Навіны на тэму: выбары-2010
28.01.2010 Віцебскія партыйцы вылучылі ў склад тэрытарыяльных камісій усяго 1,5% ад агульнай колькасці прэтэндэнтаў
Паводле канчатковых дадзеных, палітычныя партыі, афіцыйна дзейсныя ў Віцебскай вобласці, вылучылі ў тэрытарыяльныя камісіі ўсіх узроўняў 30 прадстаўнікоў, што склала толькі 1,5 % ад агульнай колькасці прэтэндэнтаў.
28.01.2010 У Гомельскай абласной камісій прадстаўнікоў дэмсіл не будзе
Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі партыі АГП Васіль Палякоў, наогул галасаванне адбывалася па прапанаваным спісе з 13 чалавек.
28.01.2010 У Менскую гарадскую камісію ўключылі Сяргея Альфера і Сяргея Вазняка
У склад камісіі не быў уключаны Сяргей Мацкевіч,старшыня Асамблеі няўрадавых арганізацый Беларусі і каардынатар Форума грамадзянскай супольнасці ў рамках ініцыятывы "Усходняга Партнерства".
28.01.2010 У Гарадзенскую абласную камісію ўключаны толькі адзін прадстаўнік апазіцыйнай партыі
Паседжанне прайшло ў стылі савецкіх часоў, калі адзін чалавек прапаноўвае, а астатнія толькі галасуюць. У камісію уключылі трынаццаць асобаў спіскам, нават не абмяркоўваючы кандыдатуры.
28.01.2010 Гродна: Прадстаўніка БХК не пусцілі на паседжанне па фармаванні тэрытарыяльнай камісіі
Раман Юргель меў накіраванне ад БХК, але намеснік начальніка аддзелу па арганізацыйна-кадравай працы Сяргей Хацук не дазволіў прысутнічаць на паседжанні.
28.01.2010 У Менскай абласной камісіі прадстаўнікоў апазіцыі не будзе
Па інфармацыі Сяргея Салаша, ніводны з прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі, у тым ліку і Алег Мацкевіч, у склад абласной тэрытарыяльнай камісіі не ўключаны.
28.01.2010 Барысаў: "Лібералізацыя" скончылася на ўзроўні аблвыканкама
Павел Жуга, да якога Марына Статкевіч звярнулася за тлумачэннямі, наконт таго, чаму не былі праінфармаваныя законныя прадстаўнікі грамадзян, якія вылучылі яе ў склад камісіі, паводле яе, адказаў, што аб'ява пра гэта мерапрыемства была змешчана на дошцы аб'яў у вестыбюлі райвыканкама.
28.01.2010 Менск: Нулявы эфект прысутнасці
Менскі гарадскі камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) не вылучыў свайго кандыдата ў сябры Менскай гарадской выбарчай камісіі, спаслаўшыся на недастаткова высокі ўзровень магчымасцяў гэтай структуры.
28.01.2010 Мікалай Лазавік: Палітычныя партыі ўхіліліся ад удзелу ў працы тэрытарыяльных выбаркамаў
Палітычныя партыі Беларусі практычна ўхіліліся ад удзелу ў працы тэрытарыяльных выбарчых камісій па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.
28.01.2010 "Цудаў" не адбылося: прадстаўнікам апазіцыйных структур не знайшлося месца ў Віцебскай гарадской камісіі
Патрабаванне абноўленага выбарчага закона было выканана, і ў склад камісіі ўвайшлі пяць прадстаўнікоў ад партый і грамадскіх аб'яднанняў: з КПБ, воіна-афганца з грамадскага аб'яднання "Братэрства", прадстаўніка "Беларускага саюза жанчын", ветэрана і прадстаўніка БРСМ.
28.01.2010 Брэст: У гарадскую і раённую выбарчыя камісіі ўключылі прадстаўнікоў “Справядлівага свету” і КПБ
У Брэсцкую гарадскую камісію былі вылучаны 4 прадстаўнікі ад апазіцыі: Аб’яднаная грамадзянская партыя – 1 асоба, Партыя БНФ – 1 асоба, Беларуская партыя аб’яднаных левых “Справядлівы свет” – 1 асоба, БСДП(Г) – 1 асоба.
28.01.2010 Полаччына: Чыстае інфармацыйнае поле перад выбарамі забяспечана
Нерэгістрацыя “Хіміка” якраз перад выбарчай кампаніяй выглядае на спробу ўладаў захаваць за сабой інфармацыйнае поле.
28.01.2010 Заяўніка не запрасілі на паседжанне Брэсцкай гарадской выбарчай камісіі
С. Вакуленка даведаўся, што паседжанне гарадской камісіі ўжо адбылося і сябры камісіі зацверджаныя. На пытанне, чаму яго не праінфармавалі, супрацоўніца выканкаму адказала: “Дык была тут апазіцыя”.
27.01.2010 Брэст: Дэмакратычныя сілы будуць каардынаваць сваю дзейнасць падчас выбарчай кампаніі
Адпаведнае пагадненне аб супрацоўніцтве падчас выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў падпісалі кіраўнік Брэсцкай абласной структуры Партыі БНФ Дзмітры Шыманскі, кіраўнік абласной арганізацыі Руху “За Свабоду” Зміцер Трэцяк, мясцовыя прадстаўнікі Аргкамітэту па стварэнні партыі БХД (Зміцер Шурхай), прадстаўнікі адной з рэгіянальных структураў партыі АГП.
27.01.2010 Калінкавічы: Крытыка як заяўка на кандыдацтва ў аблсавеце?
У некалькіх апошніх нумарах райвыканкамаўскай газеты “Калінкавіцкія навіны” з’явіліся даволі нехарактэрныя для гэтага выдання артыкулы, аўтарства якіх належыць галоўнаму рэдактару Івану Гарысту. Разгадка, магчыма, у тым, што ён у чарговы раз збіраецца балатавацца ў Гомельскі абласны Савет.