Навіны на тэму: выбары-2010

16.02.2010 Гародня: Судовы абсурд

Гарадзенскі абласны суд сваім вызначэннем адмовіў у разглядзе скаргі Гродзенскай абласной арганізацыі партыі БСДГ. Суддзя Людміла Малючок абгрунтавала такое рашэнне тым, што суд ужо разглядаў аналагічную скаргу. Па меркаванні суду атрымліваецца, што адно рашэнне суду на канкрэтным этапе выбарчага працэсу забараняе разгляд у судовым парадку скаргаў іншага кшталту.

16.02.2010 Орша: Інфармацыю аб выбарах улады прапануюць шукаць на сайце-невідзімцы

Аказваецца, “інфармацыя пра месца і час правядзення сумеснага паседжання прэзідыўма Аршанскага раённага Савета дэпутатаў і Аршанскага раённага выканаўчага камітэта была размешчана 26 студзеня 2010 года на Інтэрнэт-сайце “Выбары-2010”. Пра тое, па якім адрасе ў інтэрнэце знаходзіцца гэты нікому дагэтуль невядомы сайт, не паведамляецца. Пакуль усе спробы пошуку такога інтэрнэт - рэсурсу поспехам не ўвянчаліся.

Мазыр: Франак Вячорка падаў заяву на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы

16.02.2010 Мазыр: Франак Вячорка падаў заяву на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы

15 лютага ў Мазырскую раённую выбарчую камісію пададзена заява і спіс ініцыятыўнай групы па вылучэнню палітжаўнера Франака Вячоркі ў Мазырскі райсавет па Станцыённай выбарчай акрузе №25.

Салігорск: Другі дзень рэгістрацыі ініцыятыўных групаў – адна заяўка

15.02.2010 Салігорск: Другі дзень рэгістрацыі ініцыятыўных групаў – адна заяўка

На момант заканчэньня працы раённай камісіі было вядома толькі пра адну заяўку на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па збору подпісаў – Яўмененкі Віктара.

15.02.2010 "Праваабаронцы за свабодныя выбары": этап фарміравання тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій. Справаздача

У межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" эксперты падрыхтавалі справаздачу па 1-ым этапе - фарміраванні тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій.

15.02.2010 Барысаў: Выбаршчыкі застаюцца ў няведанні

Выбаршчыкам Барысаўскага раёна пакуль невядомы змест рашэння райвыканкама з нагоды забароны месцаў для пікетавання з мэтай збору подпісаў у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў.

15.02.2010 Бабруйск: Пра сваё неўключэнне ў камісіі актывісты даведаліся толькі з газеты

Пра тое, што яны не прайшлі у акруговую камісію, амаль усе бабруйчане даведаліся з абласной газеты. Па тэлефоне гэтую інфармацыю далі толькі аднаму чалавеку – іншым параілі набыць “Могилевские ведомости”.

14.02.2010 Мазыр: У першы дзень рэгістрацыі ініцыятыўных груп камісіі не працавалі

З іншага боку, як вылучацца? Да гэтага часу ў мясцовай прэсе не надрукаваны назвы, нумары, межы і іншая неабходная інфармацыя, датычная выбарчых акругаў.

14.02.2010 Магілёў: У вызначэнні межаў выбарчых акругаў шмат недакладнасцяў

Бяда ў тым, што з-за такіх недакладнасцяў кандыдаты, якія жадаюць балатавацца ў дэпутаты губляюць мінімум дзень-два, бо ўжо пачалася рэгістрацыя ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты.

14.02.2010 Толькі ў адным раёне Віцебскай вобласці акругі “нарэзаныя” без парушэння закона

У выбарчых акругах павінна быць прыкладная колькасць выбаршчыкаў. Адхіленне ад сярэдняга значэння не павінна перавышаць 10 адсоткаў. На Віцебшчыне дадзеная норма закону масава парушаная.

14.02.2010 Наваполацк: Першы дэмакратычны прэтэндэнт у кандыдаты зарэгістраваў ініцыятыўную групу

У Наваполацку зарэгістравана ініцыятыўная група па выбарах у гарадскі Савет сябра Партыі БНФ Уладзіміра Кунцэвіча.

14.02.2010 Выбарчы марафон: лічбы і тэндэнцыі тыдня мінулага

Тыдзень пачаўся з падвядзення вынікаў фармавання акруговых камісій і правядзення першых нарадаў гэтых камісій. На працягу тыдня абагульнялася інфармацыя пра судовыя адмовы ў задавальненні скаргаў на неўключэнне ў тэрытарыяльныя выбаркамы, а тым часам мясцовыя органы ўлады вызначаліся з месцамі, дзе прэтэндэнтам у кандыдаты будзе забаронена праводзіць пікеты з мэтай збору подпісаў.

13.02.2010 Магілёў: Праваабаронца абвяргае словы Ярмошынай

Падчас свайго выступу Лідзія Ярмошына адзначыла, што што ў Магілёўскай вобласці не паступіла ніводнай скаргі адносна парадку стварэння выбарчых камісій. Разам з тым, па словах праваабаронцы Барыса Бухеля, у Магілёўскай вобласці вядомы як мінімум адзін факт падачы скаргі ў суд прадстаўнікамі руху БНФ “Адраджэнне”.

13.02.2010 Баранавічы: Назіральнік звяртаецца да пракурора

Назіральнік указвае, што па той інфармацыі, якае падаецца ў газеце, немагчыма вызначыць, ці з’яўляюцца сябры камісіі дзяржаўнымі служачымі, ці не. Адпаведна, немагчыма вызначыць, ці выканана норма закона.

12.02.2010 У тэрытарыяльных камісіях Віцебшчыны 4 грамадзяніны Расіі

Паводле інфармацыі, распаўсюджанай Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам, пры фармаванні тэрытарыяльных выбарчых камісій з 1986 сяброў камісій з расійскім грамадзянствам уключаныя ў іх 4 чалавекі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства