44641 |
2010-11-17 |
Дашкевіч (Палажанка) Наста |
ж |
|
|
|
|
|
|
У Менску ўвечары 17 лістапада былі затрыманыя намесьнікі старшыні зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Наста Палажанка і Мікола Дземідзенка падчас раздачы ўлётак пра акцыю 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы Менску. Яны выпадкова сустрэлі міністра ўнутраных спраў Куляшова, які іх папярэдзіў аб адказнасьці. А затым Палажанка і Дземідзенка былі затрыманыя міліцыянтамі. Палажанку й Дземідзенку даставілі ў Цэнтральнае РУУС міліцыі Менску, дзе ім прапанавалі напісаць тлумачэньні, але тыя адмовіліся. Прыкладна праз гадзіну маладафронтаўскіх актывістаў адпусьцілі. |
44642 |
2010-11-17 |
Дземідзенка Мікалай |
м |

44643 |
2010-11-15 |
Лобаў Эдуард |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
|
|
|
|
|
Супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску затрымалі актывіста «Маладога фронту» Эдуарда Лобава. Хлопец распаўсюджваў інфармацыйныя матэрыялы кампаніі «Сыходзь!», а таксама ўлёткі з заклікам прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу 24 лістапада. У пастарунку міліцыі на Эдуарда склалі пратакол паводле артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу і паведамілі, што ноч да суду ён правядзе ў турме на Акрэсьціна. Але пасьля таго, як міліцыянты забралі ў хлопца ўсе рэчы, яго раптам адпусьцілі. |
44644 |
2010-11-15 |
Пашкевіч Міхась |
м |
|
|
|
|
|
|
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» правялі пэрформанс «За празрыстыя выбары», які скончыўся затрыманьнем двух актывістаў і канфіскацыяй налепак з надпісам: «Хаваць трэба сьмецьце, а не галасы!». Без тлумачэньня прычын «спэцназаўцы» затрымалі Міхася Пашкевіча і Рамана Багдановіча і павезьлі ў Цэнтральны РАУС. Праз некаторы час актывістаў выпусьцілі, склаўшы пратаколы апытаньня. Але налепкі міліцыянты не аддалі. |
44645 |
2010-11-15 |
Багдановіч Раман |

44646 |
2010-11-11 |
Котаў Антось |
м |
22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) |
|
|
|
|
|
Уначы ў Першамайскім раёне Менску за распаўсюд налепак “Сыходзь!” быў затрыманы 24-гадовы актывіст БХД Антось Котаў. Актывіста пратрымалі каля трох гадзін і пасьля складаньня пратаколу адпусьцілі. Зараз Антося Котава чакае суд. Яму інкрымінуецца парушэньне артыкулу Адміністрацыйнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 21.14 ч..2 “Парушэньне правіл добраўпарадкаваньня і ўтрыманьня населеных пунктаў”. |
44647 |
2010-11-07 |
Шыла Іван |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
|
|
|
|
|
Маладафронтаўцы Андрусь Тычына і Іван Шыла прыйшлі на ўрачыстае ўскладаньне кветак да помніка Леніну з нагоды ўгодак Кастрычніцкай рэвалюцыі. Хлопцы трымалі ў рукох плякаты з надпісам "7 лістапада - дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій". На думку актывістаў арганізацыі, савецкі рэжым непасрэдна спрычыніўся да забойстваў соцень тысяч нашых суайчыньнікаў, вынішчэньня беларускай культуры і нацыянальнай сьвядомасьці і ўгодкі дзяржаўнага пераварота ня могуць лічыцца сьвяточным днём у незалежнай Беларусі, якая дагэтуль спазнае наступствы злачынных дзеяньняў улады саветаў. Са словаў актывістаў, яны зьбіраліся прыняць удзел у санкцанаванай акцыі, дзе апроч іх бралі ўдзел дзесяткі мясцовых чыноўнікаў. Аднак, маладых людзей, якія спакойна сталі побач, адразу затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў пастарунак. Там у дачыненьні да затрыманых склалі пратаколы за ўдзел у несанкацанаваным мерапрыемстве. |
44648 |
2010-11-07 |
Тычына Андрусь |

44649 |
2010-11-06 |
Лабачоў Валянцін |
м |
|
|
|
|
|
|
6 лістапада больш за чатыры гадзіны ўтрымлівалі ў Ленінскім адзьдзеле міліцыі Магілёва актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Валянціна Лабачова. Яго затрымалі ля Палацу гімнастыкі, які адкрываў Аляксандар Лукашэнка. Паводле хлопца, ён і трое ягоных сяброў зьбіраліся ўзьняць на паветраных шарыках некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў, каб іх змаглі пабачыць тыя, хто прыйшоў на адкрыцьцё. |
44650 |
2010-11-03 |
Лобаў Эдуард |
м |
|
|
|
|
|
|
У сераду 3 лістапада ў Менску затрымалі маладафронтаўца Эдуарда Лобава. Эдуарду прыпісалі распаўсюд “антыдзяржаўнай агітацыі”, але склалі толькі пратакол канфіскацыі.
Эдуарда Лобава затрымалі на 3 гадзіны. У пастарунку ў хлопца канфіскавалі тры сотні аб'яваў і склалі адпаведны пратакол канфіскацыі. Супрацоўнікі міліцыі настойліва прасілі маладафронтаўца ізноў падыйсьці ў адзьдзел міліцыі пры першым патрабаваньні. |
44651 |
2010-10-31 |
Кандакоў Сяргей |
м |
23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) |
2010-11-30 |
Жарыкава Алеся |
Віцебск, Кастрычніцкі |
|
20 б.в. 700 000 руб. |
Распаўсюднік незалежнага выданьня Сяргей Кандакоў быў затрыманы 31 кастрычніка, калі раскідваў «Витебский курьер» па паштовых скрынях. Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Алеся Жарыкава прызнала яго дзеяньні правапарушэньнем.
Інцыдэнт, які разьбіраўся ў судзе, адбыўся ў пад’езьдзе жылога дому 28, корпус 5 па вуліцы Церашковай у Віцебску. Мясцовы жыхар Сяргей Анікіевіч выклікаў міліцыю, убачыўшы, што нехта рассоўвае па паштовых скрынях незалежную газэту. Судзьдзя Алеся Жарыкава прызнала Сяргея Кандакова вінаватым у незаконным распаўсюдзе выданьня і прысудзіла штраф памерам 20 базавых велічынь, што складае 700 тысяч рублёў. |
44652 |
2010-10-28 |
Бакур Юрый |
м |
|
|
|
|
|
|
На перакрыжаваньні вуліц Гогаля і Савецкай у Берасьці быў затрыманы актывіст Юрка Бакур. Разам са Зьмітром Шурхаем ён сёньня вазіў сабраныя подпісы па рэгіёнах вобласьці. Зьмітра Шурхая затрымалі некаторы час таму, па падазрэньні аб тым, што ў яго фальшывыя правы кіроўцы. Актывіст быў дастаўлены ў Маскоўскі РАУС і праз некаторы час вызвалены без складаньня пратакола. |
44653 |
2010-10-11 |
Прадзед Сяргей |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2010-10-12 |
|
Менск, Цэнтральны |
|
20 б.в. 700 000 руб. |
11 кастрычніка геі і лесьбіянкі ўсяго сьвету адзначаюць дзень «Камінг аўту». У Менску з гэтай нагоды прайшла акцыя. Напярэдадні актывісты ЛГБТ-руху падалі заяўку на правядзеньне публічнага мерапрыемства, але Мінгарвыканкам афіцыйна адмовіў ім. У акцыі ўзялі ўдзел дзесяць чалавек. Яны прайшлі з вясёлкавай сымболікай ад станцыі мэтро "Купалаўская" да Нямігі і назад. Сяргей Прадзед застаўся стаяць на Кастрычніцкай плошчы з выпіскамі з Канстытуцыі арт. 35 пра свабоду сходаў, а таксама з паперамі пра адмову Мінгарвыканкаму. На другім плякаце ў Сяргея было напісана: «Дзе?». Праз хвілін трыццаць падышлі два амапаўцы, папрасілі распавесьці пра прычыну пікету. Потым яго даставілі ў РУУС. Пасьля допыту Сяргея Прадзеда адвезьлі на Акрэсьціна, дзе ён правёў ноч у чаканьні суда. У аўторак суд Цэнтральнага раёна Мінска пакараў ЛГБТ-актывіста штрафам у памеры 20 базавых велічыняў (700 тыс. рублёў). |
44654 |
2010-10-10 |
Шчарбінскі Ільля |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2010-10-11 |
Някрасава Алена |
Менск, Заводзкі |
|
2 б.в. 70 000 руб. |
11 кастрычніка суд Заводзкага раёна аштрафаваў Ільлю Шчарбінскага за “дробнае хуліганства” - па арт.17.1 КаАП РБ. Актывіст быў затрыманы 10 кастрычніка, калі ішоў да свайго пікета са сьцягам кампаніі “Эўрапейская Беларусь”.
Актывіста трымалі ў Заводзкім РУУСе і не давалі ніякай інфармацыі пра яго затрыманьне сябрам. . |
44655 |
2010-10-09 |
Лобаў Эдуард |
м |
22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) |
2010-11-24 |
Шымко Д.С. |
Менск, Адміністратыўная камісія пры адміністрацыі Маскоўскага раёна |
|
3 б.в. 105 000 руб. |
Маладафронтаўцу Эдуарду Лобаву адміністрацыйная камісіія Маскоўскага раёну г. Менску прысудзіла 105 тысяч рублёў штрафу за распаўсюд маладафронтаўскіх абвестак на інфармацыйных шчытах ля пад'ездаў у Бабруйску. Паводле пастановы адміністрацыйнай камісіі, якая прыйшла па пошце, Лобаў Э.А разьлепліваў налепкі на інфармацыйныя шчыты каля пад'ездаў у Бабруйску і такім чынам парушыў правілы добраўпарадкаваньня тэрыторыі. Пастанова, за подпісам намесніка старшыні камісіі Шымко Д.С., прыпісвае маладзёну адказнасьць па ч.2 арт.21.14 КоАП РБ. |
44656 |
2010-10-08 |
Рамнёў Віктар |
м |
23.5 ч.3 КаАП – «распаўсюд перыядычных друкаваных выданьняў без выходных дадзеных» (былы 22.9) |
2010-10-11 |
Афанасьева Антаніна |
Лёзна, раённы |
|
35 б.в. 1 225 000 руб. |
8 кастрычніка ў Лёзна (райцэнтр у Віцебскай вобласьці) супрацоўнікі ДАІ затрымалі аўтамабіль, у якім сп. Рамнёў перавозіў з друкарні чарговы (35-ы) нумар незалежнай газэты «Витебский курьер».
Без тлумачэньня прычын міліцыянты загадалі дырэктару прыватнага прадпрыемства «Витебский корунд», які выдае газэту, ехаць з імі ў раённы аддзел унутраных спраў. Там у В. Рамнёва забралі 11 тысяч асобнікаў «ВК» і склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні.
Суд Лёзненскага раёна, разгледзеўшы адміністратыўную справу дырэктара прыватнага прадпрыемства «Витебский корунд», што выдае газету. Увесь наклад выдання (11 тысяч асобнікаў) суд пастанавіў канфіскаваць, а Віктара Рамнёва пакараў штрафам за «незаконны распаўсюд» газэты «Витебский курьер». |
44657 |
2010-09-17 |
Жукоўскі Кастусь |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1), 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4), 23.5 ч.3 КаАП – «распаўсюд перыядычных друкаваных выданьняў без выходных дадзеных» (былы 22.9) |
2010-09-24 |
Багінскі Сяргей |
Петрыкаў, раённы |
10 сут. |
|
24 верасьня Петрыкаўскі раённы суд прызнаў Жукоўскага вінаватым у супраціўленьні міліцыі і нецэнзурнай лаянцы ў грамадзкім месцы. За тыдзень да таго на фэстывалі "Кліч Палесься" ў Ляскавічах апазыцыянэр быў затрыманы міліцыяй, затым быў зьбіты невядомымі, пасьля чаго трапіў у бальніцу са страсаньнем мозгу і іншымі траўмамі. Міліцыя склала пратакол у дачыненьні да Жукоўскага аб тым, што ён нібыта лаяўся матам і чапляўся да прахожых, супраціўляўся супрацоўнікам праваахоўных органаў. На судзе ў якасьці сьведак прысутнічалі супрацоўнікі АМАПа, якія зьбілі Кастуся. Паказаньні апазыцыянэра аб тым, што менавіта гэтыя людзі яго зьбілі, суд не прыняў да ўвагі і арыштаваў Жукоўскага. Усе 10 дзён ён трымаў галадоўку, аб’яўленую ў зале суда ў знак пратэсту супраць рашэньня аб яго арышце. |
44658 |
2010-09-16 |
Дашкевіч Зьміцер |
м |
|
|
|
|
|
|
Чарговы дзень салідарнасьці ў Менску адзначыўся масавымі затрыманьнямі. На падыходзе да сабора сьвятога Язэпа пачаліся затрыманьні. Усяго ў Цэнтральны РУУС Менска было дастаўлена 19 актывістаў. У РУУСе да некаторых з затрыманых ужывалася фізычная сіла.
Усіх вызвалілі праз 4 гадзіны без складаньня пратаколаў. |
44659 |

44660 |
2010-09-16 |
Яроменак Уладзімер |