Навіны на тэму: выбары-2010

11.02.2010 Семінар-нарада па арганізацыі выбараў у Менскім аблвыканкаме - пачатак падобных мерапрыемстваў па ўсёй краіне

Па словах Лідзіі Ярмошынай, правядзенне такіх сустрэч з непасрэднымі арганізатарамі выбараў пасля фармавання галоўных выбарчых камісій (тэрытарыяльных і акруговых) - традыцыйная практыка.

10.02.2010 Мазыр: Мясцовая газета да гэтага часу не апублікавала неабходныя звесткі пра камісіі

У Мазыры да гэтага часу выбаршчыкі ня могуць азнаёміцца з назвай, номерам, межамі, колькасцю выбаршчыкаў і месцам знаходжання тэрытарыяльнай выбарчай камісіі ў Мазырскі раённы Савет дэпутатаў.

10.02.2010 Суды адмаўляюць у задавальненні скаргаў на неўключэнне ў склад камісій

Паколькі Выбарчы кодэкс не вызначае, што ў выбарчую камісію трэба ўключаць прадстаўнікоў менавіта апазіцыйных партый, то ўлады паступілі законна, вырашыла суддзя.

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў пачнецца 14 лютага

10.02.2010 Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў пачнецца 14 лютага

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў пачнецца 14 лютага. Аб гэтым 10 лютага паведаміла журналістам у Мінаблвыканкаме старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. Яна прымае ўдзел у семінары-нарадзе са старшынямі і сакратарамі тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій, начальнікамі аддзелаў арганізацыйна-кадравай і ідэалагічнай работы рай- і гарвыканкамаў Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

10.02.2010 Баранавіцкі гарвыканкам узмацняе ідэалагічны корпус

Баранавіцкая газета “Наш край” 9 лютага надрукавала артыкул “У идеологов – пополнение” аб прызначэннях новых ідэалагічных работнікаў на прамысловыя прадпрыемствы горада.

10.02.2010 “Рухам у патрэбным накірунку” ацэньваюцца вынікі фармавання акруговых камісій

Апазіцыйныя партыі Віцебшчыны аналізуюць сітуацыю, якая склалася пасля фармавання акруговых выбарчых камісій.

10.02.2010 Акруговыя камісіі: Звесткі з рэгіёнаў

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” абагульняюць звесткі з рэгіёнаў па этапу фармавання акруговых камісій па выбарах у абласныя Саветы дэпутатаў.

У склад акруговых выбарчых камісій уключаны 72 прадстаўнікі апазіцыйных палітычных партый

09.02.2010 У склад акруговых выбарчых камісій уключаны 72 прадстаўнікі апазіцыйных палітычных партый

У склад акруговых выбарчых камісій уключаны 72 прадстаўнікі апазіцыйных палітычных партый. Пра гэта БелаПАН паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.

09.02.2010 Барысаў: Інфармацыя дазуецца

Інфармацыя аб тым, як былі вырашаныя так званыя арганізацыйныя пытанні на першым паседжанні Барысаўскай раённай выбарчай камісіі па выбарах у дэпутаты мясцовых Саветаў дваццаць шостага склікання, даходзіць да выбаршчыкаў вельмі дазавана.

08.02.2010 Прадстаўнікі палітычнай апазіцыі будуць прадстаўлены ў некаторых акруговых камісіях

Завершыўся чарговы этап выбарчай кампаніі – фармаванне акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў абласных Саветаў і Менгарсавету. “Праваабаронцы за свабодныя выбары” абагульняюць атрыманую з рэгіёнаў інфармацыю.

08.02.2010 У Віцебску выбарчая кампанія набірае абароты

E газеце "Віцебскі рабочы" было надрукавана паведамленне пра тое, што прадстаўнікі Партыя БНФ увайшлі ў склад віцебскіх тэрытарыяльных выбарчых камісій, што не адпавядае рэчаіснасці.

08.02.2010 Бабруйск: Пачатак ідэалагічнай “апрацоўкі”

Газета гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” па старой традыцыі пачала “падрыхтоўваць” электарат да мясцовых выбараў. Пакуль уладам невядомыя імёны тых прадстаўнікоў дэмсілаў, якія збіраюцца паўдзельнічаць у выбарах, таму афіцыйная “крытыка” носіць абагульняючы характар.

08.02.2010 У акруговыя камісіі па выбарах у Гомельскі абласны савет уключаны 25 прадстаўнікоў мясцовай кааліцыі АДС

У акруговыя камісіі па выбарах у Гомельскі абласны Савет дэпутатаў уключаны 25 прадстаўнікоў мясцовай кааліцыі АДС з прапанаваных 53. 10 чалавек у склад камісій уключаны ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, 14 — ад партыі левых «Справядлівы свет» і адзін чалавек з кааліцыі АДС шляхам збору подпісаў.

06.02.2010 Выбарчы марафон: Падзеі, тэндэнцыі і лічбы тыдня мінулага

Тыдзень пачаўся з двух прэс-канферэнцый, асноўна тэма якіх -- ход выбарчай кампаніі. 1 лютага старшыня Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына паведаміла журналістам пра паспяховае завяршэнне першага этапу выбарчай кампаніі – фармаванне тэрытарыяьных выбарчых камісій, акрэсліўшы асноўныя тэндэнцыі дадзенага выбарчага перыяду. У гэты ж дзень праваабаронцы абвесцілі пра правядзенне маніторынгавай кампаніі “Праваабаронцы за свабодыя выбары”, дзе далі свае ацэнкі пачатку выбарчага марафону.

06.02.2010 Орша: Вылучэнне ад "Белай Русі" наўздагон

Па меркаванні кіраўніка аршанскай арганізацыі Партыі БНФ Алеся Шутава, чыноўнікі проста заднім чыслом вырашылі выправіць выяўлены промах і аформілі пратакол вылучэння ад "Белай Русі" ўжо пасля таго, як грамадскасці стала вядома пра парушэнні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства