Навіны на тэму: выбары-2010

24.02.2010 У Брэсце кандыдат ад улады адмовілася ад ўдзелу ў выбарах, калі даведалася імя свайго апанента

Па 14-й акрузе ў горадзе Брэсце былі зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы кандыдатаў у дэпутаты, у тым ліку Вольгі Шутавай і Ларысы Дабрадомавай. Шутава Вольга – пенсіянерка, былая супрацоўніца абласнога тэлебачання, зараз сябра незалежнага Прафсаюза радыёэлетроннай прамысловасьці (РЭП). Яе апанентам па гэтай жа акрузе выступала Дабрадомава Ларыса, дырэктар Тэлерадыёкампаніі “Брэст”. Праз некаторы час пасля рэгістрацыі ініцыятыўных групаў кандыдатаў стала вядома, што Ларыса Дабрадомава зняла сваю кандыдатуру.

24.02.2010 Віцебск: пададзены першыя заявы на рэгістрацыю кандыдатаў

На цяперашні момант у Віцебскую гарадскую выбарчую камісію пададзены 9 заяваў на рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты, якія вылучаюцца шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў.

24.02.2010 Баранавічы: Назіральнік Сяргей Гоўша намераны звярнуцца ў Цэнтральную камісію

Пракурор Брэсцкай вобласці, як і пракурор горада Баранавічы, не ўбачыў парушэння закону, пра якія заяўляў назіральнік ад ТБМ Сяргей Гоўша.

24.02.2010 Незалежныя сайты Гомельшчыны: інтарэс да выбараў невялікі

Пра падрыхтоўку выбараў на Гомельшчыне інфармуе шэраг незалежных навінных рэсурсаў у Інтэрнеце. Рэгіянальныя і мясцовыя сайты змяшчаюць як навіны, узятыя з агульнабеларускіх крыніцаў, так і ўласныя публікацыі. Аднак рэгулярнай увагі гэтай тэме не надаецца, што, верагодна, з'яўляецца адлюстраваннем увогуле нізкага інтарэсу да мясцовых выбараў у грамадстве.

23.02.2010 Больш як 16,8 тыс. ініцыятыўных груп па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў зарэгістравана ў Беларусі

Усяго ў Беларусі ў выбаркамы паступіла 16 903 заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. З гэтай колькасці 23 заяўнікам было адмоўлена ў рэгістрацыі, 20 адклікалі свае заявы.

23.02.2010 Аршаншчына: змены межаў выбарчых участкаў могуць зблытаць выбаршчыкаў

Сур'ёзныя пытанні ў назіральнікаў выклікае, да прыкладу, фармаванне ўчастку № 58 у горадзе Барань. Ён уключае ў сябе вуліцу Аршанскую, на якой дамы № 9, 11, 11а, 13,15 і 46а адносяцца да Палявой акругі № 29, а дамы № 36, 38, 42, 44, 44а і 46 - да Набярэжнай акругі № 28 па выбарах у Аршанскі гарадскі Савет. Разам з тым, усе гэтыя дамы знаходзяцца ў межах аднаго выбарчага ўчастку.

23.02.2010 Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў судзіцца з газетай "Бабруйскае жыццё"

Сяргей Еўдакімовіч лічыць, што матэрыялы, надрукаваныя падчас выбарчай кампаніі ў газеце "Бабруйскае жыццё", утрымлівалі паклёп і абразы ў яго адрас, што паўплывала на ход і вынікі выбараў. Кандыдату спатрэбілася паўтары гады, каб давесці справу да суда. Гэтаму папярэднічала доўгая перапіска з рознымі інстанцыямі, скаргі ў МУС і пракуратуру і пяць пастановаў пра адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Наступнае паседжанне суда адбудзецца 10 сакавіка 2010 г.

Сяргей Альфер: "Ці будуць улічаныя мае пажаданні, пытанне спрэчнае"

23.02.2010 Сяргей Альфер: "Ці будуць улічаныя мае пажаданні, пытанне спрэчнае"

Сябры Менскай гарадской выбарчай камісіі Сяргей Альфер, прадстаўнік АГП, і Сяргей Вазняк, прадстаўнік партыі "Справядлівы свет", ацэньваюць яе працу як канструктыўную, што праходзіць у рамках ускладзеных на яе паўнамоцтваў. Але гэта ацэнка цяперашняга моманту, падкрэсліваюць абодва прадстаўнікі дэмакратычных сілаў.

23.02.2010 Салігорск: улады спрабуюць узяць пад кантроль незалежнага прэтэндэнта

Назіральнікі паведамляюць пра “апрацоўку” незалежнага прэтэндэнта ў кандыдаты Валера Шчэрбіча. Мясцовыя ўлады спрабуюць альбо пераканаць яго не прымаць удзелу ў кампаніі альбо атрымаць магчымасць кантраляваць яго. Салігорскія праваабаронцы звязваюць такія захады ў дачыненні да Шчэрбіна з тым, што ён упершыню бярэ ўдзел у выбарах і не з’яўляецца сябрам палітычных партый.

Гомельскія сябры АГП будуць удзельнічаць у мясцовых выбарах толькі пры ўмове ўключэння партыйцаў ва ўчастковыя камісіі

23.02.2010 Гомельскія сябры АГП будуць удзельнічаць у мясцовых выбарах толькі пры ўмове ўключэння партыйцаў ва ўчастковыя камісіі

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў паведаміў, што рашэнне пра ўдзел у кампаніі па мясцовых выбарах будзе прымацца пасля ўтварэння ўчастковых камісій і ў залежнасці ад таго, ці ўключаць у іх склад сябраў партыі.

Барысаў: спрэчкі наконт падыходаў да назірання ў выбаркамах

23.02.2010 Барысаў: спрэчкі наконт падыходаў да назірання ў выбаркамах

22 лютага Барысаўская раённая тэрытарыяльная выбарчая камісія зарэгістравала праваабаронцу Алега Мацкевіча ў якасці назіральніка ад групы грамадзянаў. Па словах праваабаронцы, яго запрасілі наведваць паседжанні камісіі. Розначытанні ў падыходах да ажыццяўлення місіі назірання паўсталі пасля таго, як Алег Мацкевіч заявіў пра свой намер назіраць за працай камісіі ў зручны для яго час, а не ў прызначаны, а таксама наконт таго, якая інфармацыі пра выбары прадастаўляецца камісіяй.

23.02.2010 У Віцебску пікетаваць можна паўсюль?

Абласны цэнтр на фоне правінцыі выглядае астраўком дэмакратыі і лібералізму, адзначаюць назіральнікі Віцебскага рэгіёну. Гарадскія ўлады не прынялі рашэнне, якое забараняе месцы для пікетавання па зборы подпісаў, а, такім чынам, у горадзе Віцебску пікетаваць можна паўсюль. Ці так гэта - час пакажа.

Сябра БХД прымусілі адмовіцца ад кандыдацтва

23.02.2010 Сябра БХД прымусілі адмовіцца ад кандыдацтва

Сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з Вілейскага раёну Меншчыны, акушэр фельдшэрска-акушэрскага пункта вёсцы Бубны Аляксандр Анкуда быў вымушаны адазваць заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы дзеля вылучэння яго кандыдатам у дэпутаты.

22.02.2010 Орша: Выпадкаў адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўных групаў не зафіксавана

У ліку тых, чые ініцыятыўныя групы зарэгістраваныя, па адным прадстаўніку ад Партыі БНФ, аргкамітэта БСДП (Народная Грамада) і Руху "За Свабоду", тры - аргкамітэта БХД, чатыры - БСДП (Грамада). Зарэгістравана таксама ініцыятыўная група лідара мясцовага аддзялення РГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" Васіля Бераснева.

22.02.2010 Гародня: назіральніка ад БХК Рамана Юргеля не пусцілі на паседжанне акруговай камісіі

Праваабаронцу сёння не пусцілі на паседжанне, нягледзячы на тое, што ў пятніцу гэтая ж камісія зарэгістравала яго ў якасці назіральніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства