Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 240 базавых велічыняў на 7 чалавек (колькасць выпадкаў — 7)

Арышты:

Арыштавана 7 чалавек на 106 сутак (колькасць выпадкаў — 8)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 15

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
1 2016-12-20 Руды Ігар м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2017-01-05 Запаснік Марына Менск, Ленінскі 20 б.в.
460,00 руб.
За ўдзел у акцыі ў падтрымку тэлеканала "Белсат" каля будынка Адміністрацыі прэзыдэнта.
2 2016-09-12 Някляеў Уладзімер м 24.23 ч.3 КаАП – «арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства» (былы 23.34) 2016-10-24 Запаснік Марына Менск, Ленінскі 50 б.в.
1 050,00 руб.
Прымаў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі парляменцкіх выбараў на плошчы Незалежнасьці.
3 2016-01-30 Вінярскі Максім м 24.23 ч.3 КаАП – «арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства» (былы 23.34) 2016-02-11 Запаснік Марына Менск, Ленінскі 50 б.в.
10 500 000 руб.
Адміністрацыйная справа заведзеная за ўдзел у акцыі пратэсту супраць гвалту супрацоўнікаў міліцыі над грамадзянамі пад будынкам Вярхоўнага суду Беларусі 30 студзеня. Сьведкамі па справе выступалі ўчастковы інспектар Ленінскага раёна Сяргей Басалый і Сёмуха Вадзім. https://spring96.org/be/news/82252
4 2016-01-30 Лябедзька Анатоль м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2016-02-16 Запаснік Марына Менск, Ленінскі 50 б.в.
10 500 000 руб.
Адміністрацыйная справа заведзеная за ўдзел у акцыі пратэсту супраць гвалту супрацоўнікаў міліцыі над грамадзянамі пад будынкам Вярхоўнага суду Беларусі 30 студзеня. https://spring96.org/be/news/82252
5 2016-01-30 Маёрава Вольга ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2016-02-16 Запаснік Марына Менск, Ленінскі 20 б.в.
4 200 000 руб.
Адміністрацыйная справа заведзеная за ўдзел у акцыі пратэсту супраць гвалту супрацоўнікаў міліцыі над грамадзянамі пад будынкам Вярхоўнага суду Беларусі 30 студзеня. https://spring96.org/be/news/82296
6 2014-11-09 Беленькі Юрась м 24.23 ч.2 КаАП – «арганізатар несанкцыянаванага масавага мерапрыемства» (былы 23.34) 2014-11-28 Запаснік Марына Менск, Ленінскі 30 б.в.
4 500 000 руб.
Аштрафаваны за шэсьце да месца расстрэлаў ахвяраў бальшавіцкага тэрору 9 лістапада. КХП БНФ не аплаціла паслугі па ахове грамадзкага парадку. https://spring96.org/be/news/74336
7 2014-05-08 Казакоў Сяргей м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4), 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2014-05-08 Запаснік Марына Менск, Ленінскі 20 сут. Асудзілі на пярэдадні Чэмпіяната па хакеі. https://spring96.org/be/news/70934
8 2012-12-05 Пушкін Алесь м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-12-05 Запаснік Марына 12 сут. Напярэдадні затрымання і арышту Алесь Пушкін правёў мастацкі пэрформанс: з партрэтам змагара антысавецкага супраціву Расьціслава Лапіцкага наведаў Вярхоўны суд. Мастак падаў заяву на абскарджваньне рашэньня суду Смаргонскага раёну, паводле рашэньня якога адбываў 10-суткавы адміністрацыйны арышт за тое, што ў верасьні гэтага году прайшоў з партрэтам Расьціслава Лапіцкага па вуліцах Смаргоні.
9 2012-07-17 Амельчанка Іван м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2012-07-17 Запаснік Марына Менск, Ленінскі 12 сут. Затрымалі на выхадзе з пад'езду , абвінавацілі ў супраціве міліцыі.
10 2012-06-26 Амельчанка Іван м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-07-26 Запаснік Марына Менск, Ленінскі 15 сут. Іван накіроўваўся к прыпынку, калі каля яго дома з машыны выйшлі людзі у штацкім і арыштавалі яго
11 2012-04-11 Шулейка Анастасія ж 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-04-12 Запаснік Марына Менск, Ленінскі 20 б.в.
2 000 000 руб.
12 красавіка суд Ленінскага раёна Менска аштрафаваў актывістаў Маладога Фронту Насту Шулейка і Юрыя Ходуса, затрыманых учора ля станцыі метро “Кастрычніцкая”. Маладзёны былі затрыманы 11 красавіка на ўваходзе на станцыю метро “Кастрычніцкая”, дзе ў гадавіну трагедыі ў метро праходзіла адкрыццё мемарыяльнага знаку “Рака памяці”. Супрацоўнікі міліцыі даставілі іх у Ленінскі РУУС і склалі пратаколы за брыдкаслоўе.
12 2012-04-07 Мускі Міхаіл м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-04-09 Запаснік Марына Менск, Ленінскі 10 сут. Затрыманых 7 красавіка на станцыі метро “Купалаўская “ Зьміцера Крэмянецкага і Міхася Мускага будуць судзіць у судзе Ленінскага раёна Менска. Выходныя яны правялі ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. Іх даставілі ў суд каля 11 гадзін. Пасьля затрыманьня “маладафронтаўцы” адмовіліся праходзіць асабісты агляд без панятых, за гэты былі зьбітыя супрацоўнікамі міліцыі. На іх складзеныя пратаколы паводле артыкула 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях — за нецэнзурную лаянку. Прэсавая служба “Маладога фронту” паведамляе, што юнакоў затрымалі за нашыўку “Малады Фронт” – з бел-чырвона-белым сьцягам і крыжам Эўфрасіньні Полацкай. Затрыманыя нейкім чынам даведаліся імёны двух міліцыянтаў: сяржант Гніледа Андрэй Анатольевіч, старэйшы сяржант Чарноў Сяргей Сямёнавіч.
13 2011-12-19 Шпак-Рыжкоў Юрась м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2011-12-19 Запаснік Марына Менск, Ленінскі 15 сут. Быў затрыманы падчас правядзення акцыі салідарнасці ў гадавіну разгона дэманстрацыі падчас Выбараў.
14 2011-07-03 Мазурэнка Мікіта м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2011-07-04 Запаснік Марына Менск, Ленінскі 10 сут. Быў затрыманы падчас акцыі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" у Менску
15 2011-06-29 Лыскавец Юры м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2011-07-18 Запаснік Марына Менск, Ленінскі 12 сут. ЗАтрыманы падчас маўклівай акцыі ў Менску. Сведкі з боку абвінавачання - Маскалёў , Белы.

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства