16.02.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
У той час, як праходзяць масавыя вобшукі ў дачыненні да “вясноўцаў”, варта узгадаць, што гэтаму папярэднічала: дзяржаўны фільм “Тротил протеста”, новыя абвінавачванні Марфе Рабковай і папаўненне КДБ спісу тэрарыстаў на 17 беларускіх імёнаў.
09.02.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Як жорсткія прысуды па крымінальных справах мяняюць лёсы людзей і дзе сярод гэтага жыве каханне? Якім чынам можна напісаць палітвязню, калі вы знаходзіцеся не ў Беларусі? Колькі чалавек трапіла пад адміністрацыйны пераслед апошнім часам?
02.02.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Я зразумеў, што сапраўдныя мужчына таксама плачуць” — працягваюць выносіць жортскія прысуды па крымінальных справах. Дзякуючы зменам у Крымінальны кодэкс экстрэмісцкім хочуць прызнаць бел-чырвона-белы сцяг — а зараз ён ляжыць на ўваходзе ў Акрэсціна.
26.01.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Пратэсная субота і свабода мірных сходаў у Расіі; крымінальны пераслед за SMS-паведамленне і сфабрыкаваны каментар у telegram; пераслед праваабаронцы "Вясны" Леаніда Судаленкі.
19.01.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Пераслед праваабаронцаў "Вясны", хроніка палітычна матываваных судоў па крымінальных справах, беларускія бежанцы ў Польшчы.
12.01.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Смяротнае пакаранне нібы хочуць выкрэсліць з Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. А ў Казахстане гэта ўжо зрабілі. Чым адрозніваецца сітуацыя ў Беларусі? Чаму ўлады менавіта зараз узнялі гэтае пытанне? І ці не хочуць яны сабя “падсцяліць саломкі” на будучыню? На ўсе гэтыя пытанні адкажа каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.
05.01.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Крымінальны пераслед, справа Аўтуховіча аб “стварэнні тэрарыстычнай групы”, пратэстныя настроі ў “Каскадзе” і – першае ў Беларусі задавальненне скаргі на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па катаваннях у жніўні.
29.12.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Палітзняволеная Ірына Шчасная была рэдактаркай папулярных тэлеграм-каналаў, сярод якіх "Мая краіна Беларусь”. 18 лістапада яе затрымалі — з тых часоў Ірына знаходзіцца пад вартай. А якой жа асобай яна была?
22.12.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
19 снежня — дзесяцігоддзе Плошчы. А кррымінальны пераслед у Беларусі працягваецца.
15.12.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Дзень правоў чалавека, Фестываль Дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS Belarus 2020, крымінальны пераслед грамадзянаў і — невызваленне Марфы Рабковай.
08.12.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Трэцяга снежня адзначаўся міжнародны Дзень людзей з іванліднасцю, а з 25 лістапада праходзяць 16 дзён актывізма супраць гендэрнага гвалту. Што з гэтымі тэмамі ва ўмовах сённяшняй грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі?
01.12.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Важнейшыя праваабарончыя даты мінулага тыдня. Адміністрацыйны і крымінальны пераслед з боку дзяржавы. Палітвязні і праваабаронцы.
24.11.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Затрыманні, суды, вобшукі і абскарджванні, якія ні да чаго не прыводзяць. Непісьменныя рашэнні Генеральнай пракуратуры і палітычныя рэпрэсіі на падставе рэлігіі.
17.11.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і пераслед іх удзельнікаў у Беларусі. Рэпрэсіі ў дачыненні да студэнцтва і сябраў "Вясны". Ці будуць заведзеныя крымінальныя справы на сілавікоў і ці спрацуе народны трыбунал?
10.11.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Па-замежамі працуюць цэнтры дапамогі рэпрэсаваным беларусам, а таксама фонды салідарнасці. А кожнаму беларусу не лішне было б ведаць: што рабіць, калі да вас прыйшлі з вобшукам, і як працуе прыкладанне "Красная кнопка".