Навіны на тэму: скаргі

Былы падпалкоўнік працягвае барацьбу з адвольнымі затрыманнямі

12.07.2012 Былы падпалкоўнік працягвае барацьбу з адвольнымі затрыманнямі

Падпалкоўнік салігорскай міліцыі ў адстаўцы Віктар Малочка працягвае пошукі праўды па справе пра яго адвольныя затрыманні на мінулагодніх акцыях “маўклівага” пратэсту ў сталіцы шахцёраў. Ён накіраваў новую заяву на імя Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь А. В. Канюка.

Брэст: Дзяніс Турчаняк скардзіцца на чыноўніка ў Вярхоўны суд

07.07.2012 Брэст: Дзяніс Турчаняк скардзіцца на чыноўніка ў Вярхоўны суд

Брэсцкі каардынатар Руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк працягвае змагацца за тое, каб суд абавязаў намесніка старшыні мясцовага гарвыканкама Вячаслава Хафізава давесці да ведама грамадскасці рашэнне ўладаў адносна лёсу гістарычнага помніка.

Алена Семенчукова скардзіцца на ўмовы ўтрымання ў віцебскім ІЧУ

07.07.2012 Алена Семенчукова скардзіцца на ўмовы ўтрымання ў віцебскім ІЧУ

Віцебская актывістка "Еўрапейскай Беларусі" накіравала скаргу ў абласную пракуратуру. На знак пратэсту супраць абвінавачання і несправядлівага, на ейны погляд, пакарання, Алена Семенчукова абвясціла галадоўку, якую трымае ў ІЧУ.

06.07.2012 За 15 сутак арышту дабіцца адмены прысуду немагчыма?

Паводле звестак праваабаронцаў, за пяць гадоў Мінгарсуд толькі аднойчы (!) задаволіў касацыйную скаргу асуджанага на 15 сутак.

05.07.2012 Суд па скарзе журналіста Еўрарадыё прызначаны на 6 ліпеня

Гарадскі суд Мінска разгледзіць касацыйную скаргу журналіста Еўрарадыё Паўла Свярдлова 6 ліпеня ў 15 гадзінаў. Яго скаргу суд атрымаў 29 чэрвеня ўвечары. Між тым, 15-сутачны арышт Паўла заканчваецца 7 ліпеня, таму, нягледзячы на рашэнне, Свярдлоў прабудзе на Акрэсціна, фактычна, увесь тэрмін.

Каментар сайту “Вясны” стаў прычынай забароны велапрабегу ў Салігорску

05.07.2012 Каментар сайту “Вясны” стаў прычынай забароны велапрабегу ў Салігорску

Пра гэта Андрэй Тычына, заяўнік велапрабегу за вяртанне афіцыйнага статусу бел-чырвона-беламу сцягу, даведаўся 4 ліпеня ў судзе Салігорскага раёна, які разглядаў скаргу маладафронтаўца на адмову выканкама ў правядзенні мерапрыемства.

Круглянская актывістка выступае супраць прымусовай працы

04.07.2012 Круглянская актывістка выступае супраць прымусовай працы

“Да мяне звярнуліся за дапамогай цэлы шэраг супрацоўнікаў бюджэтнай сферы, якія скардзіліся на тое, што іх пастаянна адпраўляюць на разнастайныя брудныя работы, пры гэтым ніякай згоды ніхто ў іх не пытаецца, – распавядае Зінаіда Мілешчанка. –У арганізацыях нават створаны адмысловыя графікі выдзялення людзей на гэтыя прымусовыя работы".

03.07.2012 Прызначаны разгляд касацыйнай скаргі Васіля Парфянкова

24 ліпеня Менскі гарадзкі суд разгледзіць касацыйную скаргу Васіля Парфянкова.

У Мазыры сябра АГП абскардзіў у аблсуд рашэнне пра забарону пікету за сумленныя выбары

02.07.2012 У Мазыры сябра АГП абскардзіў у аблсуд рашэнне пра забарону пікету за сумленныя выбары

У Мазыры сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Рэпка, якому райвыканкам адмовіў у правядзенні пікета ў межах кампаніі “За сумленныя выбары бяз Лукашэнкі”, а раённы суд падтрымаў гэтае рашэнне мясцовых ўладаў, накіраваў касацыйную скаргу ў Гомельскі абласны суд.

Салігорцы зрэдку звяртаюцца ў ААН для абароны сваіх правоў

01.07.2012 Салігорцы зрэдку звяртаюцца ў ААН для абароны сваіх правоў

Мясцовыя праваабаронцы канстатуюць, што жыхары рэгіёна практычна не карыстаюцца даступнымі ім інстытутамі Араганізацыі Аб’яднаных Нацый для абароны сваіх правоў. За ўсю гісторыю незалежнай Беларусі вядома ўсяго некалькі выпадкаў, калі салігорцы скардзіліся ў Камітэт ААН па правах чалавека.

 Гародня: суд Ленінскага раёна ідзе звыклым шляхам

01.07.2012 Гародня: суд Ленінскага раёна ідзе звыклым шляхам

30 чэрвеня суддзя Ленінскага раёна Гародні Людміла Жукоўская, разгледзеўшы скаргу старшыні гарадзенскай гарадской арганізацыі партыі АГП Аляксандры Васілевіч, пацвердзіла правільнасць адмовы гарвыканкаму ў правядзенні пікету пад дэвізам “Сумленныя выбары без Лукашэнкі”. На рашэнні судоў па правядзенні пікетаў сябрамі АГП ужо пададзены тры касацыйныя скаргі.

Гепракуратура: хлусня салігорскіх міліцыянтаў не трапляе пад крымінальную адказнасць

30.06.2012 Гепракуратура: хлусня салігорскіх міліцыянтаў не трапляе пад крымінальную адказнасць

Генеральная пракуратура фактычна прызанала той факт, што супрацоўнікі Салігорскага РАУС схлусілі ў сваіх сведчаннях ў судзе і пракуратуры Салігорскага района. Адбылося гэта падчас разбіральніцтва па справе былога падпалкоўніка міліцыі Віктара Малочкі.

30.06.2012 Наталля Пінчук звярнулася са скаргай у Дэпартамент выканання пакаранняў МУС

Наталля Пінчук, жонка зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, скардзіцца на рашэнне адміністрацыі Бабруйскай калонні, дзе ўтрымліваецца ейны муж.

29.06.2012 Касацыйная скарга Паўла Свярдлова знікла

Журналіст Еўрарадыё Павел Свярдлоў 25 чэрвеня накіраваў касацыйную скаргу на прысуд Маскоўскага раёна, які 22 чэрвеня прыгаварыў карэспандэнта да 15 сутак арышту. Але дакументы да гарадскога суда так і не дайшлі.

 “Няўжо ў наш час магчыма такое дзікунства?!”

28.06.2012 “Няўжо ў наш час магчыма такое дзікунства?!”

Маці затрыманага па падазрэнні ў крадзяжы Паўла Плаксы дамагаецца, каб прайшла паўнавартасная праверка па фактах катаванняў супрацоўнікамі міліцыі ў адносінах да яе сына.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства