Навіны на тэму: выбары-2010

03.02.2010 Менская абласная камісія: Каму аказалі давер

Апублікаваны персанальны склад Менскай абласной камісіі. Як ужо паведамлялася раней, у яе складзе няма ніводнага прадстаўніка дэмакратычнай апазіцыі.

03.02.2010 Баранавічы: Дзе знаходзіцца камісія і колькі ў яе складзе дзяржчыноўнікаў - невядома

Аналізуючы звесткі пра Баранавіцкую гарадскую камісію, якія падала дзяржаўная газета, немагчыма падлічыць колькасць дзяржаўных чыноўнікаў, якія трапілі ў яе склад.

03.02.2010 Слаўгарадскі райвыканкам узмацняе ідэалагічнае забеспячэнне выбараў

Гэта вынікае з плана мерапрыемстваў ідэалагічнага забеспячэння выбараў. У апошнім п.18 кульмінацыя: “Прыняць меры па аператыўнаму выяўленню і апярэджванню незаконных дзеянняў асобаў, якія арганізоўваюць расклейку інфармацыйных матэрыялаў з антыдзяржаўным зместам па недапушчэнню размяшчэння агітацыйных матэрыялаў ва ўнестаноўленых месцах”.

03.02.2010 Выбары ідуць поўным ходам, а Выбарчых кодэксаў новай рэдакцыі няма

У гомельскіх кнігарнях адсутнічае Выбарчы кодэкс у новай рэдакцыі, са зменамі і дапаўненнямі. У крамах абяцаюць магчымае з'яўленне кодэкса толькі на наступным тыдні, хоць зараз актыўна ідзе выбарчая кампанія.

03.02.2010 Менск: Першыя суды па неўключэнні ў выбаркамы

Сёння, 3 лютага, у Менскім гарадскім судзе Партыя БНФ і ГА БНФ “Адраджэнне” абскарджваюць неўключэнне сваіх вылучэнцаў у Менскую гарадскую выбарчую камісію. Пачатак судовых паседжанняў – у 14.30 і 16.00.

03.02.2010 Магілёў. Грамадскага актывіста Мікалая Расюка звальняюць з працы

Тым не менш, ён не збіраецца панікаваць і адмаўляцца ад жадання балатавацца ў якасці кандыдата ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

03.02.2010 Гомельскія дэмакраты плануюць вылучыць каля 50 чалавек у склад акруговых камісій

Гомельская кааліцыя дэмакратычных сілаў плануе прапанаваць каля 50 чалавек для ўключэння ў склад акруговых камісій у вобласці. Гэта будуць у асноўным сябры АГП і партыі левых «Справядлівы свет», а таксама грамадзяне шляхам збору подпісаў.

Ярмошына перайначыла норму Выбарчага кодэкса?

02.02.2010 Ярмошына перайначыла норму Выбарчага кодэкса?

Паводле інфармацыі афіцыйных СМІ, да 14 лютага мясцовыя ўлады павінны вызначыць месцы для правядзення пікетаў па зборы подпісаў у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына 1 лютага на прэс-канферэнцыі ў Менску. Але гэтае патрабаванне супярэчыць артыкулу 61 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, засцерагаюць праваабаронцы.

02.02.2010 Лідэры апазіцыі ў Оршы рэкамендуюць байкатаваць выбары

Пасля таго, як прадстаўнікоў апазіцыі не ўключылі ў тэрытарыяльныя камісіі ў Оршы і Аршанскім раёне, лідэры палітычных партый Аршаншчыны - аддзяленняў БСДП, Партыі БНФ, "Справядлівы свет" і АГП накіравалі зварот у органы ўлады, а таксама рэкамендавалі патэнцыйным кандыдатам у дэпутаты ад дэмакратычных сіл, незалежным кандыдатам устрымацца ад удзелу ў выбарах.

02.02.2010 Скаргу аб неўключэнні ў Гарадзенскую абласную камісію сябра БСДГ 4 лютага разгледзіць суд

4-га лютага ў Гарадзенскім абласным судзе адбудзецца разгляд скаргі абласной арганізацыі БСДГ у сувязі з неўключэннем сябра партыі Віктара Сазонава ў склад Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі.

02.02.2010 Бабруйск: У пошуку апалітычных сябраў камісій

Бабруйскія чыноўнікі заняліся падборам будучых сябраў участковых камісіяў. Ужо сёння вядомыя выпадкі, калі працоўных на прадпрыемствах і ў дзяржаўных установах ставяць перад фактам, што яны мусяць увайсці ў гэтыя камісіі.

02.02.2010 Суд адмовіў у задавальненні скаргі Гомельскай гарадской арганізацыі АГП на неўключэнне сябра партыі ў склад камісіі

2 лютага суддзя суда Цэнтральнага раена Гомеля Сяргей Шыцікаў прыняў рашэнне адмовіць Гомельскай гарадской арганізацыі АГП у задавальненні скаргі на рашэнне прэзідыума гарсавета дэпутатаў і гарвыканкама аб утварэнні гарадской выбарчай камісіі. Рашэнне суда з'яўляецца канчатковым.

02.02.2010 На Віцебшчыне патрабаванне закона фармальна выканана

Мясцовыя ўлады дакладна выканалі патрабаванне выбарчага закона адносна прадстаўніцтва ў выбарчых камісіях сяброў палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў. Гэта, як гаворыцца, колькасны бок. Калі звярнуць увагу на якасць, то карціна бачыцца ў іншым святле.

02.02.2010 Баранавічы: “Надзейнасць”, правераная часам

Амаль палова сябраў Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі – пенсіянеры, аднаму з іх – Дзегілевічу Івану -- 83 гады.

02.02.2010 Салігорск: Мясцовыя інтэрпрэтацыі адкрытасці выбарчага працэсу

Моладзевы актывіст Іван Шыла напісаў скаргу на імя старшыні Салігорскага райвыканкама Аляксандра Рымашэўскага, у якой ён абскарджве адмову ў прадастаўленні інфармацыі пра дату і месца правядзення паседжання па фармаванні складу Салігорскай раённай камісіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства