Навіны на тэму: скаргі

05.01.2011 Заўтра суд разгледзіць скаргу адвакатаў Някляева

Хадайніцтва аб змяненні меры стрымання Уладзіміру Някляеву будзе разгледжана заўтра ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска.

На паседжанні ЦВК прадстаўніку БХК груба ўказалі на месца

24.12.2010 На паседжанні ЦВК прадстаўніку БХК груба ўказалі на месца

24 снежня напрыканцы паседжання Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына ўзгадала, што РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” таксама звярнулася ў камісію з заявай аб прызнанні вынікаў выбараў несапраўднымі. Праваабарончае аб’яднанне на паседжанні прадстаўляў юрыст Гары Паганяйла.

22.12.2010 Л.Гаравы звярнуўся са скаргай у Генеральную пракуратуру

Давераная асоба Алеся Міхалевіча, праваабаронца Леанід Гаравы накіраваў у Генеральную пракуратуру скаргу. Актывіст скардзіцца на бяздзеянне органаў правапарадку падчас мірнай акцыі пратэсту 19-га снежня і на тое, што зараз не прадпрымаюцца неабходныя дзеянні па высвятленні асобаў, якія насамрэч учынілі беспарадкі.

06.12.2010 Пракуратуру просяць правесці праверку сюжета БТ, прысвечанага арганізацыі “Маладая Беларусь”

Дзве дзяўчыны звярнуліся ў пракуратуру Фрунзенскага раёна сталіцы з патрабаваннем, каб следчыя правялі праверку па факце выхаду ў эфір сюжета БТ, прысвечанага арганізацыі “Маладая Беларусь”

Гродзенскі абласны суд традыцыйна на баку раённага

03.12.2010 Гродзенскі абласны суд традыцыйна на баку раённага

У Гродне 2 снежня адбылося паседжанне абласнога суда па скарзе Дзмітрыя Бандарчука, які не пагаджаўся з рашэннем Ленінскага раённага суда г.Гродна ад 10 лістапада бягучага году, дзе яго абвінавацілі ў вырабе і спробе распаўсюду газеты “Праўда Някляева”.

01.12.2010 З нагоды ператрусу Сяргей Балыкін зьвярнуўся ў пракуратуру

Прадпрымальнік і журналіст Сяргей Балыкін зьвярнуўся ў пракуратуру з нагоды ператрусу ў ягонай кватэры. У заяве ён паведамляе факты неправамоцных дзеяньняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія праводзілі ператрус і заяўляе пра парушэньне сваіх канстутыцыйных правоў.

29.11.2010 Юрыст Сяргей Балыкін будзе пісаць скаргу па факце ператрусу

Кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, юрыст Сяргей Балыкін мае намер звярнуцца ў пракуратуру са скаргай на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія праводзілі ў яго ператрус.

19.11.2010 Мітынг у грамадскай прыёмнай Лукашэнкі

У грамадскай прыёмнай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, якая сёння адчынілася ў Мінску, у былым Доме літаратара (Фрунзе, 5) адбыўся стыхійны мітынг.

11.11.2010 Камітэт ААН па правах чалавека вынес рашэнне не на карысць Рэспублікі Беларусь

Камітэт ААН па правах чалавека устанавіў, што ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама парушыла права на свабоду асацыяцый, адмовіўшы ў 2004 годзе ў дзяржаўнай рэгістрацыі абласному грамадскаму аб'яднанню "Грамадзянская альтэрнатыва", якое аб'яднала ў сабе каля трохсот грамадзян. Адпаведнае паведамленне атрымаў адзін з заснавальнікаў грамадскага аб'яднання Уладзімір Кацора.

Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў чарговую скаргу з Віцебска

03.11.2010 Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў чарговую скаргу з Віцебска

Напрыканцы верасня бягучага году Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў пад №1987/2010 скаргу грамадскага актывіста з Віцебска Анатоля Стамброўскага. Адзначым, што больш за 70%  скаргаў віцяблянаў у Камітэт па правах чалавека ААН тычацца забароны ці перашкодаў з боку ўладаў у правядзенні палітычнымі ці грамадскімі актывістамі масавых мерапрыемстваў - шэсцяў, мітынгаў і пікетаванняў.

 

Скаргі гомельскіх актывістаў зарэгістраваныя ў ААН

02.11.2010 Скаргі гомельскіх актывістаў зарэгістраваныя ў ААН

Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу пяцёх удзельнікаў акцыі, якая адбылася ў 2009 годзе перад будынкам гомельскага УУС з нагоды 10-ай гадавіны знікнення экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі.

18.10.2010 Гомельскага актывіста рэабілітаваў Камітэт ААН

Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што ўлады Беларусі парушылі правы гомельскага грамадзкага актывіста Ўладзімера Кацоры на распаўсюд інфармацыі — забралі ў яго ў 2004 годзе 14 тысяч улётак «Пяць крокаў да лепшага жыцьця» й аштрафавалі на 30 базавых велічыняў.

14.10.2010 Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу грамадзянкі Беларусі

Таццяна Ячнік з Брэста атрымала паведамленне з Камітэта па правах чалавека ААН. З паведамлення стала вядома, што яе скарга ад 10 чэрвеня 2009 года атрымана, зарэгістравана і накіравана дзяржаве Рэспубліка Беларусь, на якую Таццяна Ячнік скардзілася.

Сяргей Усцінаў: Умовы ўтрыманьня ў беларускіх ізалятарах прыраўноўваюцца да катаваньняў

12.10.2010 Сяргей Усцінаў: Умовы ўтрыманьня ў беларускіх ізалятарах прыраўноўваюцца да катаваньняў

Праваабаронца Сяргей Усцінаў паведаміў, што Ігар Чапіга, які выйшаў на волю па справе аб падпале Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, адсядзеўшы агулам 9 сутак у ІЧУ, падаў скаргі ў пракуратуру і суд на неналежныя ўмовы ўтрыманьня ў ізалятары.

Супрацоўнік Аставецкага райвыканкама абразіў актывіста падчас суду

08.10.2010 Супрацоўнік Аставецкага райвыканкама абразіў актывіста падчас суду

Актывіст Руху "За Свабоду" Іван Крук падаў з гэтай нагоды скаргу ў РАУС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства