1 |
Кузняцоў Пётр |
Пол |
мужчына |
Дата інцыдэнту |
2011-01-14 |
Дата суда |
2011-01-18 |
Штраф (б.в.) |
20 |
Штраф (руб.) |
700 000 руб. |
Судзьдзя |
Доля Мікалай |
|
Рэчыцкі судзьдзя Мікалай Доля аштрафаваў кіраўніка Гомельскай абласной арганізацыі руху «За свабоду» Пятра Кузьняцова на 700 тысяч рублёў. Грамадзкі актывіст абвінавачаны ў парушэньні заканадаўства пра друк ды іншыя сродкі масавай інфармацыі.
14 студзеня супрацоўнікі ДАІ затрымалі аўтамашыну Пятра Кузьняцова па дарозе ў Рэчыцу. Напачатку яны заявілі кіроўцу, што машына нібыта была ў аварыі ля Мазыра. А калі дагледзелі яе і ўбачылі звыш 5 тысяч улётак «Знаю!» пра сьнежаньскія падзеі ў Менску, то на аварыю забыліся. |