28.12.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Пайшоў з жыцця праваабаронца “Вясны” з Баранавіч Сяргей Гоўша... Якім ён быў чалавекам? У рубрыцы пачуем і голас Гоўшы з інтэрв’ю, запісаным пры яго жыцці, — праваабаронца ўласна распавядае, як змагаўся са зменамі ў Канстытуцыі РБ яшчэ ў 90-х гадах.
21.12.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Шакуючыя прысуды апошняга тыдня, апошнія навіны з жыцця палітвязняў Ксеніі Сырамалот і Валянціна Стэфановіча, ператрус у Мікалая Сяргеенкі з кніжкамі Някляева...
14.12.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Міжнародны дзень правоў чалавека; праваабарончая прэмія, дзе амаль усе намінанты сядзяць, і філасофія ў несвабоднай краіне.
07.12.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Атака на валанцёраў перад Міжнародным днём валанцёраў, малітва Вольгі Залатар і выстава пра Беларусь, зробленая з болю.
30.11.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Акцыі салідарнасці па-за межамі Беларусі і палітзняволеныя жанчыны-праваабаронцы. Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
23.11.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Гісторыя і сучаснасць: "Міжнародны мемарыял" распавядае пра рэпрэсаваных у савецкія часы беларусаў, а журналіст і праваабаронца Саша Райкан — пра сучасныя рэпрэсіі на Магілёўшчыне... А рэпрэсаваны беларус Вячка Красулін даўно пакінуў радзіму і цяпер рамантуе арганы ў Літве.
16.11.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
09.11.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Гэта настолькі бесчалавечна, я нават не магу сказаць, наколькі гэта агідна слухаць было…” Як судзілі праваабаронцу Леаніда Судаленку і ягоную памочніцу Таццяну Ласіцу.
02.11.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Хроніка: Дзмітрый Фурманаў распавёў, чаму з’ехаў з Беларусі, Валянцін Стэфановіч у СІЗА здзіўлены колькасцю коцікаў, Дзяніса Івашына абвінавачваюць у здрадзе радзіме, а людзей садзяць на суткі за экстрэмізм праз рэпосты.
26.10.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падыходзіш да ўчастку — ён ужо пусты. Абыходзіш будынак — і бачыш: там ужо стаіць вялізны чан, у ім плоў закіпае, а вакол сядзяць сябры камісіі, і міліцыя, якая ахоўвала ўчастак, таксама з імі”. Праваабаронцы “Вясны” ўзгадваюць пра свой досвед міжнароднага назірання за выбарамі.
19.10.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Тата ў далёкай камандыроўцы, з якой прыходзяць лісты, але немагчыма туды патэлефанаваць...” Валянцін Стэфановіч сустрэў свой Дзень народзінаў за кратамі.
12.10.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
05.10.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Чаму Максім Знак — вядзьмак? Спявачка і паэтка Кацярына Ваданосава ўзгадвае пра сваё знаёмства з Максімам і пра сярэднявечнае ліставанне з палітзняволеным.
28.09.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Праваабаронцы "Вясны" Леанід Судаленка і Алесь Бяляцкі сустрэлі свае Дні народзінаў за кратамі. “Гродна Азот”, Беларускі металургічны завод, Беларуская Чыгунка і “Нафтан” — чаму цяпер узяліся за рабочых?
21.09.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Вільнюс, Варшава, Батумі, Кіеў… Як стартавала кампанія салідарнасці #FreeViasna са зняволенымі “вясноўцамі”? Што кажуць пра “Вясну” людзі, якія яе ведалі?