Навіны на тэму: выбары-2010
17.02.2010 Падатковая інспекцыя актывізуецца падчас выбарчай кампаніі
Ў Барысаве на сям'ю Сяргея Салаша, сябра ініцыятыўнай групы кандыдата, аказвае ціск падатковая інспекцыя.
17.02.2010 Старонка “За свабодныя выбары ў Беларусі” створана ў “Фэйсбуку”
Старонка грамадскай кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” пачала дзейнічаць у буйнейшым сацыяльным сеціве Інтэрнету – Facebook. Цяпер любы карыстальнік “Фэйсбуку”, набраўшы пошукавыя словы кшталту Elections in Belarus, мае магчымасць хутка знайсці ўсю інфармацыю кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
17.02.2010 Віцебшчына: у камісій - жаночы твар
У складзе абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі 3 (23%) жанчыны, у гарадскіх (у гарадах абласнога падпарадкавання) - 29 (56%) і гарадскіх (у гарадах раённага падпарадкавання) - 21 (70%), у раённых - 177 (66%), пасялковых - 81 (81%), сельскіх - 1237 (81%). Усяго ж жанчын у тэрытарыяльных камісіях на Віцебшчыне – 1 548 ці 78%. Практычна такая ж сітуацыя і ў акруговых выбарчых камісіях.
17.02.2010 Аршанскія чыноўнікі працягваюць парушаць выбарчае заканадаўства
Мясцовая "Аршанская газета" апублікавала склад толькі дзвюх з васьмі акруговых камісій, якія прыходзяцца на тэрыторыю Оршы і Аршанскага раёна. Інфармацыя пра астатнія шэсць камісій на сённяшні дзень не апублікавана, хоць з моманту іх фармавання прайшло ўжо 11 дзён.
17.02.2010 Іван Крук скардзіцца ў Цэнтральную камісію на адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы (+ тэкст скаргі)
Астравецкая раённая тэрытарыяльная выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў раённага Савета адмовіла актывісту Астравецкай раённай арганізацыі АГП Івану Круку ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы для збору подпісаў па вылучэнні яго кандыдатам у дэпутаты па Школьнай выбарчай акрузе № 2. Прычынай стала тое, што некалькіх чалавек адмовіліся ўваходзіць у склад ініцыятыўнай групы. Як высветлілася, такое рашэнне гэтыя людзі прынялі пад ціскам сябраў выбаркаму.
17.02.2010 Ярмошына: Больш як 3,5 тыс. ініцыятыўных груп падалі ўжо заявы аб рэгістрацыі ў выбаркамы
У Беларусі больш як 3,5 тыс. ініцыятыўных груп падалі ўжо заявы аб рэгістрацыі ў выбаркамы. Аб гэтым павеламіла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына 16 лютага на рэспубліканскім семінары аб ролі СМІ ў забеспячэнні канстытуцыйных правоў грамадзян пры правядзенні выбарчых кампаній, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
17.02.2010 Магілёўшчына: Некаторым райвыканкамам няма чаго размясціць пра выбары
На ўсіх сайтах райвыканкамаў Магілёўшчыны створаны падраздзелы, якія прысвечаны мясцовым выбарам. Цікава, што пасля абнародвання Праваабарончым цэнтрам “Вясна” плана мерапрыемстваў па ідэалагічнаму забеспячэнню выбараў Слаўгарадскі райвыканкам прыбраў яго са свайго сайту.
17.02.2010 Баранавічы: Пракурор не ўбачыў парушэння закону
Пракурор лічыць звесткі, якія падала дзяржаўная газета “Наш край”, адпавядаючымі патрабаванням закону. Ён дадае, што Выбарчы кодэкс не прадугледжвае ўказання месцаў працы і займаемых пасад сяброў камісіі.
17.02.2010 Горкі: Кіраўніцтва акруговых и раённай выбарчых камісій працуе ў райвыканкаме
Кіраўніцтва акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, а таксама раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Горацкага раённага Савета дэпутатаў сфармавана з асобаў, якія працуюць у райвыканкаме.
17.02.2010 Прадстаўнікі Партыі БХД у Гомелі падалі заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп
За 15-16 лютага ў Гомелі 7 прадстаўнікоў незарэгістраванай Партыі БХД падалі заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Наогул шляхам збору подпісаў ідуць на выбары ў Гомельскай вобласці і прадстаўнікі Руху «За свабоду», а таксама некалькі чалавек беспартыйных, незалежных кандыдатаў.
17.02.2010 Па ўсёй краіне пікеты ў шматлюдных месцах забаронены
Маючы багатую фантазію, можна ўявіць, што пікет на любым тратуары і нават на лясной сцяжынцы будзе перашкаджаць руху людскіх патокаў. Таму патэнцыйна ўся тэрыторыя аднесеная да забароненых месцаў.
16.02.2010 Барысаўскі раён: нарэзка акругаў з парушэннем закона
Адхіленні сярэдняй колькасці выбаршчыкаў ад усталяванага законам правіла ў Барысаўскім раёне маюць больш 10 акругаў з 34. Прычым у некаторых акругах адхіленні гэтыя вельмі значныя. Напрыклад, у акрузе №1 колькасць выбаршчыкаў менш за сярэднюю больш як на 20%.
16.02.2010 Ярмошына прызнала манаполію ўладаў на электронныя СМІ
Прызнанне кіраўніка ЦВК прагучала на семінары «Роля СМІ пры правядзенні выбарчых кампаній».
16.02.2010 Віцебшчына: Мясцовыя ўлады задзейнічалі Інтэрнэт
У адрозненні ад папярэдніх выбарчых кампаній, у цяперашняй уладамі Віцебшчыны задзейнічаны магутны інфармацыйны рэсурс - афіцыйныя сайты. Гэты рэсурс складаецца з 21 сайта раённых, 4 гарадскіх і 1 абласнога выканаўчых камітэтаў.
16.02.2010 Партыя "Справядлівы свет" вылучыла 21 кандыдата ў дэпутаты
У Менску ўжо пададзены заяўкі на 21 чалавека, якія будуць вылучацца шляхам збору подпісаў грамадзян. А пасля сакавіцкага пленума партыя плануе вылучыць яшчэ 10 кандыдатаў на ўладанне дэпутацкіх мандатаў. Таксама максімальна будуць скарыстаны ўсе формы агітацыі, дазволеныя ўладай.