Навіны на тэму: скаргі

28.01.2009 Берасцейскія актывісты змагаюцца за правядзенне акцыяў у людных месцах

15 грамадскіх і палітычных актывістаў Берасцейшчыны падалі чарговую і апошнюю скаргу у Берасцейскі аблвыканкам на рашэнне Берасцейскага гарвыканкама ад 25 10. 2006 года “Аб выдзяленні адзінага месца для правядзення масавых мерапрыемстваў у Берасці”.

28.01.2009 Актывіст з Клецка дайшоў да Вярхоўнага Cуда

Актывіст Руху "За Свабоду" Сяргей Панамароў перадаў скаргу на пастанову Клецкага суда аб пакаранні яго буйным штрафам у Вярхоўны Cуд.

26.01.2009 Студэнт тэхнікума скардзіцца ў пракуратуру на дырэктара

Студэнт Салігорскага Эканамічнага Тэхнікума напісаў скаргу ў пракуратуру па факту супрацьпраўных дзеянняў дырэктара тэхнікума.

13.01.2009 Абласны суд не апраўдаў гарадзенскіх абаронцаў дрэваў

Суд Гарадзенскай вобласці не задаволіў касацыйную скаргу абаронцаў дрэваў, якія паводле рашэння суда былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і непадпарадкаванне міліцыянтам.

12.01.2009 Заўтра суд разгледзіць скаргу Аляксандра Баразенкі

Заўтра, 13 студзеня, а 10-ай гадзіне Менскі гарадскі суд разгледзіць касацыйную скаргу Аляксандра Баразенкі на рашэнне суда Цэнтральнага раёна.

09.01.2009 6000 подпiсаў за рэферэндум у Магiлёве сабралi прадпрымальнiкi рынку мiкрараёна «Саломiнка»

Ленiнскi суд Магiлёва прыняў да разгляду іск жыхара мiкрараёна "Саломiнка" Iгара Каваленкi супраць гарвыканкама. Гарвыканкам адмовiўся рэгiстраваць iнiцыятыўную групу па правядзеннi мясцовага рэферэндуму, што i стала прычынай для судовага разбіральніцтва. Суд прыняў справу да разгляду, i працэс пачнецца 16 студзеня.

09.01.2009 Беларусь ігнаруе рашэньні ААН

Камітэт у правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў прыняў да разгляду скаргу гомельскага апазыцыянэра – кіраўніка Гомельскай філіі “Руху “За свабоду” Ўладзімера Кацоры. Пра гэта стала вядома зь ліста, які прыйшоў з Жэнэвы, дзе месьціцца гэты аанаўскі камітэт.

08.01.2009 Забарону “Марша “дробных хуліганаў” суд прызнаў правамернай

Судовая калегія па грамадзянскіх справах прызнала забарону гарвыканкамам “Марша “дробных хуліганаў” правамернай.

08.01.2009 Ураду Беларусі прыдзецца адказаць, за што сядзеў дэмакрат

Камітэт ААН па правах чалавека прыняў на разгляд скаргу кіраўніка аргкамітэта зарэгістраванага Руху “За Свабоду” па Гомельскай вобласці Уладзіміра Кацоры.

19.12.2008 Судовае паседжанне па справе “дробных хуліганаў” перанесена

Сёння 18 снежня ў Берасцейскім абласным судзе адбыўся разгляд скаргі на забарону правядзення ў горадзе “Марша дробных хуліганаў". Але паколькі на разгляд справы не з’явіліся прадстаўнікі Берасцейскага гарвыканкама, то судовае паседжанне было вырашана перанесці на 8 студзеня, каб абавязаць прысутнічаць хоць аднаго прадстаўніка гарвыканкама.

18.12.2008 "Дробныя хуліганы” не адмаўляюцца ад маршу

Сёння, 18 снежня, у Берасцейскім абласным судзе ў 09.30 пачаўся чарговы разгляд касацыйнай скаргі па справе “Марша дробных хуліганаў”.

16.12.2008 Юрась Бакур: Маю права на мірны пратэст

Берасцейскі грамадскі актывіст Юрась Бакур не пагадзіўся з рашэннем суда. Бакур звярнуўся з касацыйнай скаргай у абласны суд на рашэнне суда Ленінскага раёна Берасця ад 3 снежня.

11.12.2008 Клецкі актывіст паскардзіўся ў пракуратуру

Актывіст Руху “За Свабоду” Сяргей Панамароў патрабуе пакараць тых, хто забараніў грамадскую сустрэчу са старшынём Таварыства аховы помнікаў Антонам Астаповічам.

05.12.2008 Скарга па зьнікламу Красоўскаму прынятая да разгляду

Упраўленне Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН паведаміла Ірыне і Валерыі Красоўскім аб тым, што 16 лістапада пазоў ад іх імя быў зарэгістраваны ў Камітэце па правах чалавека ААН, і яго копія была адпраўленая адказчыку – уладам Беларусі.

05.12.2008 "Гарызанталь" абскарджвае адмову ў рэгістрацыі

Сёньня Вярхоўны суд Беларусі разгледзіць скаргу заснавальнікаў сацыяльна-патрыятычнага грамадзкага аб'яднаньня «Гарызанталь». Яны незадаволеныя тым, што Міністэрства юстыцыі двойчы адмовіла ім у рэгістрацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства