Навіны на тэму: выбары-2010

27.01.2010 Прадстаўнікоў апазіцыі не ўключылі ў склад Гомельскай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі

Ад АГП на ўключэнне ў камісію была прадстаўлена кандыдатура Юрыя Варонежцава, былога дэпутата Вярхоўнага Савета СССР, фізіка, кандыдата тэхнічных навук. Ад БХД у камісію быў прапанаваны гісторык Святаслаў Шапавалаў. Але яны не былі уключаны ў склад камісіі. Разам з тым, перавага была аддадзена сябру КПБ.

27.01.2010 У Слоніме “пацяпленне”?

У размове пра маючыя адбыцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў старшыня райвыканкаму запэўніў грамадскіх і партыйных актывістаў, што ўвесь выбарчы працэс будзе ісці згодна з заканадаўствам.

27.01.2010 Вылучэнні партыйцаў у камісіі на Гарадзеншчыне: актыўнасць розная

Дэмакратычныя палітычныя партыі Гарадзенскай вобласці выявілі розную актыўнасць пры вылучэнні сваіх прадстаўнікоў ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.

27.01.2010 Віцебск: Дэмакраты памкнуліся ў камісіі

У спіс грамадзян, вылучаных у склад Віцебскай абласной выбарчай камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць шостага склікання, увайшлі 22 кандыдата. Сярод іх - прадстаўнікі ўлады, палітычных партый, грамадскіх арганізацый і прафесійных саюзаў, пенсіянеры, прадстаўнікі творчых прафесій, беспрацоўныя.

27.01.2010 Сталічныя камуністы хочуць патрапіць у камісіі па максімуму

Левыя хочуць бачыць Сяргея Вазняка ў складзе Менскай гарадской камісіі і падалі адпаведную заяўку, а таксама маюць намер вылучыць да 5 лютага сваіх прадстаўнікоў ва ўсе 9 тэрытарыяльных выбарчых камісій па сталіцы.

27.01.2010 Аршанскія партыйцы маюць намер патрапіць у камісіі

Па меркаванні актывістаў АДС Оршы, па тым, ці ўключаць прадстаўнікоў апазіцыі ў выбаркамы, можна будзе меркаваць, ці сапраўды беларускія ўлады гатовыя да правядзення справядлівых і сумленных выбараў.

27.01.2010 Барысаў: Нераўнамерная лібералізацыя

Дзівоснае побач: учора раніцай барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч зарэгістраваў у Менскам аблвыканкаме заяву пра сваё вылучэнне шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў у склад абласной выбарчай камісіі, у якой, акрамя ўсяго іншага, утрымлівалася просьба пра запрашэнне на паседжанне органа, які фармуе камісію, прадстаўніка выбаршчыкаў Сяргея Салаша, а ўвечары ў кватэры Салаша ўжо раздаўся званок.

26.01.2010 Вылучэнне завершылася. Хто патрапіць ў тэрытарыяльныя камісіі ў рэгіёнах?

Слабая актыўнасць партый на гэтым этапе выбарчай кампаніі цалкам тлумачыцца рэальнай практыкай кампаній папярэдніх, калі з заяўленых у тэрытарыяльныя камісіі асобаў у іх склад не ўключалі нікога.

26.01.2010 Орша: "Байцы ідэалагічнага фронту" да выбараў гатовыя

Напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы ў Оршы прайшла нарада ідэалагічных работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый горада. Улічваючы важнасць маючай адбыцца кампаніі, нараду праводзіў сам першы намеснік старшыні гарвыканкама.

26.01.2010 Гомельская кааліцыя дэмакратычных сілаў прыняла рашэнне аб правядзенні грамадскай кампаніі па назіранні за выбарамі

У якасці незалежных назіральнікаў гатовы выступіць каля 300 актывістаў дэмакратычнага руху.

26.01.2010 Менск: Уключэнне ў камісіі як лакмусовая паперка для ўладаў

"Калі нікога не ўключаць у склад выбарчых камісій, то гэты факт сам за сябе скажа, якія ў нас выбары. Гэта будзе як лакмусовая паперка дзейнасці нашых уладаў".

26.01.2010 Аршанская вертыкаль заклікае падтрымаць годных кандыдатаў

Па словах старшыні Аршанскага гарвыканкама, кіраўнікі арганізацый усіх формаў уласнасці павінны прыкласці ўсе высілкі, каб "падтрымаць годных кандыдатаў".

26.01.2010 Па-рознаму асвятляецца выбарчая кампанія ў рэгіянальных дзяржаўных СМІ

Маючы, у адрозненне ад «нячэсных» СМІ, магчымасць аператыўна атрымліваць інфармацыю з першых рук, дзяржСМІ не спяшаюцца паведамляць чытачам пра важныя этапы кампаніі, напрыклад, пра дату правядзення паседжанняў выканкамаў, на якіх будзе зацверджаны склад тэрытарыяльных выбарчых камісій

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства