Навіны на тэму: выбары-2010

05.02.2010 У камісіях відавочны гендэрны перакос

У складзе тэрытарыяльных выбарчых камісій Менскай вобласці пераважную большасць складаюць жанчыны - 82 працэнты.

05.02.2010 Менск: Ад АГП у тэрытарыяльныя камісіі вылучыліся вядомыя людзі

Аб’яднаная грамадзянская партыя падала заяўкі на ўваход у склад дзевяці тэрытарыяльных выбарчых камісій Мінска вядомых і знакамітых людзей.

05.02.2010 Салігорск: “Шляхі” супрацоўнікаў выканкаму ў камісію

Але калі ведаць месцы працы такіх вылучэнцаў (а гэтага не паведамляецца ў газеце), то акажацца, што некаторыя з іх, як той жа Якімовіч Міхаіл, працуюць у Салігорскім райвыканкаме, як і вылучэнка ад БРСМ Вярыга Святлана.

05.02.2010 Барысаўскую раённую камісію ўзначаліў супрацоўнік выканкаму

Як і меркавалася, узначалілі камісію неаднаразова правераныя ў самых розных выбарчых кампаніях людзі. Старшынёй абраны намеснік начальніка аддзела адукацыі Барысаўскага райвыканкама Мікалай Зелянкевіч (вылучыўся шляхам збору подпісаў грамадзянаў), а сакратаром - бібліятэкар сярэдняй школы №11 гораду Таццяна Стасава.

05.02.2010 Баранавічы: Войска як альтэрнатыва ўдзелу ў выбарах

Выбарчая актыўнасць маладога сябра БХД Аляксея Марозава нечакана зацікавіла Баранавіцкі ваенны аб’яднаны камісарыят. Як лічыць сам Аляксей Марозаў ён можа хутка апынуцца ў беларускім войску, бо яму ўжо неаднаразова тэлефанавалі з ваекамату.

05.02.2010 Светлагорская раённая камісія: склад ранейшы, вылучэнне – “па-новаму”

Каб укамплектаваць 1/3 частку членаў выбарчай камісіі “ад грамадскіх арганізацый”, у Светлагорскую раённую камісію такім спосабам уключылі нават намесніка старшыні райвыканкама па ідэалогіі. Усяго ў камісіі трое супрацоўнікаў райвыканкама: двое астатніх вылучыліся "шляхам збору подпісаў".

04.02.2010 У Оршы ў складзе акругаў неіснуючыя вуліцы

Безумоўна, вывучэнне гістарычнага мінулага горада – занятак карысны. Разам з тым, шматлікія аршанцы сумняваюцца, што для экскурсаў у гісторыю працаўнікі гарвыканкама і тэрытарыяльнай камісіі абралі ўдалую нагоду.

04.02.2010 Орша: Выбаршчыкаў знікла на цэлую акругу

Куды зніклі 3 385 выбаршчыкаў (а гэта цэлая акруга) - даводзіцца толькі здагадвацца. Ні ў гарвыканкаме, ні ў гарадской камісіі нічога канкрэтнага на гэты конт сказаць не змаглі.

04.02.2010 Віцебшчына: Партыйцы збіраюцца ў акруговыя камісіі

Нягледзячы на тое, што большасць партыйных прадстаўнікоў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у Віцебскай вобласці, не змаглі патрапіць у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, партыйныя арганізацыі не склалі рукі і працягваюць удзельнічаць у выбарчай кампаніі.

04.02.2010 Барысаў: Удзел сябраў АГП у выбарах будзе залежыць ад фармавання ўчастковых камісій

Калі ў іх склад не ўвойдуць актывісты дэмакратычнай апазіцыі, удзел у выбарах з загадзя прадказальным "элегантным" вынікам не мае ніякага сэнсу. Мяркуючы па тым, як былі ўтвораны Менская абласная і Барысаўская раённая выбарчыя камісіі, так званая лібералізацыя выбарчага працэсу - нішто іншае як фарс.

04.02.2010 Менск: У кожную камісію – па прэтэндэнту

Грамадскае аб’яднанне БНФ “Адраджэнне” і Партыя БНФ падалі заявы на ўключэнне сваіх прэтэндэнтаў ва ўсе дзевяць тэрытарыяльных выбарчых камісіі Менска, якія выконваюць функцыі акруговых.

04.02.2010 Неўключэнне ў тэрытарыяльныя камісіі сяброў Партыі БНФ і АГП суды Мінска і Гомеля лічаць законным

Прадстаўнікі БНФ выказалі свае заўвагі па іншых кандыдатах суду, але ў адказ пачулі меркаванне, што гэта нязначныя парушэнні, якія не даюць падставы адмовіць ва ўключэнні ў камісію.

03.02.2010 Гомельская абласная камісія створана з людзей, правераных часам і ідэалогіяй

Гомельскую абласную выбарчую камісію ўзначаліў «Выратавальнік году-2007» -- дырэктар філіялу Белдзяржстраху па Гомельскай вобласці Мікалай Стош.

03.02.2010 Звесткі пра месцы працы сяброў тэрытарыяльнай камісіі Маларыты не паведамляюцца

Ніводнага прадстаўніка ад палітычных партый і ні воднага прадстаўніка ад працоўных калектываў раёну не ўвайшло ў склад тэрытарыяльнай выбарчай камісіі горада Маларыты Брэсцкай вобласці.

03.02.2010 Бабруйск: Старшыня выбарчай камісіі -- нязменны

Даволі цікавы спіс сябраў камісіі, якія, як паведамляецца ў афіцыйных крыніцах, былі вылучаныя грамадзянамі шляхам збоу подпісаў. Усе яны займаюць высокія пасады ў гарадскіх установах і на прадпрыемствах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства