Навіны на тэму: выбары-2008

12.08.2008 Віцебск: Прэтэндэнт на вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Андрэй Левінаў звольнены з працы

12 жніўня ў 9.15 кіраўніцтва ОУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебску азнаёміла прэтэндэнта на вылучэнне кандыдатам у дэпутаты ППНС РБ па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе № 19 Андрэя Левінава з рашэннем начальніка УУС Віцебскага Аблвыканкама палкоўніка міліцыі Фармагея: звольніць з органаў унутраных спраў.

12.08.2008 Журналісту Валерыя Шчукіну адмовілі ў інфармацыі пра патэнцыйных кандыдатаў

У дзвюх акруговых выбарчых камісіях у Віцебску адмовілі ў прадстаўленні інфармацыі журналісту Валерыю Шчукіну. Паводле спадара Шчукіна, абнародаванне гэтых фактаў паспрыяла змене стаўлення да яго.

12.08.2008 Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі вылучана 73 653 чалавекі

ЦВК падвяла вынікі кампаніі па вылучэнні сябраў участковых выбарчых камісіяў. Найбольш прэтэндэнтаў вылучаюцца самастойна, каля траціны вылучылі працоўныя калектывы, а палітычныя партыі – 1,72%.

12.08.2008 Астравец: сяброў АГП ва ўчастковыя камісіі не ўключаюць

Кіраўнік Астравецкай пярвічнай арганізацыі АГП Мікалай Уласевіч 11 жніўня у 11.00 наведаў акружную камісію з мэтай даведацца пра хаду фармавання участковых выбарчых камісій. Сп. Уласевіч папрасіў паглядзець пратаколы вылучэння ў склад камісій і журнал рэгістрацыі заяваў. Але загадчык арганізацыйнага адзела Астравецкага райвыканкаму Галіна Махневіч адмовіла яму ў гэтым.

12.08.2008 Бабруйск: сябры ініцыятыўных груп праўладных кандыдатаў вучаць выбаршыкаў, як ставіць подпісы

Сябры ініцыятыўных груп ад незалежных вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты сутыкнуліся з новай праблемай. Падчас збору подпісаў выбаршчыкі, якія прагаласавалі па месцу працы за праўладных вылучэнцаў, адмаўляюцца ставіць подпісы за незалежных. “Нам сказалі, што мы маем права пакінуць толькі адзін подпіс, а калі падпішамся за вас, то гэта будзе супраць закона”, - адказвалі людзі зборшчыкам подпісаў. Сябры ініцыятыўных груп адзначаюць, што пераўпэўніць людзей у тым, што яны могуць падпісацца за ўсіх, хто вылучаецца па іх акрузе амаль немагчыма.

12.08.2008 Гомельская вобласць: Старшыня Хойніцкай камісіі: «Факты немагчыма праверыць»

Леанід Судаленка, які вылучаецца кандыдатам у дэпутаты па Хойніцкай выбарчай акрузе (Гомельская вобласць), атрымаў адказ на заяву аб парушэнні заканадаўства з боку тых, хто збірае подпісы за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты саветніка старшыні Гомельскага аблвыканкама Георгія Дашкевіча. У адказе старшыня акруговай выбарчай камісіі Віктар Васькевіч напісаў, што прыведзеныя ў заяве факты “немагчыма праверыць”.

11.08.2008 Магілёў: прэзентаваныя вынікі маніторынга СМІ па выбарчай тэматыцы

У Магілёве на сустрэчы з журналістамі былі прадстаўлены вынікі маніторынга СМІ падчас выбарчай кампаніі, якое здзяйсняе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Маніторынг праводзіцца адносна 19 дзяржаўных і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, сярод якіх прадстаўлены як газеты і інтэрнэт-сайты, так і каналы тэлебачання і радыё.

11.08.2008 Смаргонь: “Светлы шлях” дэпутаткі да выбараў

У смаргонскай раённай газэце “Светлы шлях” зьявіўся артыкул пра дзейную дэпутатку Палаты прадстаўнікоў Тацяну Голубеву (КПБ), якая зьбіраецца вылучацца паўторна

11.08.2008 Менск: Ціск на вылучэнцаў ва ўчастковыя камісіі ўзмацняецца

Прэтэндэнт у кандыдаты па 99-ай Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі Юрый Карэтнікаў паведаміў, што значна ўзмацніўся ціск на сябраў ягонай ініцыятыўнай групы, якія вылучылі свае кандыдатуры ва ўчасковыя камісіі па гэтай акрузе.

11.08.2008 Афіцыйны прафсаюз ня даў прэтэндэнту правесьці сустрэчу з калегамі

Патэнцыйны кандыдат у дэпутаты па Жодзінскай выбарчай акрузе фэльчар Аляксандар Валчанін зьвярнуўся да кіраўніцтва цэнтральнай гарадзкой лякарні і прафсаюзнага камітэту. Ён папрасіў дапамагчы сабраць калектыў і выкласьці сваю выбарчую праграму, каб калегі па працы вылучылі яго кандыдатам у дэпутаты. Спадар Валчанін працуе ў гэтай лякарні ўжо 25 гадоў, таму і разьлічваў на падтрымку.

11.08.2008 Уладзімір Навасяд: “Для таго, каб выбары прайшлі без фальсіфікацый неабходны давер”

Вынікі выбарчых кампаній, якія праходзяць у Беларусі ўжо даўно не прызнаюцца еўрапейскай супольнасцю. У сваю чаргу беларуская апазіцыя кожны раз наракае на тое, што падлік галасоў праводзіцца са значнымі фальсіфікацыямі і што масавыя фальсіфікацыі адбываюцца менавіта падчас датэрміновага галасавання. Таму “Пагоня” вырашыла пацікавіцца, што трэба зрабіць для таго, каб пазбегнуць магчымых фальсіфікацый на этапе датэрміновага галасавання.

11.08.2008 Віталя Каратыша адпусьцілі з войска для падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю ў якасьці кандыдата

Адзіны кандыдатад ад сьпісу АДС па Лунінецкай выбарчай акрузе № 13 Віталь Каратыш быў адпушчаны з войска на тры дні для таго, каб падаць дакумэнты на рэгістрацыю як кандыдата. Віталя адпусьцілі ў нядзелю. Два дні ён зьбіраў подпісы, а сёньня зьбіраецца падаваць дакумэнты. "Зараз маю 1500 подпісаў, - кажа Віталь Каратыш, - сёньня буду іх падаваць. Калі буду зарэгістраваны ў якасьці кандыдата ў дэпутаты, то паводле заканадаўста мушу быць адпушчаны з войска на час правядзеньня агітацыі".

11.08.2008 Місія БДІПЧ АБСЕ атрымала пасведчанне міжнародных назіральнікаў

Місія доўгатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ прыбыла 11 жніўня ў Мінск, правяла сустрэчу ў беларускім знешнепалітычным ведамстве і атрымала пасведчанні міжнародных назіральнікаў. Місію ўзначаліў пасол Герт-Хінрых Арэнс (Geert-Hinrich Ahrens). Варта зазначыць, што спадар Арэнс узначальваў місію доўгатэрміновых назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ў 2006 годзе. Пры гэтым нягледзячы на негатыўную ацэнку тых выбараў місіяй БДІПЧ (спадар Арэнс канстатаваў, што "даць станоўчую ацэнку не ўяўлялася магчымым"), кіраўніцтва Цэнтрвыбаркама Беларусі выказала задавальненне фактам прызначэння спадара Арэнса, спаслаўшыся на тое, што ён валодае рускай мовай, з ім можна размаўляць без перакладчыка, яго стыль працы ў Беларусі ўжо ведаюць.

11.08.2008 Гомель: Дэмсілы Гомельшчыны вылучылі 214 прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі вобласці

У Гомельскай вобласці створана больш за 1100 участкаў для галасавання. АДС "закрываюць" каля 20% участкаў, вядома, пры ўмове ўключэння ўсіх дэмакратычных прэтэндэнтаў.

11.08.2008 Бабруйск: Аляксандра Чыгіра і сябраў яго ініцыятыўнай групы выклікаюць у ваенкамат

Бабруйчаніну Аляксандру Чыгіру, які вылучаецца ў кандыдаты ў дэпутаты, прыйшла павестка ў ваенкамат. У паперцы напісана “для ўдакладнення дакументаў”. Аналагічныя выклікі патрапілі і ў паштовыя скрыні двух сябраў яго ініцыятыўнай групы, - усе “сустрэчы” прызначаны на аўторак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства