Сёмае пасяджэнне па "справе Вясны": другая "хуткая" за тыдзень і паперы без подпісаў як доказы віны

16.01.2023 Сёмае пасяджэнне па "справе Вясны": другая "хуткая" за тыдзень і паперы без подпісаў як доказы віны

"Вясна" працягвае сачыць за працэсам над палітзняволенымі калегамі і патрабаваць іх вызвалення.

Ціск у СІЗА, аператыўная відэаздымка ў брэсцкім офісе, сведкі на паперы. Што стала вядома на шостым пасяджэнні па "справе Вясны"

13.01.2023 Ціск у СІЗА, аператыўная відэаздымка ў брэсцкім офісе, сведкі на паперы. Што стала вядома на шостым пасяджэнні па "справе Вясны"

У судзе Ленінскага раёна Мінска 13 студзеня адбылося шостае судовае пасяджэнне па "справе Вясны".

Юрыст "Вясны" Павел Сапелка пра суд над калегамі: "Гэта расправа над праваабаронцамі пад выглядам правасуддзя"

12.01.2023 Юрыст "Вясны" Павел Сапелка пра суд над калегамі: "Гэта расправа над праваабаронцамі пад выглядам правасуддзя"

Паразмаўлялі пра працэс з нашым калегам — юрыстам "Вясны" Паўлам Сапелкам.

Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год

11.01.2023 Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год

Не ўсе лаўрэаты і намінанты змаглі прысутнічаць праз зняволенне ці вымушаную эміграцыю. “Вясна” распавядае, як праходзіла цырымонія ўручэння Прэміі.

Палітвязні Беларусі ў 2022 годзе. Інфаграфіка

07.01.2023 Палітвязні Беларусі ў 2022 годзе. Інфаграфіка

Рэпрэсіўная машына таталітарнага рэжыму ў Беларусі не змяньшае сваіх абаротаў. І ў 2022 годзе працягваліся затрыманні, катаванні і ўзбуджэнне крымінальных спраў па палітычных матывах супраць беларусаў. Адпаведна павялічылася і колькасць палітзняволеных. "Вясна" прыводзіць лічбы па палітвязнях за 2022 год. 

Палітзняволены вясновец Уладзь Лабковіч — намінант на "Праваабаронцу года-2022"

02.01.2023 Палітзняволены вясновец Уладзь Лабковіч — намінант на "Праваабаронцу года-2022"

Лаўрэата абвесцяць 11 студзеня, а сёння мы распавядаем пра нашага калегу Уладзя. 

"Газ з балончыка па вентыляцыі дайшоў і да нас": памесячная хроніка затрыманняў і ўмоваў утрымання на Акрэсціна

30.12.2022 "Газ з балончыка па вентыляцыі дайшоў і да нас": памесячная хроніка затрыманняў і ўмоваў утрымання на Акрэсціна

"Вясна" падтрыхтавала памесячную хроніку затрыманняў і ўмоваў утрымання на Акрэсціна, каб паказаць маштабы рэпрэсій і як (не)змяняюцца метады ціску сілавікоў і ўладаў на беларусаў на працягу 2022-га года.

 Як катавалі палітвязняў у Беларусі ў 2022 годзе — узгадваем самыя гучныя выпадкі

29.12.2022 Як катавалі палітвязняў у Беларусі ў 2022 годзе — узгадваем самыя гучныя выпадкі

Катаванні і ўтрыманне ў ізалятарах у нечалавечых умовах са жніўня 2020 году сталі неад'емнымі часткамі палітычнага пераследу іншадумцаў. Суды прызначаюць вялікія турэмныя тэрміны не тым, хто катуе, а тым, каго катуюць і збіваюць.

Повязь кратамі. Якія сем’і апынаюцца ў зняволенні?

28.12.2022 Повязь кратамі. Якія сем’і апынаюцца ў зняволенні?

Асабліва востра расстанне з роднымі адчуваецца напярэдадні святаў.

"Быў дзень, калі я ўжо ў думках развіталася з усімі роднымі", — былая арыштантка Акрэсціна

26.12.2022 "Быў дзень, калі я ўжо ў думках развіталася з усімі роднымі", — былая арыштантка Акрэсціна

Былая арыштантка Акрэсціна (імя не называецца ў мэтах бяспекі) распавяла "Вясне" пра ўмовы ўтрымання ў сумнавядомай камеры № 15 у лістападзе, пра "кантрольных" сукамерніц і чаму важна апублічваць інфармацыю пра затрыманых.

Прызначаная дата суда па "справе Вясны". Працэс пачнецца ўжо 5 студзеня

22.12.2022 Прызначаная дата суда па "справе Вясны". Працэс пачнецца ўжо 5 студзеня

У судзе Ленінскага раёна Мінска прызначылі дату суда па справе супраць старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча, а таксама Змітра Салаўёва, якога будуць судзіць у парадку спецыяльнай вытворчасці.

Памёр праваабаронца Алег Гулак. Выказваем шчырыя спачуванні 

16.12.2022 Памёр праваабаронца Алег Гулак. Выказваем шчырыя спачуванні 

Алег быў надзейным і блізкім сябрам для многіх вясноўцаў. Гэта вялікая страта для ўсіх нас. Праваабарончы цэнтр "Вясна" смуткуе і выказвае шчырыя спачуванні сям’і і калегам Алега.

“Вясна” ўзнагароджаная прэміяй “Цюльпан правоў чалавека 2022”

08.12.2022 “Вясна” ўзнагароджаная прэміяй “Цюльпан правоў чалавека 2022”

 У тройку прэтэндэнтаў на прэмію ў гэтым годзе былі абраныя беларускі Праваабарончы цэнтр "Вясна", праваабаронца з Камбоджы Ленг Оуч і "Тайскія адвакаты за правы чалавека".

Глядзім анлайн-трансляцыю ўручэння Нобелеўскай прэміі міру разам!

06.12.2022 Глядзім анлайн-трансляцыю ўручэння Нобелеўскай прэміі міру разам!

10 снежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека — у Осла адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. Сёлета прэстыжную прэмію атрымалі адразу тры намінанты: кіраўнік "Вясны" Алесь Бяляцкі, украінскі "Цэнтр грамадзянскіх свабод" і расійскі "Мемарыял". 

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2022

03.12.2022 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2022

Справу "Вясны" перадалі ў суд, працягваецца ціск на палітвязняў, усё больш людзей улады прызнаюць "экстрэмістамі" і "тэрарыстамі". Крызіс правоў чалавека ў Беларусі адбіваецца на ўсіх сферах грамадскага і палітычнага жыцця.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства