Навіны на тэму: скаргі

Скарга брэстчанкі Таццяны Ячнік будзе разгледжана Камітэтам ААН

15.12.2011 Скарга брэстчанкі Таццяны Ячнік будзе разгледжана Камітэтам ААН

Таццяна Ячнік адмовілася ад новага беларускага пашпарту з ідэнтыфікацыйным нумарам па рэлігійных перакананнях, і ў выніку ёй адмовілі ў налічэнні пенсіі па старым пашпарце. Яна ўжо чатыры гады не атрымлівае пенсію па ўзросту.

15.12.2011 Таццяна Севярынец абскардзіла прысуд за Народны сход

Віцебская абласная каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Таццяна Севярынец абскардзіла прысуд, вынесены ёй 6 снежня за правядзенне Народнага Сходу ў Віцебску.

Сяргей Каваленка  скардзіца на ціск інспекцыі  па выкананні пакаранняў

14.12.2011 Сяргей Каваленка скардзіца на ціск інспекцыі па выкананні пакаранняў

Віцебскі сябра КХП БНФ, умоўна асуджаны за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на гарадской елцы, падаў шэраг скаргаў у абласную пракуратуру. Ён піша пра абмежаванне сваіх законных правоў на працу, адпачынак і права карыстацца роднай мовай.

Брэст: суддзя патлумачыў, чаму справы разглядаюцца ў закрытым рэжыме

06.12.2011 Брэст: суддзя патлумачыў, чаму справы разглядаюцца ў закрытым рэжыме

“Судовае паседжанне можа быць настолькі адкрытым, наколькі ў памяшканні хапае крэслаў” – такі адказ на сваю скаргу, накіраваную ў суд Ленінскага раёна Брэста, атрымалі мясцовыя праваабаронцы і актывісты грамадскіх арганіцый.

У Брэсце зноў абскарждваюць рашэнне пра забарону пікетаў

06.12.2011 У Брэсце зноў абскарждваюць рашэнне пра забарону пікетаў

У Брэсцкі абласны суд накіравана скарга грамадскіх актывістаў, якія спрабуюць аспрэчыць адмову ўладаў абласнога цэнтру, якія не далі дазвол на правядзенне пікетаў у падтрымку патізняволеных.

За скаргу ў Адміністрацыю прэзідэнта магілёўскага аспіранта выжываюць з аспірантуры

02.12.2011 За скаргу ў Адміністрацыю прэзідэнта магілёўскага аспіранта выжываюць з аспірантуры

Паступаючы ў аспірантуру Інстытута Фізіалогіі НАН Беларусі, магілёвец Аляксей Паўлоўскі не падазраваў, што можа аказацца ў сітуацыі, калі за законнае патрабаванне ложка-месца ў інтэрнаце яго могуць адлічыць з вучобы.

Мінгарсуд не ўстаў на абарону адваката Алега Агеева

02.12.2011 Мінгарсуд не ўстаў на абарону адваката Алега Агеева

28 лістапада 2011 года судовая калегія па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда разгледзела грамадзянскую справу па скарзе адваката Алега Агеева на неправамерныя дзеяньні Міністэрства юстыцыі па спыненні дзеяння ягонай ліцэнзіі.

Прысуд Алесю Бяляцкаму абскарджаны ў Менскім гарадскім судзе

01.12.2011 Прысуд Алесю Бяляцкаму абскарджаны ў Менскім гарадскім судзе

Касацыйная скарга на прысуд суда Першамайскага раёна Менска праваабаронцу Алесю Бяляцкаму накіраваная 29 лістапада ў Менскі гарадскі суд. Скарга пададзена адвакатам Бяляцкага Дзмітрыем Лаеўскім.

Гомельскія актывісты абскарджваюць штрафы і суткі за Народны сход

01.12.2011 Гомельскія актывісты абскарджваюць штрафы і суткі за Народны сход

Гомельскія актывісты, пакараныя штрафамі і адміністратыўнымі арыштамі за арганізацыю і ўдзел у Народным сходзе, абскарджваюць пастановы раённых судоў у вышэйстаячых інстанцыях. Скаргі застаюцца без задавальнення.

Рашэнне Аршанскага ГАУС аб адмове ў ахове пікету ў абарону Алеся Бяляцкага абскарджана

01.12.2011 Рашэнне Аршанскага ГАУС аб адмове ў ахове пікету ў абарону Алеся Бяляцкага абскарджана

Праваабаронцы Васіль Леўчанкаў і Васіль Бераснеў накіравалі скаргі ў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі і Пракуратуру Віцебскай вобласці. Яны заяўляюць аб парушэнні свайго права на свабоду пікетавання, гарантаванага артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Нагадаем, мясцовая міліцыя матывавала адмову занятасцю супрацоўнікаў у ахове моладзевых дыскатэк.

Крупкі: апраўданых пры масавых затрыманнях будуць зноў судзіць

30.11.2011 Крупкі: апраўданых пры масавых затрыманнях будуць зноў судзіць

Трое жыхароў Крупак, якія былі затрыманыя 18 лістапад менскім АМАПам і апраўданыя Крупскім раённым судом, зноў паўстануць перад судом.

29.11.2011 Мінгарсуд не задаволіў скаргу прыхільніка Руху “За Свабоду”

Вядомы ў сацыяльных сетках блогер Юрась Навіцкі, абскарджваў прысуд у 12 сутак адміністратыўнага арышту за нібыта лаянку ў грамадскім месцы падчас правядзення Лошыцкага шэсця.

Скаргу Сяргея Трафімчыка пракуратура “адфутболіла”

29.11.2011 Скаргу Сяргея Трафімчыка пракуратура “адфутболіла”

Сяргей Трафімчык, грамадска-палітычны актывіст з Бярозаўкі Лідскага раёну, атрымаў адпіску на сваю скаргу, якую ён падаваў у абласную пракуратуру на дзеянні мастоўскай міліцыі. Пракуратура пераслала гэтую скаргу ў Гарадзенскае абласное упраўленне ўнутраных справаў. Адтуль Трафімчыку паведамляюць, што разгляд яго пытання падоўжаны да 7 снежня.

Замест пракуратуры на скаргу адказаў РАУС

28.11.2011 Замест пракуратуры на скаргу адказаў РАУС

Паўтары месяцы чакаў адказу з пракуратуры Карэліцкага раёна кіраўнік слонімскай суполкі БНФ Іван Шэга. У пракуратуру ён звярнуўся пасля таго, як 8 кастрычніка па дарозе са Слоніма на Мінск яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ Карэліцкага РАУС. Іх дзеянні актывіст палічыў незаконнымі і абскардзіў у пракуратуру.

Гомель: у дзень уступлення ў сілу паправак у закон аб масавых мерапрыемствах актывісты звярнуліся ў суд

28.11.2011 Гомель: у дзень уступлення ў сілу паправак у закон аб масавых мерапрыемствах актывісты звярнуліся ў суд

Адказнікамі будуць выступаць не толькі Гомельскі гарвыканкам, які забараніў актывістам Уладзіміру Сякерку, Васілю Палякову і Валерыю Клімаву правесці ў абласным цэнтры мітынг, але таксама АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна і Цэнтральная гарадская паліклініка Гомеля, паведамляе “Гомельская вясна”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства