Навіны на тэму: скаргі

28.06.2012 Касацыйную скаргу па справе Свярдлова разгледзяць 29 чэрвеня

Разгляд скаргі прызначаны на 15.00 ў ў Мінскім гарадскім судзе. Нагадаем, што журналіста Еўрарадыё Паўла Свярдлова затрымалі ў мінулую пятніцу, каля 10-ай гадзіны раніцы ля пад’езду яго дома.

Праваахоўнікі зацягваюць праверку аб незаконных затрыманнях падчас канцэрту “Ежа замест бомбаў”

28.06.2012 Праваахоўнікі зацягваюць праверку аб незаконных затрыманнях падчас канцэрту “Ежа замест бомбаў”

Праваабарончы цэнтр “Вясна” і цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend звярнуліся ў Следчы камітэт і Мінскую пракуратуру, звяртаючы ўвагу дзяржаўных органаў на зацягванне праверкі па факце адвольных масавых затрыманняў у кавярні “Йо-ма-йо”.

У Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраваная скарга, пададзеная ад імя Алеся Бяляцкага

27.06.2012 У Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраваная скарга, пададзеная ад імя Алеся Бяляцкага

Са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН ад імя Алеся Бяляцкага, старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Віцэ-Прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), які адбывае зняволенне ў папраўчай калоніі г. Бабруйска, звярнуліся яго жонка Наталля Пінчук і Антуан Бернар, Генеральны дырэктар Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH).

За суткі незаконнага арышту – 240 тысяч рублёў

27.06.2012 За суткі незаконнага арышту – 240 тысяч рублёў

Затрыманая летась на маўклівай акцыі пратэсту Юлія Гарачанкова праз суд атрымала кампенсацыю. Яе незаконна асудзілі на пяць сутак арышту ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама на Акрэсціна.

Вярхоўны суд адмовіў інваліду Марозаву пакараць  душыцеляў-міліцыянтаў

26.06.2012 Вярхоўны суд адмовіў інваліду Марозаву пакараць душыцеляў-міліцыянтаў

Вярхоўны суд разгледзеў скаргу Уладзіміра Марозава на адмову ва ўзбуджэньні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія ледзьве не задушылі хворага інваліда 6 ліпеня 2011 года.

Алена Дубовік просіць суд забараніць эксплуатацыю ЦІП на Акрэсціна

26.06.2012 Алена Дубовік просіць суд забараніць эксплуатацыю ЦІП на Акрэсціна

Апроч таго, дзяўчына патрабуе спагнаць з ГУУС Мінгарвыканкама кампенсацыю за маральную шкоду падчас яе знаходжання на Акрэсціна.

У вывучэнні матэрыялаў крымінальных спраў Следчаму камітэту перашкаджае ... адсутнасць электрычнасці

22.06.2012 У вывучэнні матэрыялаў крымінальных спраў Следчаму камітэту перашкаджае ... адсутнасць электрычнасці

У ходзе маніторынгу ўмоў утрымання ў турмах і калоніях Беларусі ў ПЦ "Вясна" трапіў цікавы дакумент.

Год у пошуках праўды

22.06.2012 Год у пошуках праўды

Віктар Малочка, былы падпалкоўнік салігорскай міліцыі, у чэрвені 2011 года двойчы затрымліваўся без тлумачэння прычынаў. Пагадзіцца з незаконнымі затрыманнямі падпалкоўнік у адстаўцы не мог і пачаў барацьбу за свае правы.

Святлана Вяргейчык настойвае на пераглядзе сваёй скаргі ў Следчым камітэце

18.06.2012 Святлана Вяргейчык настойвае на пераглядзе сваёй скаргі ў Следчым камітэце

Збітая падчас маўклівай акцыі пратэсту летам 2011 года пенсіянерка не задаволена, што скаргу на дзеянне міліцыянта ўзгаднілі з ім самім жа. За той час, што спадарыня Святлана змагаецца за свае правы, міліцыянт Пазняк пайшоў на павышэнне і цяпер займае кіраўнічую пасаду ў Следчым камітэце.

Лепшая абарона – гэта нападзенне?

18.06.2012 Лепшая абарона – гэта нападзенне?

Менавіта такую стратэгію абралі праваахоўнікі Маладзечна, з якімі спрабуе судзіцца збітая маладая маці.

Брэсцкі абласны гаспадарчы суд прапануе Мікалаю Чарнавусу міравое пагадненне

18.06.2012 Брэсцкі абласны гаспадарчы суд прапануе Мікалаю Чарнавусу міравое пагадненне

Амаль 7 месяцаў Мікалай Чарнавус імкнецца аспрэчыць вынікі “выбараў” Рады кірмашу на Цэнтральным каапрынку Баранавічаў. На думку Мікалая Чарнавуса, гэтыя выбары былі праведзены з парушэннем дзеючага заканадаўства. Новая Рада кааператыўнага кірмашу была не абранак, а прызначана адміністрацыяй горада і рынка.

Уладзімір Малей будзе судзіцца з маларыцкімі ўладамі

15.06.2012 Уладзімір Малей будзе судзіцца з маларыцкімі ўладамі

Юрыст-праваабаронца Уладзімір Малей 15 чэрвеня падаў у суд Маларыцкага раёна скаргу на адмову райвыканкама ў правядзенні пікету “За свабодныя і сумленныя выбары”.

15.06.2012 Суд адмовіў эколягам у пазове супраць гатэлю «Пэкін»

Суд Фрунзенскага раёну Менску адмовіў групе беларускіх эколягаў у судовым пазове супраць замежнага таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Гатэль «Пэкін-Менск».

Чыноўніку закон не пісаны?

14.06.2012 Чыноўніку закон не пісаны?

“Прымаць вашу скаргу я не буду, усё роўна прышлю вам адпіску”, - так падчас прыёму грамадзянаў адказвае начальнік аддзелу па каардынацыі працы органаў выканаўчай улады Камітэту дзяржаўнага кантролю Гарадзенскай вобласці Іван Кашко.

13.06.2012 Васіль Парфянкоў накіраваў у суд касацыйную скаргу

Актывіст грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" Васіль Парфянкоў накіраваў касацыйную скаргу на свой прысуд у Мінскі гарадскі суд. Як удзельніка падзеяў на плошчы 19 снежня 2010 года яго прысудзілі да 4 гадоў зняволення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства