Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Салігорск: Назіральнікаў не падпускаюць да падліку бюлетэняў

19.12.2010 Салігорск: Назіральнікаў не падпускаюць да падліку бюлетэняў

Як паведамляюць назіральнікі з салігорскіх выбарчых участкаў, яны не маюць магчымасці назіраць за падлікам галасоў. Амаль на ўсіх участках адведзеная адлегласць ад сталоў, дзе вядзецца падлік, да месцазнаходжання назіральнкіаў складае каля 8-10 метраў.

Наваполацк: Назіральнікі выдалены ў мэтах… пажарнай бяспекі

19.12.2010 Наваполацк: Назіральнікі выдалены ў мэтах… пажарнай бяспекі

Назіральнік і давераная асоба Раманчука былі выдалены з участка № 25 у Наваполацку, бо памяшканне, дзе праходзіць падлік бюлютэняў, “па правілах пажарнай бяспекі” не можа ўмясціць болей за пяць назіральнікаў. Тлумачэнняў, чаму выдаляюцца менавіта гэтыя назіральнікі, старшыня камісіі не даў.

Валожын: Камісія прагаласавала за выбаршчыка проста на пахаванні

19.12.2010 Валожын: Камісія прагаласавала за выбаршчыка проста на пахаванні

У вёсцы Рум Валожынскага раёна прадстаўнікі ўчастковай камісіі са скрыняй для галасавання прыехалі ў дом, дзе праходзіла пахаванне. Убачыўшы, што гаспадыня дома не ў стане прагаласаваць, яны паставілі скрыню на зямлю перад домам, паклалі на яе бюлетэнь і накрэслілі ў ім “птушку” насупраць прозвішча “Лукашэнка”.

 БТ шукае лаяльных назіральнікаў для свайго рэпартажу

19.12.2010 БТ шукае лаяльных назіральнікаў для свайго рэпартажу

У Мінскую гарадскую камісію патэлефанавалі з Першага нацыянальнага канала з просьбай прадставіць спісы нацыянальных назіральнікаў за выбарамі. Даведаўшыся, што адзіных спісаў не існуе, папрасіў падказаць, на якія выбарчыя ўчасткі ён можа пад'ехаць, каб сустрэцца з некалькімі нармальнымі (лаяльнымі) назіральнікамі, якія не сказалі б лішняга.

19.12.2010 Мінск: Цэлай сям’і не аказалася ў спісе выбаршчыкаў

Як паведаміў жыхар Ленінскага раёна Мінска Мікалай Лавіцкі, ні ён, ні яго жонка Таццяна Лавіцкая не знайшлі сябе ў спісах выбаршчыкаў на ўчастку № 54, што месціцца па вуліцы Аранскай, 6.

19.12.2010 У Рудзенску заблякаваныя маладафронтаўцы

Як паведамляюць праваабаронцы, у адной з кватэраў у Рудзенску зяблякаваныя актывісты «Маладога фронту».

19.12.2010 Шэсце дайшло да Кастрычніцкай плошчы

Як перадаюць рэпарцёры «Нашай Нівы» з вуліц сталіцы, у фатографа Андрэя Лянкевіча пабілі камеру, забралі камеру ў карэспандэнта БелаПАНа.

19.12.2010 Мінск: Назіральніцу выгналі з участка за заўвагу і параду выбаршчыку

Давераную асобу Віталя Рымашэўскага Валерыю Чарнаморцаву прагналі з выбарчага ўчастка № 56 Савецкага раёна Мінска. Прычынай стала зробленая старшыні камісіі Сяргею Дуку заўвага пра няправільна складзены пратакол аб датэрміновым галасаванні.

19.12.2010 У Мінску затрымліваўся магілёўскі актывіст Уладзімір Станкевіч

Моладзеваму актывісту з Магілёва Ўладзіміру Станкевічу на Кастрычніцкай плошчы невядомыя заламілі рукі і адвялі яго ў палатку праката канькоў, дзе ўчынілі агляд яго асабістых рэчаў. У маладзёна адабралі спальнік і дыванок пад яго.

Бабруйск: Назіральнікам адмаўляюць у інфармацыі

19.12.2010 Бабруйск: Назіральнікам адмаўляюць у інфармацыі

найбольш адзначылася ўчастковая камісія з вёскі Саломенка Бабруйскага раёна. Жыхары гэтай вёскі распавялі бабруйскім праваабаронцам, што яны прагаласавалі яшчэ 14-15 снежня. Па закону ж галасаванне па месцы жыхарства выбаршчыкаў дапускаецца толькі ў дзень галасавання.

19.12.2010 Магілёў. Сябрам Ленінскай раённай камісіі дапамагаюць невядомыя

Гэтыя грамадзяне кожныя дзве гадзіны абтэлефаноўваюць выбарчыя ўчасткі, якія размешчаны на тэрыторыі Ленінскага раёна, і збіраюць звесткі, якія перадаюць сябрам Ленінскай раённай камісіі.

19.12.2010 Магілёў. На выбарчым участку №15 400 чалавек вырашылі прагаласаваць на даму

У Магілёве на выбарчым участку №15 з 2407 выбаршчыкаў на даму вырашылі прагаласаваць 400 чалавек. Пра гэта паведамляе назіральнік Алена Качурка.

Рэкамэндацыі праваабаронцаў на выпадак затрыманьняў

19.12.2010 Рэкамэндацыі праваабаронцаў на выпадак затрыманьняў

Што рабіць калі ў дачыненьні да Вас была беспадстаўна ўжытая фізічная сіла, як пачынаць шукаць інфармацыю пра затрыманага, як мінімізаваць пакараньне на судзе

19.12.2010 Салігорск ачэплены

Шэраг салігорскіх дэмакратычных актывістаў інфармуюць пра сур'ёзныя праблемы пры спробах выезду з гораду. Намеснік старшыні Маладога Фронту Іван Шыла і сябра Партыі БНФ Павал Батуеў, якія пражываюць у Салігорску, сутыкнуліся з пераследам іх асобаў з боку супрацоўнікаў міліцыі.

Брэст: Актывістку каманды Саннікава раніцай 20 снежня выклікаюць у міліцыю

19.12.2010 Брэст: Актывістку каманды Саннікава раніцай 20 снежня выклікаюць у міліцыю

Кіраўніку Брэсцкай гарадской арганізацыі незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Аляксандры Худасоўцавай на мабільны тэлефон патэлефанавала жанчына, якая назвалася Маргарытай і прадставілася супрацоўніцай Маскоўскага РАУС г.Брэста. Яна запрасіла актывістку выбарчай кампаніі аднаго з альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты прыйсці ў РАУС «на размову» раніцай 20 снежня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства