03.10.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: У дамах актывістаў экалагічнага і анархісцкага рухаў 26 верасня адбыліся ператрусы. Пра адзінаццацігадзіны вобшук у сваім доме распавядае экалагічная актывістка Марына Дубіна і сацыяльныя актывісты Ігар Трухановіч і Яўген Дзяткоўскі.
26.09.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар эксперта”: Праваабаронца Андрэй Палуда распавядае пра вынікі паседжання ў межах Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні, на якой асобная ўвага надавалася пытанню смяротнага пакарання.
19.09.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Сацыяльны актывіст Раман Халілаў распавядае пра сваё беспадстаўнае затрыманне ў пад'ездзе свайго дома. “Падзея”: У Варшаве прайшла штогадовая вялікая канферэнцыя БДІПЧ АБСЕ, прысвечаная чалавечаму вымярэнню, актыўны ўдзел у якой прынялі беларускія праваабаронцы.
12.09.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Сын арыштаванага бухгалтара прафсаюза РЭП распавядае, якім чалавекам з’яўляецца Ігар Комлік па жыцці і якім чынам распачалася яго прафсаюзная дзейнасць.
05.09.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Па-за межамі”: Cумесная беларуска-украінская кампанія “Праваабаронцы Беларусі і Украіны разам дзеля абароны грамадскіх інтарэсаў”. "Асоба": Гутарым з жыхаром Дзяржынскага раёну Васілём Белькіным, які ў ліпені стаў ахвярай міліцэйскага гвалту.
29.08.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: Мікалай Статкевіч арыштаваны на 5 сутак напярэдадні анансаванай вераснёўскай акцыі. З гэтай нагоды яго жонка Марына Адамовіч распавядае пра практыку, калі актывістам не паведамляюць пра складзеныя пратаколы і пра рашэнне суда. “Каментар”: 1 верасня працягнецца слуханне справы Мікалая Дзядка супраць інтэрнэт-выдання “СБ: Беларусь сёння” па абароне яго гонару і годнасці.
22.08.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: Кіраўніку незалежнага прафсаюза РЭП Генадзю Фядынічу выстаўлена абвінавачванне ў нясплаце падаткаў у буўным памеры; “Каментар эксперта”: Як дзейнічаюць назіральныя камісіі ў Беларусі, якія ажыццяўляюць маніторынг месцаў прымусовага ўтрымання, а як павінны дзейнічаць згодна праваабарончым стандартам, распавядае юрыст БХК Раман Юргель.
15.08.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар”: Цэнтр даследванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі распачаў кампанію па стварэнні архіву лістоў палітвязняў. Каардынатарка праекту Паліна Сцепаненка распавядае, якія мерапрыемствы плануецца правесці ў межах праекту; “Па-за межамі”: Украінская моладзевая актывістка Ліза Шчапяцільнікава распавядае пра станаўленне студэнцкага руху ва Украіне.
08.08.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар эксперта”: Юрыст Беларускага Хельсінскага камітэта Дзмітрый Чарных распавядае пра пасткі, якія ўзніклі пасля пенсійнай рэформы мінулага года. "Па-за межамі": Праваабаронца з Малдовы Сяргей Астаф распавядае, як атрымалася змяніць заканадаўства Малдовы ў галіне правядзення мірных сходаў.
01.08.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Хроніка": МУС не падтрымала ініцыятыву па змене ўмоў утрымання ў мінскім ІЧУ; Вячаслаў Касінераў патрабуе ад АНТ і МУС кампенсацыі маральнай шкоды за хлуслівыя звесткі аб ім; Мінскі гарадскі суд не знайшоў парушэнняў у адлічэнні студэнта Шынкевіча; 15 сутак арышту для Юрыя Лукашэвіча застаюцца ў сіле.
25.07.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: У Мінску прайшла сустрэча дэлегацыі Еўрапарламента з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці, у якой удзельнічаў праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч. “Каментар”: Актывіст Сяргей Кулініч распавядае пра сваё затрыманне напярэдадні Дня Волі, якое інакш як брутальным назваць нельга.
18.07.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Кіраўнік Цэнтра маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі, былы палітычны зняволены Анар Мамедлі распавядае пра бягучую сітуацыю і становішча праваабаронцаў у Азербайджане. “Каментар эксперта”: Прадстаўніца Платформы грамадзянскай салідарнасці Вольга Захарава разважае наконт эфектыўнасці Маскоўскага механізму, які быў ініцыяваны ў адносінах да Беларусі ў 2011 годзе.
11.07.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Каментар эксперта": Экспертка Front Line Defenders Марыя Шышчанкова распавядае пра новыя выклікі для праваабарончых арганізацый па ўсім свеце; “Падзея”: На мінулым тыдні ў Мінску прайшла 26-ая штогадовая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Напярэдадні яе адбыўся Паралельны форум грамадзянскай супольнасці з удзелам праваабаронцаў Беларусі.
04.07.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Валанцёр ПЦ “Вясна” Кірыл Кажэнаў 18 чэрвеня ўдзельнічаў у назіранні за гейпрайдам у Кіеве. Пасля назірання ён быў збіты праціўнікамі ЛГБТ-супольнасці; “Падзея”: Усе фігуранты справы “аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання” выйшлі на волю. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч разважае наконт магчымых сцэнараў далейшага развіцця справы.
27.06.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Актывіст Маладога Фронту Арцём Леўчанка распавядае пра сваё ўтрыманне пад вартай у якасці фігуранта справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў на Дзень Волі. “Каментар эксперта”: Як ў Беларусі ажыццяўляецца маніторынг месцаў пазбаўлення волі, распавядае юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка.










