксама нагадвалася, што 16-га дня кожнага месяца ў Беларусі праводзіцца акцыя салідарнасці з сем'ямі зніклых. Дастаўлены ў Маскоўскі РУУС г. Менску. Пратакол правапарушэньня не складаўся. Адпушчаны праз пару гадзін. |
45494 |
2008-12-16 |
Кастыленка Сяргей |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Актывіст ініцыятывы "Маладая Беларусь" затрыманы ў студэнцкім гарадку БДУ, ва ўнутраным двары універсітэта за раздачу студэнтам улётак з інфармацыяй пра зніклых беларускіх палітыкаў. Ва ўлётках таксама нагадвалася, што 16-га дня кожнага месяца ў Беларусі праводзіцца акцыя салідарнасці з сем'ямі зніклых. Дастаўлены ў Маскоўскі РУУС г. Менску. Пратакол правапарушэньня не складаўся. Адпушчаны праз пару гадзін. |
45495 |
2008-12-16 |
Кероль Алег |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Актывіст ініцыятывы "Маладая Беларусь" затрыманы ў студэнцкім гарадку БДУ, ва ўнутраным двары універсітэта за раздачу студэнтам улётак з інфармацыяй пра зніклых беларускіх палітыкаў. Ва ўлётках таксама нагадвалася, што 16-га дня кожнага месяца ў Беларусі праводзіцца акцыя салідарнасці з сем'ямі зніклых. Дастаўлены ў Маскоўскі РУУС г. Менску. Пратакол правапарушэньня не складаўся. Адпушчаны праз пару гадзін. |
45496 |
2008-12-16 |
Луканін Сяргей |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Сьвятар царквы «Новае жыццё» рэлігійнага аб'яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля Сяргей Луканін быў затрыманы АМАПам за пропаведзь Евангелля ў Менску. Падчас малітвы да сьвятара падышлі супрацоўнікі АМАПу і патрабавалі паказаць дазвол на правядзеньне службы ў грамадскім месцы. Сьвятара завялі за будынак Палаца спорту, не даўшы скончыць малітву, запужвалі пазбаўленьнем волі, пасьля перапісу дадзеныя з пасьведчаньня сьвятара, адпусьцілі. |
45497 |
2008-12-16 |
Круткін Алесь |
м |
|
|
|
Наваполацак |
|
|
Затрыманы актывіст за намер распаўсюджваць газету "Беларусь партызанская", якая выдаецца пры падтрымцы Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Дастаўлены ў пастарунак. 18 асобнікаў канфіскаваныя супрацоўнікамі міліцыі нібыта для экспэртызы выданьня і ягонага зьместу. Пратакол выняцьця не складаўся. |
45498 |
2008-12-16 |
Іваноў Кастусь |
м |
|
|
|
Віцебск |
|
|
Затрыманы актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцягу насупраць будынку аблвыканкаму ў Віцебску ў Дзень Салідарнасьці са зьніклымі па палітычных матывах. Дастаўлены ў Кастрычніцкі РАУС, адпушчаны без складаньня пратаколу праз 2 гадзіны. |
45499 |
2008-12-16 |
Сошка Яўген |
м |
|
|
|
Берасьце |
|
|
Увечары 16 снежня ў Брэсце быў затрыманы актывіст Партыі БНФ Яўген Сошка, які планаваў распаўсюдзіць спецвыпуск бюлетэня абласной партыйнай арганізацыі.
Інцыдэнт адбыўся каля 19.00 на вуліцы Маладагвардзейскай. Супрацоўнік міліцыі праверыў у яго дакументы і, выявіўшы ў актывіста бюлетэні, затрымаў яго. Я.Сошка быў дастаўлены ў Маскоўскі РАУС. Там ў яго ўзялі тлумачэнні, забралі есё асобнікі бюлетэня, якія былі ў яго, і ў 21.30 адпусцілі без складання пратаколу. |
45500 |
2008-12-11 |
Крук Іван |
м |
23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) |
|
|
|
|
|
За распаўсюд газеты «Новы Час» у Астравецкім райвыканкаме (Гродзенская вобласць) затрымалі і склалі пратакол на Івана Крука — вядомага дэмакратычнага актывіста, аднаго з арганізатараў супраціву пабудовы АЭС на Астравеччыне. Кіраўнік спраў райвыканкама Міхаіл Зімніцкі загадаў ахоўніку-міліцыянту затрымаць І. Крука. У кабінеце юрыста Таццяны Валейкі на яго склалі акт «аб незаконным распаўсюдзе» газеты, які праваабаронца адмовіўся падпісваць. Акт падпісалі падначаленыя чыноўніка — сп.сп. Валейка і Блажкевіч. |