Навіны на тэму: выбары-2010
29.01.2010 Запрашэнне на прэс-канферэнцыю
1 лютага адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная пачатку кампаніі па маніторынгу выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 26-га склікання “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
29.01.2010 Былому дэпутату Гарадоцкага раённага савета Леаніду Гаравому месца ў камісіі не знайшлося
Тром прэтэндэнтам адмоўлена ва ўключэнні ў склад Гарадоцкай раённай выбарчай камісіі, сярод якіх і актывіст Руху "За свабоду", былы дэпутат Гарадоцкага раённага Савета Леанід Гаравы (вылучаўся ад грамадзян шляхам збору подпісаў).
29.01.2010 Прадстаўнік БСДП(Г) – у раённай камісіі Верхнядзвінску
Нягледзячы на змены ў выбарчым заканадаўстве, практыка прымянення яго застаецца ранейшай. Пакуль што вядомы толькі адзін выпадак уключэння ў раённую камісію па Полацкім рэгіёне прадстаўніка ад апазіцыйных партый.
29.01.2010 Барысаў: Абскарджваецца фармаванне раённай выбарчай камісіі
Падаўцы скаргі просяць таксама абавязаць прэзідыум Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў, Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт прыняць новае рашэнне пра фармаванне раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі з уключэннем у яе Марыны Статкевіч, як прадстаўніка грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам і што пражываюць на адпаведнай тэрыторыі.
29.01.2010 Выбары пачаліся, а новых Выбарчых кодэксаў сябры Брэсцкай гарадской камісіі яшчэ не маюць
28 студзеня адбылося паседжанне Брэсцкай гарадской выбарчай тэрытарыяльнай камісіі. Сябрам камісіі паведамілі, што новыя Выбарчыя кодэксы яшчэ не атрымалі, паведаміў сябра камісіі Аляксандар Мартынюк.
29.01.2010 Баранавічы: Прадстаўнікам баранавіцкіх дэмакратычных структур месца ў гарадской камісіі не знайшлося
Адкрытага абмеркавання і галасавання па кандыдатурах у склад выбарчай камісіі не было. Супрацоўнікі гарвыканкама і гарсавета толькі зацвердзілі загаддзя прапанаваны спіс.
29.01.2010 Брэст: Прадстаўнік БСДП(Г) у складзе абласной выбарчай камісіі
Ад партыі БСДП(Г) у выбарчую камісію быў зацверджаны Корнеў Павал (у Брэсцкую абласную камісію былі вылучаны 3 прадстаўнікі ад апазіцыйных партый: 1 ад БСДП(Г), 1 ад Партыі БНФ і 1 ад партыі левых “Справядлівы свет”).
29.01.2010 Фармаванне Гарадзенскай гарадской тэрытарыяльнай камісіі прайшло па накатаным сцэнары
Усё паседжанне, якое вёў старшыня гарвыканкаму Барыс Казялкоў, доўжылася каля 15 хвілінаў. Кандыдатуры прэтэндэнтаў увогуле не абмяркоўваліся. Прадстаўнікі Партыі БНФ, АГП, БСДГ (Грамада) у склад камісіі не патрапілі.
28.01.2010 Бабруйск: У гарадской камісіі дэмакратам месца няма
У выніку, у склад камісіі былі абраныя прадстаўнікі праўладных БРСМ, КПБ, “Белая Русь”, БСЖ, а таксама бабруйчане, якія займаюць кіруючыя пасады ў дзяржаўных установах і прадпрыемствах.
28.01.2010 Магілёўскія дэмакраты будуць абскарджваць неўключэнне свайго прадстаўніка ў склад гарадской камісіі
У склад камісіі не патрапіў ніводны прадстаўнік ад дэмакратычных арганізацый горада. З чатырох пададзеных дэмакратамі заяваў усе былі адхілены.
28.01.2010 У Магілёўскай абласной выбарчай камісіі няма дэмакратаў
Прафесару Валеру Беразіенка, які вылучаўся ад Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», было адмоўлена з-за ўзросту – яму 71 год. Кандыдату эканамічных навук Пятру Мігурскаму было адмоўлена з-за яго дэмарша, калі ім былі выяўлены факты фальсіфікацыі выніковых пратаколаў з дзвух участковых камісій Шклоўскага раёну і ў знак пратэста ён выйшаў са складу акруговай камісіі. Прадстаўніка ад АГП Уладзімера Парфёнава чыноўнікі не ўключылі, бо ён беспрацоўны і даглядае дзіця-інваліда.
28.01.2010 Загадкавае фармаванне Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі: а ці было паседжанне?
Супрацоўнікі райвыканкаму “ня ведалі”, калі павінна адбыцца сумеснае паседжанне прэзідыума райсавета і райвыканкама. “Ня ведалі” ці проста не падымалі тэлефоны амаль увесь дзень 27 студзеня (было зроблена больш за 50 званкоў), а потым паведамілі, што камісія ўжо сфармавана.
28.01.2010 Віцебск: У абласной камісіі ліберальныя дэмакраты і камуністы
Не былі абраныя ў выбарчую камісію прадстаўнікі Віцебскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Якаўлеў і Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў.
28.01.2010 Салігорск: Прафсаюзы ўдзельнічаюць у выбарах, дэмакраты – не
У Салігорску назіраецца агульнае пасіўнае стаўленьне да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Дэмакратычныя арганізацыі і партыі ўжо праігнаравалі вылучэньне ў Салігорскую раённую камісію. Відавочна, падобная сітуацыі будзе назірацца і надалей.
28.01.2010 Падчас выбараў міліцыя пяройдзе на ўзмоцнены рэжым
Першы намеснік начальніка галоўнага упраўлення аховы грамадскага парадку і прафілактыкі, начальнік упраўлення правапарадку МУС Беларусі Аляксандр Барсукоў паведаміў журналістам, што беларуская міліцыя падчас правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў пяройдзе на ўзмоцнены варыянт нясення службы.