20.06.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Праваабаронца БХК Павел Левінаў дзеліцца вынікамі назірання за ўмовамі ўтрымання ў Віцебскім ІЧУ; “Каментар эксперта”: Каардынатарка праекту "Лісты палітвязням" Паліна Сцепаненка распавядае, чаму важна стварэнне архіву лістоў беларускіх палітычных зняволеных.
13.06.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Асоба": Актывіст Моладзі БНФ Мікалай Логвінаў дзеліцца гісторыяй супрацьстаяння з адміністрацыяй палітэхнічнага каледжа, якая пагражае яму адлічэннем за грамадска-палітычную дзейнасць; "Каментар": Сябра Праваабарончага цэнтру “Вясна” Зміцер Салаўёў распавядае пра навучальны візіт у Кіеў, галоўнай тэмай якога стала праблема парушэння правоў студэнтаў у Беларусі.
06.06.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея": Еўрапейскі суд па правах чалавека ўпершыню ўмяшаўся ў сітуацыю з бежанцамі на беларуска-польскай мяжы. "Асоба": Алесь Бяляцкі - пра пераслед незалежных назіральнікаў за акцыямі, у тым ліку і праваабаронцы БХК Паўла Левінава.
30.05.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея": У Беларусі завяршыўся Тыдзень даступнасці, у межах якога беларускія і замежныя эксперты, прадстаўнікі бізнесу і дзяржавы разам абмяркоўвалі праблемы людзей з інваліднасцю і шукалі шляхі выкаранення дыскрымінацыі па гэтай прыкмеце; "Каментар эксперта": Што трэба зрабіць у Беларусі, каб дасягнуць сапраўднай гендэрнай роўнасці?Юрысты, актывісты і даследчыкі абмяркоўваць гэтае пытанне.
23.05.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Каментар": Студэнцкі актывіст Кысціян Шынкевіч судзіцца з мінскім педунісерсітэтам з-за свайго адлічэння; “Падзея”: На круглым стале па тэме працаўладкавання людзей з інваліднасцю прадстаўнікі НКА, бізнесу і дзяржаўных органаў абмяркоўвалі, якім чынам запяспечыць у поўнай меры рэалізацыю права на працу гэтых людзей.
16.05.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар эксперта”: Праваабаронца Валянцін Стэфановіч тлумачыць, чаму парушэнні правоў чалавека нельга апраўдваць разнастайнасцю культурных традыцый; “Па-за межамі”: Украінская моладзевая актывістка Ліза Шчэпяцільнікава распавядае пра сітуацыю з правамі студэнтаў ва Украіне.
02.05.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар эксперта”: Даследчыца Наталля Кутузава і праваабаронца “Вясны” Наста Лойка абмяркоўваюць праблему інтэграцыі ромскага насельніцтва ў Беларусі; "Асоба": Праваабаронца з Малдовы Сяргей Астаф распавядае, як атрымалася змяніць мясцовае заканадаўства аб мірных сходаў.
18.04.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне правоў зніклага палітыка Юрыя Захаранкі; “Каментар эксперта”: Праваабаронца Наста Лойка распавядае пра злачынствы на глебе нянавісці, якія здзяйсняліся ў Беларусі.
11.04.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Па-за межамі”: Украінскія актывісткі Ліза Шчапяцільнікава і Лідзія Фісенка распавядаюць пра станаўленне студэнцкага руху ва Украіне, сітуацыю з правамаі студэнтаў і адносіны паміж уладамі і ўкраінскім студэнцтвам пасля Еўрамайдану.
04.04.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Каментар": гісторыю свайго затрымання на Дзень Волі распавядае журналіст і музыкант Аляксандр Хаўкін; "Асоба": Эксперт у галіне вышэйшай адукацыі з Украіны Сяргей Курбатаў тлумачыць, як эфектыўна можна змагацца з карупцыяй і плагіятам у акадэмінчым асяроддзі, а таксама дае парады беларускіх калегам.
21.03.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея": "Вясна" і FIDH заклікалі спыніць пераслед беларускіх актывістаў. Кіраўнік "Вясны" Алесь Бяляцкі - пра эфектыўнасць міжнароднага ціску ў цяперашняй сітуацыі. "Асоба": дырэктарка Lawtrend Вольга Смалянка -пра асаблівасці заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў.
14.03.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея": Валанцёры "Вясны" распавядаюць пра асаблівасці акцый супраць Дэкрэту №3, якія прайшлі ў Маладэчне і Оршы. "Каментар эксперта": У якіх месцах дазволена збірацца на мітынгі і пікеты ў абласных гарадах? Адказваюць праваабаронцы Уладзімір Вялічкін і Віктар Сазонаў.
07.03.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Хроніка”: Прэвентыўныя затрыманні актывістаў напярэдадні акцый пратэсту супраць Дэкрэту №3; праваабаронцаў “Вясны” не пусцілі ў калонію на суд над палітвязнем Міхаілам Жамчужным; “Асоба”: Святлана Астраханцава з МХГ - пра магчымасці расійскіх праваабаронцаў супрацьдзейнічаць антыканстытуцыйным законам.
28.02.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: актывіст Алег Дашкевіч узгадвае падзеі 23 лютага, калі на лагер па аброне Курапатаў быў здзейснены напад. "Каментар": Дольшчык "Маяка Мінску" Павел Цітоў, які ўдзельнічаў у пікеце супраць няякаснага будаўніцтва, распавядае гісторыю супрацьстаяння дольшчыкаў і чыноўнікаў Першамайскага раёну Мінску.
21.02.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: Акцыі пратэсту супраць Дэкрэту №3. Рэгіянальныя актывісты даюць ацэнку мерапрыемствам у сваіх гарадах, а праваабаронца “Вясны” Наста Лойка распавядае пра вынікі назірання за мінскім “Маршам абураных беларусаў”.










