#FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў "Вясны"

06.07.2022 #FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў "Вясны"

Сабралі навіны пра "вясноўцаў", што знаходзяцца за кратамі.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2022

04.07.2022 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2022

Катаванні і забароненыя віды абыходжання па-ранейшаму ўжываюцца ў дачыненні да арыштаваных і падчас расследавання палітычна матываваных крымінальных спраў.

Дайджэст "Вясны": 28 палітвязняў у чэрвені выйшлі на волю, палова з іх цалкам адбылі тэрмін

01.07.2022 Дайджэст "Вясны": 28 палітвязняў у чэрвені выйшлі на волю, палова з іх цалкам адбылі тэрмін

Па дадзеных праваабаронцаў, у чэрвені на волю вышлі мінімум 28 чалавек. За што палітвязні адбывалі тэрміны і як яны апынуліся на волі — распавядае "Вясна".

Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 13 палітычных зняволеных

29.06.2022 Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 13 палітычных зняволеных

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

Заява аб прызнанні 14 новых палітычных зняволеных

28.06.2022 Заява аб прызнанні 14 новых палітычных зняволеных

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

"Адказнасць павінны панесці і тыя, хто катаваў, і тыя, хто аддаваў загады". 26 чэрвеня — Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў

26.06.2022 "Адказнасць павінны панесці і тыя, хто катаваў, і тыя, хто аддаваў загады". 26 чэрвеня — Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў

Якую працу вядзе Праваабарончы цэнтр "Вясна" у барацьбе з катаваннямі, чаму важна дакументаваць і фіксаваць жорсткае і нечалавечае абыходжанне да сабе з боку дзяржавы, ці будуць прыцягнутыя да адказнасці вінаватыя ў прымяненні катаванняў — разбіраемся з юрыстам "Вясны" Паўлам Сапелкам.

"Краіна з небам над кратамі". У межах Тыдня супраць катаванняў "Вясна" прэзентавала тры даклады пра сітуацыю ў Беларусі

24.06.2022 "Краіна з небам над кратамі". У межах Тыдня супраць катаванняў "Вясна" прэзентавала тры даклады пра сітуацыю ў Беларусі

Праваабаронцы "Вясны" прэзентавалі ў Вільні тры апошнія даклады, якія тычацца сітуацыі ў Беларусі: "Крымінальны пераслед паводле палітычных матываў" (2021-2022 гг.), "Палітычна матываваныя адміністратыўныя працэсы" (2021-2022 гг.) і "Месцы няволі" (2020-2021 гг.). Як гэта было?

Запрашаем на прэзентацыю дакладаў Праваабарончага цэнтру "Вясна" у Вільні

21.06.2022 Запрашаем на прэзентацыю дакладаў Праваабарончага цэнтру "Вясна" у Вільні

Праваабарончы цэнтр “Вясна” ў межах Тыдня супраць катаванняў запрашае на прэзентацыю трох апошніх дакладаў арганізацыі. Прэзентацыя адбудзецца ў пятніцу 24 чэрвеня ў 12:00 у Вільні (прастора IMAGURU, вул. Vytenio, 18, 5 паверх).

Гісторыі з жыцця палітзняволенага маладзечанца Аляксандра Казакевіча

21.06.2022 Гісторыі з жыцця палітзняволенага маладзечанца Аляксандра Казакевіча

Маці палітвязня Алена распавядзе гісторыі з жыцця сына, якія крыху намалююць вам абрысы чалавека, які цяпер сядзіць за кратамі праз сваю пазіцыю.

Айцішнік пасля чатырох месяцаў на "Валадарцы" ўцякаў з краіны, але стаў фігурантам справы "рэйкавых партызан"

17.06.2022 Айцішнік пасля чатырох месяцаў на "Валадарцы" ўцякаў з краіны, але стаў фігурантам справы "рэйкавых партызан"

Аляксей Кавалеўскі распавёў "Вясне" пра чатыры месяцы на "Валадарцы", сукамернікаў і пра тое, як пасля вызвалення ён зрабіўся падазраваным паводле "тэрарыстычнага" артыкулу.

"Ёсць людзі, сыход якіх проста змяняе навакольны свет".  Да дня памяці праваабаронцы Барыса Звозскава

17.06.2022 "Ёсць людзі, сыход якіх проста змяняе навакольны свет".  Да дня памяці праваабаронцы Барыса Звозскава

Дзесяць год таму, 17 чэрвеня 2012 года, спынілася сэрца вялікага жыццялюба, аднаго з пачынальнікаў праваабарончага руху ў сучаснай Беларусі, стваральніка і арганізатара навучальных курсаў па правах чалавека ў Беларусі Барыса Звозскава.

Месцы несвабоды ў Беларусі: зняволеныя ўтрымліваюцца ў непрымальных умовах і зазнаюць катаванні

15.06.2022 Месцы несвабоды ў Беларусі: зняволеныя ўтрымліваюцца ў непрымальных умовах і зазнаюць катаванні

Праваабаронцы "Вясны" падрыхтавалі даклад па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь за 2020 і 2021 гады.

#FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў "Вясны"

13.06.2022 #FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў "Вясны"

Сабралі навіны пра “вясноўцаў”, што знаходзяцца за кратамі.

"Гэта была правакацыя". Рэгіну Лавор, якая адбывае "хатнюю хімію" ў Іўе, арыштоўвалі за тое, што не ўпусціла дадому АМАП  

10.06.2022 "Гэта была правакацыя". Рэгіну Лавор, якая адбывае "хатнюю хімію" ў Іўе, арыштоўвалі за тое, што не ўпусціла дадому АМАП  

Рэгіна распавяла пра начную праверку супрацоўнікамі АМАПу, затрыманне на "выхаваўчым мерапрыемстве", агляд дагала ў кабінеце РАУС Іўя і ўмовы ўтрымання ў мясцовым ІЧУ.

"Пакласці канец атмасферы рэпрэсій і страху". Спецдакладчыца ААН падрыхтавала новы даклад па правах чалавека ў Беларусі

09.06.2022 "Пакласці канец атмасферы рэпрэсій і страху". Спецдакладчыца ААН падрыхтавала новы даклад па правах чалавека ў Беларусі

На сайце ААН апублікаваны даклад Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы у галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства