03.08.2020 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2020
Прэзідэнцкая кампанія адбываецца на фоне бесперапынных рэпрэсій, у атмасферы нагнятання страху і запалохвання грамадства. У ліпені працягвалася значнае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, якая набыла характар крызісу.
03.08.2020 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 27 ліпеня – 2 жніўня 2020 года
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
02.08.2020 Забароны на фатаграфаванне выбаршчыкамі атрыманага імі бюлетэня заканадаўствам не прадугледжана
Заява кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары”.
31.07.2020 Стварыць атмасферу страху і ўзмацніць рэпрэсіі. Стэфановіч пра баевікоў і новую справу палітвязняў
Праваабарнца “Вясны” Валянцін Стэфановіч тлумачыць, чаму вельмі насцярожана ставіцца да гісторыі з расійскімі баевікамі, і дзеліцца меркаваннем, як насамрэч звязаныя гэты дзве справа – справа баевікоў і новая справа палітвязняў.
29.07.2020 Фігурант "справы Ціханоўскага", палітвязень Вяргілій Ушак выйшаў на волю
Пасля двух месяцаў зняволення ўвечары 29 ліпеня з СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Мінску выпусцілі фігуранта справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ, палітвязня Вяргілія Ушака. Пра гэта паведаміла яго нявеста, якая сустрэла яго ў 8 вечара каля СІЗА.
29.07.2020 Каля КДБ у Мінску затрымалі каля 50 чалавек. Спісы
У Мінску 28 чэрвеня каля КДБ і ў самім будынку было затрымана больш за 50 чалавек. Сярод іх — людзі, якія прыйшлі падаць хадайніцтва аб змене для палітвязняў Віктара і Эдуарда Бабарыкаў мер стрымання, а таксама журналісты, якія прыйшлі асвятліць гэта.
27.07.2020 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 20 - 26 ліпеня 2020 года
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
22.07.2020 “Праваабаронцы за свабодныя выбары” патрабуюць забяспечыць галоснасць пры галасаванні і падліку галасоў
22 ліпеня Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў прыняла пастанову, якая ўнесла змены ў пастанову ад 08.05.2020 № 15 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку накіравання і дзейнасці назіральнікаў пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе».
22.07.2020 Лабковіч: Выбары згубілі свае апошнія атрыбуты выбарчай кампаніі і перайшлі ў стадыю спецаперацыі
ЦВК на сваім пасяджэнні 22 ліпеня абмеркавала пытанне з абмежаваннем колькасці назіральнікаў ва ўчастковых выбарчых камісіях, звязаўшы гэта з пандэміяй каранавіруса.
21.07.2020 Затрыманні на мірных акцыях 14 і 15 ліпеня. Лічбы і геаграфія
Па дадзеных праваабаронцаў “Вясны”, на мірных акцыях супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, а таксама на іншых акцыях салідарнасці (і пасля іх), якія праходзілі 14 і 15 ліпеня, у Беларусі было затрымана як мінімум 420 чалавек.
20.07.2020 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 13-19 ліпеня 2020 года
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” і ПЦ “Вясна” ў рамках кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
17.07.2020 Савет па правах чалавека падоўжыў мандат Спецдакладчыка па Беларусі
Савет па правах чалавека ААН сёння раніцай прыняў рэзалюцыю, згодна з якой мандат Спецыяльнага дакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі працягнуты яшчэ на год.
16.07.2020 Па падзеях 14 ліпеня ў Мінску ўзбуджаныя тры крымінальныя справы. Затрыманы мінчук Антон Шумаў
Праваабаронцам "Вясны" вядома, што ў межах крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня затрыманы мінчук Антон Шумаў. Ён падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
15.07.2020 Беларусы выйшлі на стыхійныя акцыі пратэсту. Спіс затрыманых (абнаўляецца)
Увечары 14 ліпеня ў розных гарадах краіны людзі выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб выказаць пратэст супраць адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта альтэрнатыўных вылучэнцаў - Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.
15.07.2020 Аналітычная справаздача па выніках назірання за вылучэннем і рэгістрацыяй кандыдатаў у Прэзідэнты
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” і ПЦ “Вясна” ў рамках кампаніі“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.










