Навіны на тэму: выбары-2010

19.02.2010 Полацкі рэгіён: Афіцыйныя сайты “раскачваюцца”

Толькі чатыры з больш як дваццаці афіцыйных раённых сайтаў па Полацкім рэгіёне змясцілі на дадзены момант інфармацыю аб складзе акруговых выбарчых камісій.

18.02.2010 Крупкі: З сябрам ініцыятыўнай групы “папрацавалі”

Пасля гутаркі з прадстаўнікамі ўладнай вертыкалі Сяргей Клетны заявіў сябру АГП Ганне Бандарэнка, што не зможа працаваць у складзе ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў для вылучэння яе кандыдатам у дэпутаты мясцовага райсавета.

18.02.2010 Баранавічы: Звольнены з працы актывіст БХД, які падаў заяўку на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы

Сябра Аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Аляксандр Кабяк быў звольнены з працы.

Павел Севярынец: “БХД – выклік для рэжыму…”

18.02.2010 Павел Севярынец: “БХД – выклік для рэжыму…”

Незарэгістраваная партыя “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” вылучае з сваіх шэрагаў 204 кандыдаты ў дэпутаты па ўсёй рэспубліцы, робячы асаблівы акцэнт на субсідыярным прынцыпе вырашэння надзённых пытанняў людзей.

18.02.2010 Гародня: Суды не задавальняюць скаргі партыйцаў

Гарадзенскі абласны суд адмовіў Гарадзенскай абласной арганізацыі БСДГ у разглядзе касацыйнай скаргі і адмовіў у задавальненні скаргі АГП.

У Оршы тэрытарыяльныя камісіі дэманструюць непрафесійную працу

18.02.2010 У Оршы тэрытарыяльныя камісіі дэманструюць непрафесійную працу

Практычна кожнае апублікаванае рашэнне тэрытарыяльных камісій у сувязі з паступаючымі скаргамі даводзіцца самім жа камісіям змяняць, дапаўняць ці адмяняць.

18.02.2010 Баранавічы: Праваабаронца абскарджвае рашэнне гарвыканкаму

У якасці месца для правядзення перадвыбарчай агітацыі вызначаны стары парк культуры і адпачынку імя 50-годдзя УЛКСМ. Сяргей Гоўша піша, што адведзенае месца для агітацыі сёння цалкам засыпана снегам, тут няма пляцовак, каб людзі маглі стаяць і агітаваць за сваіх кандыдатаў.

Віцебскія хрысціянскія дэмакраты выходзяць на старт

18.02.2010 Віцебскія хрысціянскія дэмакраты выходзяць на старт

Так, хрысціянскія дэмакраты Віцебскага рэгіёна прадставілі ў сельскія, пасялковыя, раённыя, гарадскія і абласную выбарчыя камісіі 46 заяў па рэгістрацыі ініцыятыўных груп, з якіх 17 у абласным цэнтры.

18.02.2010 Кіраўскі раён: Ціск на жадаючых удзельнічаць у выбарах

Аб сваім намеры паўдзельнічаць у выбарах заявіла загадчыца сельскага клуба ў вёсцы Сяргеічы – Наталля Гарыст, але калі аб гэтым даведалася начальства, у яе клуб прыехала праверка з аддзела культуры.

18.02.2010 Магілёў: Праблема з межамі акругаў да гэтага часу не вырашана

Прэтэндэнт у кандыдаты ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, старшыня Ленінскай раённай арганізацыі БСДП (Грамада) Андрэй Дзвігун падаў скаргу ў Магілёўскую гарадскую выбарчую камісію.

18.02.2010 На сайтах выканкамаў звесткі пра выбары вельмі сціплыя

У Гомельскай вобласці улады размяцілі на сваіх інтэрнет-сайтах раздзелы аб выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Аднак пакуль зарана казаць аб тым, што заходзячы на сайт любога райвыканкама, можна атрымаць поўную афіцыйную інфармацыю.

Віцебск: Ідэі Лазавіка - у жыццё

17.02.2010 Віцебск: Ідэі Лазавіка - у жыццё

М. Лазавік выказаў меркаванне пра тое, што пры вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты на першы план павінна выходзіць здольнасць гэтых людзей працаваць на карысць інтарэсаў насельніцтва сваёй акругі. І ўжо сёння, 17 лютага выбарчыя камісіі і ўлады пачалі непасрэдна рэалізоўваць ідэі Лазавіка ў жыццё.

ДзяржСМІ падчас выбарчай кампаніі: меркаванне эксперта

17.02.2010 ДзяржСМІ падчас выбарчай кампаніі: меркаванне эксперта

“Журналіст можа мець свой пункт гледжання і выказваць яе ў прэсе, але гэта не значыць, што трэба ператвараць друк у трыбуну для палівання брудам апанентаў. У цяперашняй жа палітычнай сітуацыі ў Беларусі дзяржСМІ становяцца ў апазіцыю да апазіцыйных кандыдатаў, і гэта ўжо проста смешна”, -- лічыць палітолаг Віктар Чарноў.

17.02.2010 Гарадзеншчына: Псіхалагічны ціск на дэмакратычных актывістаў за ўдзел у выбарчай кампаніі

На Гарадзеншчыне адбываецца масавы ціск на дэмакратычных актывістаў, якія ўдзельнічаюць у выбарчай кампаніі.

Орша: АГП не будзе вылучаць сваіх прадстаўнікоў у кандыдаты

17.02.2010 Орша: АГП не будзе вылучаць сваіх прадстаўнікоў у кандыдаты

У Оршы прадстаўнікі большасці палітычных партый вырашылі прыняць удзел у выбарчай кампаніі, толькі гарадское аддзяленне АГП на сваім агульным сходзе сябраў пастанавіла наогул адмовіцца ад вылучэння кандыдатаў у сувязі з тым, што іх прадстаўнікоў не ўключылі ў тэрытарыяльныя камісіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства