Навіны на тэму: скаргі

05.12.2008 "Гарызанталь" абскарджвае адмову ў рэгістрацыі

Сёньня Вярхоўны суд Беларусі разгледзіць скаргу заснавальнікаў сацыяльна-патрыятычнага грамадзкага аб'яднаньня «Гарызанталь». Яны незадаволеныя тым, што Міністэрства юстыцыі двойчы адмовіла ім у рэгістрацыі.

27.11.2008 Кацора патрабуе пакараць ідэолага за бяздзеянні

Каардынатар Руху “За Свабоду” па Гомельскай вобласці Уладзімір Кацора звярнуўся ў раённую пракуратуру з патрабаваннем пакараць галоўнага ідэолага вобласці Анатоля Кацілу.

27.11.2008 Гарадзенскія абаронцы дрэваў абскарджваюць мільённыя штрафы

У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суду Ленінскага раёну Горадні, паводле якога гарадзенцаў пакаралі мільённымі штрафамі.

Камітэт па правах чалавека ААН разгледзіць паведамленьне Паўла Левінава

24.11.2008 Камітэт па правах чалавека ААН разгледзіць паведамленьне Паўла Левінава

Камітэт па правах чалавека ААН разгледзіць паведамленьне Паўла Левінава У Камітэце па правах чалавека ААН у Жэневе прынята рашэньне аб рэгістрацыі паведамленьня праваабаронцы - прадстаўніка "БХК" у Віцебскім рэгіёне Паўла Левінава. У паведамленьні праваабаронца паведаміў пра парушэньне Рэспублікай Беларусь артыкула 7, пункта 3 артыкула 9, пункта 1 артыкула 10, пунктаў 1 і 2, падпункта "b" пункта 3 артыкула 14, пунктаў 1 і 2 артыкула 19 і артыкула 26 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

21.11.2008 Камітэт па правах чалавека ААН разгледзіць скаргу беларуса

Спэцыяльны дакладчык Камітэту па правах чалавеку ААН па новых паведамленьнях і тэрміновых мерах 14 лістапада 2008 году прыняла рашэньне аб рэгістрацыі скаргі Аляксандра Камароўскага. Скарга яшчэ павінна быць афіцыйна зарэгістраванай, што будзе зроблена ў самы бліжэйшы час.

20.11.2008 Берасцейская актывістка скардзіцца на міліцыянтаў

Сябра абласной Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганна Канюс накіравала скаргу на імя начальніка АУС Ленінскага раёна Берасця на жахлівыя ўмовы ўтрымання ў ізалятары, якія парушаюць арт.3, 7, 26 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і Міжнародную канвенцыю аб ліквідацыі ўсіх форм дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын.

17.11.2008 Зміцер Жалезьнічэнка зьвярнуўся ў ААН

Былы студэнт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны, а цяпер салдат транспартных войскаў у Жлобіне Зьміцер Жалезьнічэнка накіраваў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.

14.11.2008 Гомельшчына: сябра АГП не знайшоў абароны ад штрафу

Сёньня Гомельскі абласны суд адхіліў скаргу грамадзкага актывіста з Калінкавічаў, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Дзяніса Рабянка на вынесены Ельскім раённым судом нібыта за парушэньне выбарчага заканадаўства вялікі (адпаведны пяцістам далярам) штраф.

14.11.2008 Актывісты аспрэчваюць мільённыя штрафы

Сёньня Гомельскі абласны суд разгледзіць касацыйныя скаргі чатырох дэмакратычных актывістаў, пакараных буйнымі штрафамі падчас парлямэнцкай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

12.11.2008 Гомельская апазыцыянэрка падала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека

Гомельская апазыцыянэрка Марыя Тульжанкова зьвярнулася са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. Яна не пагадзілася з вынесеным Цэнтральным судом Гомеля адміністрацыйным штрафам у памеры 350 тысяч рублёў за распаўсюд улётак да сьвяткаваньня Дня Волі.

05.11.2008 Суд не задаволіў скаргу Сяргея Скрабца

Пракуратура ў асобе малодшага дарадцы юстыцыі Л.Н. Тэадаровіча Маскоўскага раёну горада Берасця, заявіла аб неабгрунтаванасьці довадаў аб незаконнай канфіскацыі друкаванай прадукцыі, дыскаў "DVD", ды й вінчэсцера "Samsung" знойдзеных падчас ператрусу ў кватэры бацькоў берасцейскага актывіста Яўгена Скрабца.

04.11.2008 Суд не задаволіў скаргу брэсцкіх актывістаў апазіцыі

У судзе Ленінскага раёна Берасця адбыўся разгляд скаргі берасцейскіх актывістаў Жаны Абрамавай і Віталя Сымоніка. Яны прасілі прызнаць забарону Берасцейскім гарвыканкамам пікету 7 траўня з нагоды 9-ай гадавіны знікнення экс-міністра унутраных спраў Юрыя Захаранка неправамернай і ўціскаючай іх грамадзянскія правы.

31.10.2008 Суд па справе Івана Шылы (дапаўняецца)

У Салігорскім раённым судзе, дзе сёння, 31 кастрычніка, разглядаецца справа моладзевага актывіста Івана Шылы, зараз аб’яўлены перапынак.

30.10.2008 Брэсцкі абласны суд разгледзіць скаргу Аляксандра Меха

Сёньня, 30 кастрычніка, ў Брэсцім абласным судзе адбудзецца разгляд скаргі Аляксандра Меха на звальненне.

29.10.2008 Суд не задаволіў скаргу Ўладзімера Сяргеева

Уладзімер Сяргееў, каардынатар руху “Маладая Беларусь” па Менску, фігурант “справы 14-ці”, атрымаў адказ на скаргу, пададзеную ў надзорным парадку ў Менскі гарадзкі суд. 22 красавіка ён быў прысуджаны да штрафу ў памеры 100 б.в. (3 500 000 р.) па артыкуле 342.1 КК РБ за “арганізацыю масавых беспарадкаў” падчас мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства