Навіны на тэму: выбары-2010

22.02.2010 Віцебск: Дэмакраты будуць канкураваць, па меньшай меры, у 11 акругах

Большасць ініцыятыўных групаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты гарадскога Савета маюць партыйную аснову. А менавіта: 14 ініцыятыўных групаў - БХД, 9 - Партыя свабоды і прагрэсу, 5 - БСДП (Народная Грамада), 6 - Партыя БНФ, 3 - Рух "За Свабоду", 2 - АГП і 1 - Партыя зялёных.

22.02.2010 Аршанскі гарвыканкам улічыў крытыку недзяржаўных СМІ

Інфармацыя пра пастанову Аршанскага гарвыканкама, што вызначае месцы, у якіх забаронена пікетаванне па зборы подпісаў, атрымала шырокі распаўсюд у шэрагу недзяржаўных СМІ. І нечакана для шматлікіх назіральнікаў - гарвыканкам улічыў крытыку ў прэсе. 19 лютага рашэнне чыноўнікаў было зменена і нараканняў у палітычных актывістаў больш не выклікае.

22.02.2010 Барысаўскія ідэолагі сталі дзейнічаць "мудрэй, танчэй і хітрэй"

Мабыць, мясцовыя ідэолагі, улічыўшы рэкамендацыі Пяткевіч, сталі дзейнічаць "мудрэй, танчэй і хітрэй". У гэтай выбарчай кампаніі ў сябра Партыі БНФ Зміцера Бабіцкага, дыпламаванага эканаміста, эксперта CASE-Belarus, які вылучаецца ў кандыдаты ў дэпутаты шляхам збору подпісаў у акрузе №15, будзе новы канкурэнт - дырэктар Барысаўскага політэхнічнага каледжа Уладзімір Шмакаў - персона зусім не адыёзная.

22.02.2010 Полацк: “левыя” вылучаюцца ад партыі

Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” вызначылася з удзелам у мясцовых выбарах у Полацку. Шасцёра яе сяброў паспрабуюць пазмагацца за месца ў гарадскім Савеце, адзін – у абласным. Усе кандыдаты ідуць на выбары шляхам вылучэння ад партыі.

22.02.2010 Гарадзеншчына: апазіцыянеры месцамі перакрыжоўваюцца

Па Індурскай выбарчай акрузе №22 зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы двух прадстаўнікоў ад апазіцыйных партыяў – сябра АГП Аляксандра Пагуляева і сябра БНФ Міколы Лемяноўскага.

20.02.2010 Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі, лічбы і тэндэнцыі

Асноўная актыўнасць мінулага тыдня выбарчай кампаніі датычылася падачы ў адпаведныя акруговыя і тэрытарыяльныя камісіі заяваў аб рэгістрацыі ініцыятыўных групаў па вылучэнні прэтэндэнтаў у кандыдаты. Тыдзень адзначыўся таксама актыўным абмеркаваннем рашэнняў мясцовых выканкамаў аб вызначэнні месцаў, дзе забаронена пікетаванне з мэтай збору подпісаў, і месцаў для правядзення агітацыйных мерапрыемстваў у падтрымку кандыдатаў.

20.02.2010 Рэгістрацыя ініцыятыўных груп. Не для ўсіх

19 лютага акруговая выбарчая камісія па Мазураўскай выбарчай акрузе №19 па выбарах у Гомельскі абласны савет дэпутатаў адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы каардынатара Руху «За свабоду» па Гомельскай вобласці Пятра Кузняцова.

Андрусю Цянюту не далі зарэгістравацца

19.02.2010 Андрусю Цянюту не далі зарэгістравацца

Маладафронтавец Андрусь Цянюта, які служыць у віцебскай вайсковай частцы, сёньня выйшаў на сувязь. Юнак паведаміў, што кіраўніцтва часткі перашкодзіла яму зарэгістравацца у якасьці кандыдата ў дэпутаты. Андрусь будзе падаваць скаргу ў вайсковую пракуратуру.

19.02.2010 Каля 17 тыс. ініцыятыўных груп падалі заявы на рэгістрацыю ў акруговыя камісіі Беларусі

Заявы аб рэгістрацыі ў акруговыя камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў падалі 16 873 ініцыятыўныя групы па вылучэнню кандыдатаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.

19.02.2010 Салігорск: Кіраўнікоў прадпрыемстваў папярэдзілі

18 лютага ў Салігорскім раённым выканаўчым камітэце сабралі прадстаўнікоў буйнейшых дзяржаўных прапрыемстваў горада. Мэта сустрэчы – прафілактычны інструктаж напярэдадні пачатку агітацыйнай кампаніі прэтэндэнтаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

19.02.2010 Бабруйск: Вячаслава Шэлега паставілі перад выбарам

Бабруйскага сябра ініцыятыўнай групы па стварэнні партыі БХД Вячаслава Шэлега, які збіраецца ісці на выбары, выклікалі ў аддзел гандлю гарвыканкама. Пад час размовы чыноўніца паставіла Вячаслава Шэлега перад выбарам: ідзеш на выбары, ці працуеш.

Мазыр: выбаркам зарэгістраваў ініцыятыўную групу Франака Вячоркі

19.02.2010 Мазыр: выбаркам зарэгістраваў ініцыятыўную групу Франака Вячоркі

Сёння, 19 лютага, Мазырская раённая выбарчая камісія зарэгістравала ініцыятыўную групу па вылучэнні палітжаўнера Франака Вячоркі кандыдатам у Мазырскі раённы Савет дэпутатаў па Станцыённай выбарчай акрузе №25.

Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў атрымаюць да 5 мінут бясплатнага эфіру на радыё

19.02.2010 Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў атрымаюць да 5 мінут бясплатнага эфіру на радыё

Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў атрымаюць да 5 мінут бясплатнага эфіру на радыё. Аб гэтым паведаміў 18 лютага сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік на пасяджэнні ЦВК

19.02.2010 Падача заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп завершылася: звесткі з рэгіёнаў

Увечары 18 лютага скончылася магчымасць для асобаў, якія мелі намер вылучыцца прэтэндэнтамі ў кандыдаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, прадставіць адпаведныя тэрытарыяльныя, акруговыя выбарчыя камісіі спіс сяброў ініцыятыўнай групы і заявы аб рэгістрацыі групы.

Ярмошына: кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Cаветаў вылучаюць актыўна

19.02.2010 Ярмошына: кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Cаветаў вылучаюць актыўна

18 лютага старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына паведаміла журналістам, што вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Cаветаў праходзіць актыўна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства