Затрыманні на мірных акцыях 14 і 15 ліпеня. Лічбы і геаграфія

21.07.2020 Затрыманні на мірных акцыях 14 і 15 ліпеня. Лічбы і геаграфія

Па дадзеных праваабаронцаў “Вясны”, на мірных акцыях супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, а таксама на іншых акцыях салідарнасці (і пасля іх), якія праходзілі 14 і 15 ліпеня, у Беларусі было затрымана як мінімум 420 чалавек.

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 13-19 ліпеня 2020 года

20.07.2020 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 13-19 ліпеня 2020 года

Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” і ПЦ “Вясна” ў рамках кампаніі  “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Савет па правах чалавека падоўжыў мандат Спецдакладчыка па Беларусі

17.07.2020 Савет па правах чалавека падоўжыў мандат Спецдакладчыка па Беларусі

Савет па правах чалавека ААН сёння раніцай прыняў рэзалюцыю, згодна з якой мандат Спецыяльнага дакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі працягнуты яшчэ на год.

Па падзеях 14 ліпеня ў Мінску ўзбуджаныя тры крымінальныя справы. Затрыманы мінчук Антон Шумаў

16.07.2020 Па падзеях 14 ліпеня ў Мінску ўзбуджаныя тры крымінальныя справы. Затрыманы мінчук Антон Шумаў

Праваабаронцам "Вясны" вядома, што ў межах крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня затрыманы мінчук Антон Шумаў. Ён падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Беларусы выйшлі на стыхійныя акцыі пратэсту. Спіс затрыманых (абнаўляецца)

15.07.2020 Беларусы выйшлі на стыхійныя акцыі пратэсту. Спіс затрыманых (абнаўляецца)

Увечары 14 ліпеня ў розных гарадах краіны людзі выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб выказаць пратэст супраць адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта альтэрнатыўных вылучэнцаў - Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы. 

Аналітычная справаздача па выніках назірання за вылучэннем і рэгістрацыяй кандыдатаў у Прэзідэнты

15.07.2020 Аналітычная справаздача па выніках назірання за вылучэннем і рэгістрацыяй кандыдатаў у Прэзідэнты

Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” і ПЦ “Вясна” ў рамках кампаніі“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 6 - 12 ліпеня 2020 года

13.07.2020 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 6 - 12 ліпеня 2020 года

Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" і ПЦ "Вясна" ў рамках кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Анаіс Марэн: Міжнародная супольнасць павінна і далей пільна сачыць за сітуацыяй з правамі чалавека напярэдадні выбараў

10.07.2020 Анаіс Марэн: Міжнародная супольнасць павінна і далей пільна сачыць за сітуацыяй з правамі чалавека напярэдадні выбараў

Эксперт ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн сёння заклікала міжнародную супольнасць падтрымаць праваабаронцаў у Беларусі, паколькі рэпрэсіі супраць мірных пратэстаў распаўсюджваюцца напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня.

Патрабуем неадкладнага вызвалення Паўла Севярынца!

10.07.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення Паўла Севярынца!

Супольная заява праваабарончых ды іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі

Палітвязняў Баброўскага і Навуміка выпусцілі з СІЗА. Яны вяртаюцца дадому

09.07.2020 Палітвязняў Баброўскага і Навуміка выпусцілі з СІЗА. Яны вяртаюцца дадому

З СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску былі адпушчаныя палітычныя зняволеныя і вязні сумлення, якія праходзяць па так называемаей "справе Ціханоўскага", Васіль Баброўскі і Уладзімір Навумік. Ім змянілі меры стрымання з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе.

Новая крымінальная справа супраць Дзмітрыя Паліенкі і арышт на 15 сутак. Храналогія падзей

08.07.2020 Новая крымінальная справа супраць Дзмітрыя Паліенкі і арышт на 15 сутак. Храналогія падзей

У 7 гадзін раніцы 8 ліпеня ў двор, дзе пражываюць актывісты Дзмітрый і Наста Паліенкі, увайшлі некалькі супрацоўнікаў міліцыі з Маскоўскага РУУС. Яны прапанавалі актывісту “выйсці і пагаварыць”. Пра мэты размовы нічога не паведамлялі.

Аналітычная тыднёвая справаздача  па выніках назірання: 29 чэрвеня - 5 ліпеня 2020 года

06.07.2020 Аналітычная тыднёвая справаздача  па выніках назірання: 29 чэрвеня - 5 ліпеня 2020 года

Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2020

01.07.2020 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2020

У цэлым, эксперты ПЦ "Вясна" адзначаюць, што выбарчая кампанія праходзіць на фоне бесперапынных рэпрэсій, у атмасферы запалохвання грамадства. У чэрвені назіралася рэзкае пагаршэнне агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.

Вярхоўны суд адмяніў смяротны прысуд Віктару Скрундзіку

30.06.2020 Вярхоўны суд адмяніў смяротны прысуд Віктару Скрундзіку

У 9.30 раніцы 30 чэрвеня ў Вярхоўным судзе пачаўся разгляд апеляцыйнай скаргі жыхара Слуцкага раёна на смяротны прысуд Віктара Скрундзіка. У 14.30 судовая калегія па крымінальных справах агучыла рашэнне, якім задаволіла апеляцыйную скаргу і адмяніла смяротны прысуд асуджанаму. 

Amnesty International: Ціханоўскі, Бабарыка, іх паплечнікі і блогеры — вязні сумлення

29.06.2020 Amnesty International: Ціханоўскі, Бабарыка, іх паплечнікі і блогеры — вязні сумлення

Amnesty International заяўляе, што лічыць Сяргея Ціханоўскага і восем чалавек, арыштаваных разам з ім, вязнямі сумлення, паколькі яны трапілі за краты выключна ў сувязі з мірным ажыццяўленнем сваіх правоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства